ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
Маріэ тэпо, тапу тэ по…
Паважаныя чытачы!
Божае Нараджэнне немагчыма ўявіць сабе без хораша упрыгожанай ёлкі і пранікнёнай урачыстай песні “Ціхая ноч, святая ноч…”
На мове палінезійскага народа маоры яе першая страфа гучыць так: “Маріэ тэпо, тапу тэ по…”, хрысціянам на Гаваях яна вядомая як “Похамау похэмолеле”, а жыхары Японіі запяваюць “Шіцукекі маянака”.
Гісторыя гэтай песні вельмі незвычайная. Яна пачалася ў невялікім аўстрыйскім мястэчку Оберндорфе, размешчаным недалёка каля Зальцбурга, дзе працаваў вікарыем у касцёле імя Святога Мікалая малады святар Ёзэф Мор. У снежні 1818 года напярэдадні Божага Нараджэння адбылася вялікая непрыемнасць: мышы прагрызлі мяхі аргана, які павінен быў сваім гучаннем упрыгожыць святочную літургію Божага Нараджэння. Айцец Ёзэф Мор быў вельмі засмучаны. Перабіраючы розныя варыянты, ён прыйшоў да думкі, што становішча можа выратаваць урачыстая песня, якую можна было б выканаць без арганнага суправаджэння. Роспач абудзіла фантазію і вікарый склаў некалькі чатырохрадкоўяў. Мелодыю ўзяўся скласці арганіст і настаўнік музыкі з Арнсдорфа Франц Ксавер Грубер, якому малады вікарый прынёс свае вершы. Як апавядае легенда, Грубер, прачытаўшы твор святара, усклікнуў: “Ты знайшоў яго, гэта – гімн!”. Часу зусім не заставалася, няўхільна набліжалася калядная ноч і Грубер напісаў мелодыю, якая перажыла стагоддзі. 24 снежня 1818 года песня была выканана падчас каляднага набажэнства у касцёле імя Святога Мікалая. Ёзэф Мор іграў на гітары і выконваў партыю тэнара, а Франц Грубер - партыю баса. Новая песня кранула сэрцы вернікаў. Праз некалькі дзён Карл Маўрахер, вядомы ў тых месцах арганны майстар, прыйшоў у касцёл імя Святога Мікалая і перапісаў новы калядны гімн. З гэтага дня песня пачала сваё трыумфальнае шэсце па Аўстрыі, па суседняй Германіі і доўгі час лічылася цірольскай народнай песняй невядомага паходжання. †

Напэўна, імёны Франца Грубера і Ёзэфа Мора так і засталіся б невядомымі, калі б не прускі кароль Фрыдрых Вільгельм IV. Ён пачуў песню “Ціхая ноч, святая ноч” у 1853 г. Яна ўразіла караля сваёй мілагучнасцю. Ён разумеў, што ў песні павінны быць аўтары, і загадаў прыдворнаму канцэртмайстру адшукаць і ўзнагародзіць іх. Гэта было нялёгка: і Грубер, і Мор былі людзьмі невядомымі. Аўтараў песні беспаспяхова шукалі цэлы год і маглі б шукаць бясконца. Але калядныя цуды працягваліся. Разгадалі загадку толькі ў снежні 1854 г., дзякуючы шчаслівай выпадковасці. Зальцбургскі хор рыхтаваўся да Божага Нараджэння. Кіраўнік хору зрабіў заўвагу салісту: падлетку Феліксу Груберу, які ўвесь час не так выконваў песню. На дакаранне хормайстра Фелікс адказаў: “Дома мы заўсёды спяваем менавіта так. Мой бацька лепш ведае, як правільна спяваць, бо ён гэту песню і напісаў”. Дырэктар хору, які быў добрым знаёмым канцэртмайстра прускага двара і чуў пра загад караля, паспяшаўся ў мястэчка Халляйн, дзе жыла сям’я Грубераў і пераканаўся ў тым, што мясцовы арганіст 67-летні Франц Грубер сапраўды з’яўляецца аўтарам музыкі да песні “Ціхая ноч”. У 1854 годзе ў Зальцбургу было праведзена некалькі расследаванняў, каб высветліць сапраўдных аўтараў гэтай песні. У выніку Франц Ксавер Грубер апісаў гісторыю стварэння святочнага гімна. На жаль, Ёзэфа Мора ў гэты час ўжо не было ў жывых. А да Франца Грубера прыйшла слава, рэштку сваіх дзён ён пражыў у пашане. Нягледзячы на гэта, мелодыю працягвалі настойліва падпісваць імёнамі Гайдна, Моцарта, Шуберта ці Бетховена практычна аж да ХХ стагоддзя. Пытанне пра аўтарства песні было вырашана толькі пасля таго, як у 1995 годзе быў знойдзены рукапіс айца Ёзэфа Мора, на якім былі пазначаны імёны аўтараў.
З тых далёкіх часоў многа вады сплыло. Касцёл імя Святога Мікалая ў Обердорфе быў разбураны ў пачатку ХХ стагоддзя. Цяпер на яго месцы стаіць капліца, а побач знаходзіцца музей самай папулярнай каляднай песні ва ўсім свеце “Ціхая ноч”, якая перакладзена на больш чым 300 моў і дыялектаў.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.