ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
17 студзеня 2010 года
◊◊◊
Ваша Эксцэленцыя! Шаноўны ксёндз-біскуп Антоній! З нагоды 50-ці годдзя з дня Нараджэння мы жадаем Вам няспынных Божых ласкаў, цярплівасці і добрых людзей навокал на шляху святарскай паслугі, дзякуючы якой вернікі становяцца бліжэй да Бога і ўмацоўваюцца ў веры. Мы схіляем нізка галовы і дзякуем Вам за Божае слова, ахвярную працу, дабрыню і любоў. Няхай Дзіцятка Езус благаславіць Вас
у душпастырскай працы.
Вернікі з Гродна
і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця” |
◊◊◊
Паважаным ксяндзу-прафесару Юрыю Лявінскаму з нагоды 80-ці годдзя з дня Нараджэння ад усяго сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на жыццёвым шляху, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, здароўя на дальнейшыя доўгія гады, зычлівых і шчырых людзей на святарскай дарозе, няспыннага запалу для абвяшчэння Божага слова, прыгожага плёну
службы Богу і людзям.
Семінарыйная супольнасць
і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця” |
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу-пралату Юзафу Трубовічу з нагоды дня Нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Бог благаславіць Вас на дальнейшыя гады жыцця, а паслуга ў нашай парафіяльнай супольнасці прыносіць благаславенны плён.
Клерыкі, якія паходзяць з парафіі
імя Беззаганнага Зачацця НПМ з Гродна-Паўднёвы, міністранты ◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Люцыяну Радомскаму з нагоды Імянінаў ад шчырага сэрца жадаем Божага благаславення, здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою і няспыннай апекі Марыі Панны.
Семінарыйная супольнасць
і рэдакцыя газеты «Слова Жыцця» ◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянінаў перасылаем шчырыя пажаданні: Божага благаславення, апекі Марыі Панны, запалу для абвяшчэння Божага слова і для службы Богу і людзям, зычлівых людзей навокал, здароўя на доўгія гады жыцця.
Семінарыйная супольнасць
і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця” ◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу-дзекану Генрыху Яблонскаму з нагоды Імянінаў перасылаем шчырыя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, стойкасці ў штодзённай нялёгкай душпастырскай працы, Божага благаславення, апекі Марыі Панны.
З падзякай за ахвярную працу касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Вялебным святарам: пралату Антонію Філіпчыку, Юрыю Барташэвічу, Міхалу Васількевічу, Віктару Ханьку, дарагім сёстрам: Антаніне, Аліцыі, Караліне і Агнешцы з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году перадаём сардэчныя пажаданні: Божага благаславення, душэўнага супакою, сілаў і стойкасці, апекі св. Сям’і. Няхай добры Бог благаславіць Вас заўжды, Святы Дух асвятляе Вас сваімі ласкамі, а Божая Маці
апякуецца Вамі.
Няхай Вам жыццё з даверам плыве,
Няхай Вас вядзе шляхам руж.
А па дарозе заўжды вядзе
Божая Маці і Анёл-Ахоўнік.
Круг Ружанца імя Божай Маці Няспыннай Дапамогі
з парафіі імя св. Вацлава з Ваўкавыска ◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза-пробашча Часлава Паўлюкевіча з днём Нараджэння і жадаем Вам, каб на працягу ўсяго свайго жыцця Вы ішлі з даверам і надзеяй да Бога, а ўсё, што Вы робіце, здзяйснялі з юначым запалам. Радуйцеся свету і людзям, якія Вам сустрэнуцца. Няхай Вашае сэрца перапаўняе любоў, якой Вы падзеліцеся з тымі, хто яе патрабуе. Будзьце ж заўжды з усмешкай на твары, не трацьце ніколі пачуцця гумару. Старайцеся больш слухаць Бога, чым людзей, а Ён пакажа Вам Праўду і адорыць сваім благаславеннем.
Парафіяне з Росі
◊◊◊
Дарагія Марыя і Юзаф Матулевічы!
Сардэчна віншуем Вас з 25-ці годдзем шлюбу. Няхай полымя Вашай любові ніколі не згасне. Ідзіце і далей па жыцці, трымаючыся моцна за рукі, заўжды ўсміхаючыся, заўсёды разам, поўныя шчырых пачуццяў. Няхай лёс прынясе Вам поспехі ва ўсім, а добры Бог апякуецца Вамі.
Сястра Алена з сям’ёй
|
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Лявону Лішыку з нагоды Імянінаў і надыходзячага дня Нараджэння ад усяго сэрца жадаем Божага благаславення на кожную хвіліну жыцця, здароўя, шматлікіх Божых ласкаў і сілаў для рэалізацыі ўсяго задуманага. Ад шчырага сэрца мы дзякуем за нашую прыгожую святыню. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за працу ў нашым касцёле і чулае сэрца.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Алега Пятрашку са святамі Божага Нараджэння і Новага году і сардэчна жадаем яму здароўя, Божых ласкаў, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці Няспыннай Дапамогі. Няхай смуткі, клопаты, цярпенні Бог пераменіць у радасць і шчасце.
Вернікі з вёскі Еўлашы (з парафіі Лядск)
◊◊◊
Шаноўнай сястры Элігіі Арцемюк з супольнасці сёстраў Божай Міласэрнасці з нагоды дня Нараджэння жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці, душэўнага супакою, шчодрых ласкаў, Божага благаславення, няспыннай апекі Божай Маці. Мы ўдзячны Вам за ахвярную працу, цярплівасць і добрае сэрца.
Вернікі з Шылавічскай парафіі,
жыхары з вёсак: Субачы і Касіна ◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Аляксандру Мятліцкаму і Здзіславу Вэдэру з нагоды дзён Нараджэння хочам ад усяго сэрца пажадаць здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў у душпастырскай працы, шчасця ў жыцці, Божага благаславення і апекі Марыі Панны. Мы ўдзячны Вам за мудрыя рады, мілую ўсмешку і любячыя сэрцы.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Аляксандру Севасцьяновічу і сястры Ганне Жэлняровіч з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага 2010 году сардэчна жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою, радасці на кожны дзень.
Парафіяне з Росі
◊◊◊
Віншуем ксяндза Алега Дуля і дыякана Юрыя са святамі Божага Нараджэння і Новага году. Жадаем Вам дароў Святога Духа, шчодрых Божых ласкаў, апекі Марыі Панны на святарскім шляху, людской зычлівасці, душэўнага супакою, здароўя на кожны дзень 2010 году. Няхай прыклад Вашай веры, шчырасці і ахвярнасці будзе добрым узорам для пераймання.
Удзячныя вернікі з парафіі
імя св. Станіслава Косткі з Ваўкавыска ◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Тамашу Ксёнжкевічу з нагоды Імянінаў перасылаем самыя шчырыя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, добрых зычлівых людзей на жыццёвым шляху, Божай ласкі і няспыннай апекі Марыі Панны і св. Заступніка.
Вернікі з парафіі імя Божай Маці
Няспыннай Дапамогі з Ізабеліна ◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды дня Нараджэння і Імянінаў перасылаем сардэчныя пажаданні: шматлікіх Божых ласкаў, апекі Марыі Панны, здароўя, плённай душпастырскай працы, шмат прычынаў да радасці і благаславенных хвілінаў жыцця. Мы вельмі ўдзячны Вам за любоў, шчырасць, якімі Вы нас адорваеце, за сэрца, якое вучыць любіць кожнага.
Касцёльны і парафіяне з Галынкі,
удзячныя вернікі з Перстуня, Часлава Сагун, сям'я Ермакоў, рэдакцыя газеты «Слова Жыцця» |
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.