ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня
2024 года
 

Упрыгожванні на ёлку

Хвіліна творчасці

Анёл з вермішэлі
Вермішэль, рожкі - гэта не толькі макаронныя вырабы, але і выдатны матэрыял для творчасці. Прапануем вам самастойна склеіць анёлаў з макаронаў, якімі можна ўпрыгожыць ёлку.

    Неабходныя матэрыялы: клей ПВА, макаронныя вырабы, пластыкавы шарык для вырабу галавы (дыяметрам каля 2 см), вата (служыць злучальным матэрыялам паміж дэталямі), балончык з “залатой” фарбай, маркер і крышачку фантазіі.
    Можна склеіць прыгожых і арыгінальных анёлкаў з ракавінак.

Званочкі на ялінку з упакоўкі для яек
Неабходныя матэрыялы: упакоўка з кардону для яйкаў, нажніцы, нож для паперы, акрылавая фарба жамчужнага колеру, шырокі пэндзаль, клей ПВА, залацістыя пацеркі, дэкаратыўны шнур залацістага колеру.
    Спосаб падрыхтоўкі: з унутранай часткі кардоннай упакоўкі для яек з дапамогай нажа выразаем конусы. Атрымліваем кветачкі-званочкі. А каб іх зрабіць прыгожымі, вызначаем і выразаем з дапамогай нажніцаў пялёсткі. Нашы званочкі пакрываем раўнамерна пэндзлікам жамчужнай акрылавай фарбай усярэдзіне і звонку і даём ім высахнуць (30-40 мін). У адвольным парадку абляпляем пялёсткі пацеркамі. Наносім кропелькі клею спачатку на кардон, затым прыціскаем да яго пацеркі. Нарэшце замацоўваем падвеску з дэкаратыўнага шнура: адразаем ад шнура кавалачкі патрэбнай даўжыні, злучаем канцы кожнага шнура ў вузел і прасоўваем у адтуліны ў верхняй частцы званка так, каб вузел апынуўся ўсярэдзіне.
  Папяровая бэтлеемская зорка
    Шаснаццаціканечная зорка з’яўляецца выдатным упрыгожваннем не толькі для ёлкі, але і любога інтэр’еру. Для яе вырабу падыходзіць любая папера, але асабліва прыгожымі атрымліваюцца такія зоркі з бліскучай паперы, хоць складаць іх значна цяжэй. Вам спатрэбіцца 16 папяровых квадратаў аднолькавага памеру.
   
Ад усяго сэрца жадаю Вам радасных і блаславёных святаў Божага Нараджэння!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.