ГРОДНА
Чацвер,
24 красавіка 2025 года |
Аб’яднацца цераз малітву

(Лк 24, 48)
Галоўны матыў тыдня – місіянерства і адзінства, таму што менавіта місіянеры, абвяшчаючы Божае слова сярод хрысціянаў ва ўсім свеце, былі першымі, якія імкнуліся такім спосабам іх аб’яднаць.
На працягу васьмі дзён вернікі маліліся за адзінства ў шматлікіх святынях свету, у тым ліку і ў Беларусі. У нашай дыяцэзіі цэнтральным пунктам святкавання тыдня было экуменічнае набажэнства, якое адбылося вечарам 24 студзеня б.г. у катэдральнай базыліцы ў Гродне. У літургіі Божага слова, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр Кашкевіч, удзельнічалі прадстаўнікі лютэранскай супольнасці, праваслаўнага і грэка-каталіцкага Касцёлаў. А перад гэтым усе святары прайшлі ў працэсіі да алтара, супольна з вернікамі спяваючы гімн да Святога Духа. Фрагмент Евангелля паводле св. Яна, які згадвае пра адзінства хрысціянаў, быў прачытаны на трох мовах: польскай, стараславянскай і беларускай. У гамілі кожнага з прадстаўнікоў хрысціянскіх супольнасцяў падкрэслівалася, што найлепшым спосабам падтрымкі адзінства хрысціянаў з’яўляецца абвяшчэнне навукі Хрыста, які для ўсіх ёсць адзіны Настаўнік. †

Як зазначыў Бэнэдыкт XVI у гаміліі падчас заканчэння Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў у базыліцы імя св. Паўла за Мурамі ў 2008 г.: “Лодка экуменізму не адчаліла б ніколі ад берага, калі б яе не прывяла ў рух плынь малітвы і подых Святога Духу”. Нягледзячы на тое, што сёлетні Тыдзень малітваў ужо закончыўся, як хрысціяне мы павінны памятаць, што наш святы абавязак – гэта няспынная малітва за гэтае адзінства на працягу ўсяго году.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 252 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.