ГРОДНА
Панядзелак,
04 лістапада 2024 года |
Выключная святая Імша
Першая св. Імша на Каляды – гэта першая св. Імша Божага Нараджэння. Яна ўвекавечвае чуванне пастухоў, якія маліліся ў Бэтлееме і чакалі нараджэння Езуса.
Урачыстасць Божага Нараджэння разам з суправаджаючымі яе спецыяльнымі абрадамі была вядома з IV стагоддзя. Для апосталаў і евангелістаў самым важным быў факт, што Езус нарадзіўся, што Бог стаў чалавекам і прыйшоў у свет.
Першая святая Імша на Каляды ці св. Імша Божага Нараджэння, якую цэлебруюць апоўначы, адкрывае актаву літургічных святкаванняў, звязаных з таямніцай Уцелаўлення ці прыняцця Божым Сынам людской прыроды і прыходу ў свет.
Першая калядная св. Імша ў Бэтлееме ажыццяўляецца апоўначы ў касцёле імя св. Кацярыны. Для тых, каго не здолее змясціць святыня, на плошчы Ясляў перад базылікай Нараджэння будуць устаноўлены вялікія экраны. Сама літургія з’яўляецца літургіяй успаміну таямніцы Божага Нараджэння. Ва ўсім свеце мы молімся ў гэты дзень, гаворачы: “Хрыстус нарадзіўся!”. Аднак толькі ў Бэтлееме падчас каляднай св. Імшы можна сказаць, што сёння і тут нарадзіўся Збавіцель. Таму на заканчэнне гэтай урачыстай св. Імшы святары ўваходзяць ізноў у гроту – месца нараджэння Збавіцеля, каб там праспяваць Евангелле і дакрануцца да гэтага месца. Бэтлеемскую фігурку Дзіцятка Езус нясуць у працэсіі, кладуць яе на “зорку нараджэння”, якая адліта на падлозе, і далей – у яслі, дзе Хрыстус знайшоў першы прытулак. Збавіцеля не прынялі ў заезным доме, а “прытуліла” яго простая грота і ў ёй фігурка Езуса застаецца аж да Трох Каралёў ці ўрачыстасці Аб’яўлення Пана, калі кончыцца тут вялікая ўрачыстасць Божага Нараджэння. †

Першая св. калядная Імша - адна з найважнейшых традыцый Божага Нараджэння – гэта адзіная такая св. Імша ў годзе. Гэтую св. Імшу суправаджае нязвыклая атмасфера радасці і адзінства. У многіх касцёлах харавыя калектывы падрыхтоўваюцца ўпрыгожыць цудоўнымі песнямі касцёльную літургію. Аднак многія вернікі вырашаць паглядзець першую св. калядную Імшу па тэлебачанню з Ватыкану. Гэтая св. Імша, галоўным цэлебрантам якой з’яўляецца Папа, ажыццяўляецца ў базыліцы імя св. Пятра, і ў ёй заўжды прымаюць удзел некалькі тысяч асобаў. Гэта асаблівая падзея для тых, хто можа ў ёй прыняць удзел, будучы ў Рыме.
Першая св. калядная Імша – гэта выключная некрывавая св. Ахвяра Хрыста, калі яна аб’ядноўвае хрысціянаў ва ўсім свеце ў той самы дзень і ў той самы час.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 58 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.