ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня 2024 года |
III нядзеля звычайная
З Eвангелля св.Лукі
Паколькі многія браліся скласці апавяданне пра падзеі, якія адбыліся сярод нас, як перадалі нам тыя, хто ад пачатку быў відавочцам і слугою слова, вырашыў і я дакладна прайсціся па ўсім ад пачатку і апісаць табе ўсё па парадку, найшаноўнейшы Тэафіле, каб ты пазнаў праўдзівасць таго, чаму ты быў навучаны.
У той час: Езус вярнуўся ў моцы Духа ў Галілею і разышліся чуткі пра Яго па ўсёй ваколіцы. Ён навучаў ва ўсіх сінагогах, і ўсе Яго славілі.
I прыйшоў Ён у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле свайго звычаю ў дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць. Яму падалі кнігу прарока Ісаі. Ён, разгарнуўшы кнігу, трапіў на месца, дзе было напісана: “Дух Пана на Мне; бо Ён намасціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным, і сляпым вяртаць зрок, каб выпусціць спакутаваных на свабоду, каб абвясціць год ласкі Пана”.
Закрыўшы кнігу, Ён аддаў яе слузе і сеў. А вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. I Ён пачаў гаварыць ім: “Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі”. †

Лк 1 , 1-4.4, 14-21
Заўжды цяжка пачынаць
Рэакцыя габрэяў зусім не пасавала да выказвання Езуса, які паведамiў пра тое, што нарэшце споўнілася доўгае чаканне пакаленняў выбранага народу Месіі. Яны падняліся са сваіх месцаў і, поўныя гневу, хацелі скінуць Езуса з абрыва. Нават словы пра тое, што ні адзін прарок – не жаданы госць ва ўласнай Айчыне, не вельмі падыходзяць да гэтай сітуацыі. Езус сустрэўся не толькі з неразуменнем, але і з варожасцю, якая межавала з нянавісцю.Сцэна з назарэтанскай сінагогі стала вельмі тыповай для сустрэчаў чалавека з Хрыстом. Збавіцель прыносіць сваёй Асобай выкананне самых патаемных людскіх жаданняў: каб усе былі свабодныя, але ніколі не страчвалі надзеі, каб ніхто не цярпеў з-за якой-небудзь хваробы ці калецтва, каб усе радаваліся прыязнасцю Бога-Творцы. Што можна яшчэ больш чакаць? Якое яшчэ жаданне можа задаволіць чалавека? У рэакцыі землякоў Езуса мы знаходзім адказ. Бог сустракае цяжкасці, калі Ён захоча сваім Божым спосабам выканаць свае абяцанні. Так было пры жыцці Езуса і аналагічная сітуацыя паўтараецца на працягу вякоў. Не здзіўляйцеся, што і ў наш час Асоба Хрыста сустракае заўзятых ворагаў. І сёння свет паўтарае за жыхарамі Назарэту: так, давайце зробім чалавека шчаслівым і свабодным, але паводле нашых уяўленняў і планаў. І таму прапановы Бога – непажаданыя для чалавека. Аднойчы Езус растлумачыць гэта простым выказваннем, што Яго думкі і шляхі – не думкі і шляхі чалавека.
Аднак Божыя планы збаўлення былі рэалізаваны, нягледзячы на неразуменне і варожасць, бо яны былі Божымі планамі! Нашае заданне – прачытаць іх і прыняць, нават, калі яны не заўсёды супадаюць з нашымі чаканнямі.
Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 26 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.