ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня
2024 года
 

Падымі руку Божае Дзіця

Семінарыйная газета

Рэктар ксёндз  Юзаф СтанеўскіКожны з нас павінен увайсці ў бэтлеемскую гроту для таго, каб адкрыць уласныя сэрцы на Божую любоў
Замілаваныя ў Хрысце! Рознымі шляхамі можна вандраваць да Езуса, розныя сцяжынкі вядуць да Яго. Адны, як пастухі: павінны былі толькі збегчы з гары ў Бэтлеем, каб пакланіцца Езусу. Іншыя ж, як Тры Каралі, што далёка на Усходзе ўбачылі Яго зорку і вымушаны былі прайсці доўгую дарогу, каб нарэшце сустрэцца з Езусам, пакланіцца Дзіцятку і ахвяраваць Яму свае дары.
    Ці можна шкадаваць аб пройдзеным шляху, калі на яго заканчэнні чакае Бог, калі мы разумеем, што гэта не толькі мэта нашага шляху, але і – усяго нашага жыцця. Доўгае вандраванне ўсходніх мудрацоў закончылася радасцю і шчасцем.
Таму на пачатку Новага 2010 году ад імя супольнасці Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне я хачу падзякаваць Вам за ўсё Дабро, якім Вы дзеліцеся з намі на нашым супольным шляху да алтара. Няхай Вас суправаджае Божае благаславенне і апека Найсвяцейшай Панны з Назарэту. А вучачыся ўдзячнасці ад Трох Каралёў з свайго боку мы жадаем падзяліцца з Вамі радасцю, любоўю бэтлеемскай атмасферы. Мы ўпэўніваем Вас аб нашай малітве ва ўсіх вашых інтэнцыях. 2 лютага 2010 г. на свята Ахвяравання Пана будзе цэлебравана св. Імша за ахвярадаўцаў і сяброў семінарыі.
    “Падымі руку Божае Дзіця” і паблагаслаў нас на нашым пілігрымным шляху ў Новым 2010 годзе.
    Aд імя семінарыйнай супольнасці жадаю Вам благаславенных святаў Божага Нараджэння і шчаслівага Новага 2010 году.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.