ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Холадна на вуліцы, але цёпла на сэрцы!

Слова рэдактара

Нумар 24 (293), 27 снежня 2009 годаНа святы Божага Нараджэння тысяча добрых словаў і пажаданняў зыходзіць з вуснаў розных людзей. Пажаданні ўсяго найлепшага, якія адрасуюць людзі адзін аднаму, робяць гэты свет лепшым, хоць бы на некалькі хвілінаў, гадзінаў ці дзён. Чалавечы позірк накіраваны на Народжанага Божага Сына і робіць з зямлі неба. Чаму Вігілійная Ноч не прадаўжаецца на працягу ўсяго жыцця? Чаму чалавек забірае сам у сябе шчасце? Чаму такія прыгожыя і цёплыя пажаданні хутка выходзяць з нашай памяці? Проста чалавек не верыць у сваё шчасце, не верыць у тое, што ён можа быць шчаслівы. А Бог любіць гэты свет, прыходзячы да людзей, хоча адкрыць для кожнага з нас вочы на Сваю прысутнасць у нашым жыцці. Няхай жа пачутыя пажаданні ўсяго найлепшага будуць у нашых сэрцах як найдаўжэй.
Наша рэдакцыя хоча таксама Вам, дарагія чытачы, перадаць самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Езус асветліць нашыя душы, дадасць нам бадзёрасці і надзеі на лепшае жыццё, напоўніць яго супакоем і Сваім Святлом. Няхай гэтае Божае святло азарае закуткі нашага жыцця, у якім часам мы становімся жорсткімі да слабых, безабаронных і іншых, не такіх, як мы самі. Мы жадаем жыцця, у якім не раз высілкі штодзённасці і змаганне за быт засланяюць самыя важныя праўды аб дабры, любові і прыгажосці; жыцця, у якім мы забываемся, каму мы павінны быць удзячны за чарговы пражыты дзень. Мы забываемся пра тое, што нашыя малыя няшчасці патрэбны для шчасця і зусім не лішнія, таму што вядуць нас да Бога. Мы забываемся пра тое, што ў кожнага з нас ёсць свой крыж і менавіта такі, які чалавек зможа несці – і Бог ведае пра гэта.
    Бог нараджаецца! Мы радуемся з анельскімі хорамі і давайце занясём гэтую праўду тым, хто не знае яшчэ Бога ці засумняваліся ў Ім, ці забыліся пра Яго.
    Няхай жа ласка Божага Дзіцяткі азарыць нас усіх. Няхай у вашых сем’ях пануе любоў, цяпло і ўзаемапавага, а прыклад Божай Сям’і ўказвае на тое, як Вы павінны жыць. Няхай у Вашых сэрцах заўжды будзе месца для народжанага Хрыста, які прыйшоў у свет, каб нас збавіць і ўказаць тую адзіную найлепшую для нас дарогу да Нябеснага Айца, які так нас палюбіў, што аддаў сваё жыццё, указваючы тым самым, як мы павінны любіць адзін аднаго. Няхай гэтыя святы будуць для нас радасныя і спакойныя, пройдуць у цёплай сямейнай атмасферы і дапамогуць пачаць новы лепшы этап жыцця.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.