ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

31 студзеня 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу-пробашчу Анджэю Шчупалу з нагоды дня Нараджэння сардэчна жадаем усіх Божых ласкаў на святарскім шляху, апекі Марыі Панны, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, здароўя на доўгія гады жыцця, сардэчных і шчырых людзей побач.
Сем'і Заяц і Каленік
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянінаў жадаем ад усяго сэрца Божай ласкі на душпастырскім і жыццёвым шляху, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, здароўя і шчасця на доўгія гады, зычлівых і шчырых людзей, поспехаў ва ўсім, у тым ліку і ў службе Богу і людзям.
Парафіяне з Мсцібава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды дня Нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Божая Маці будзе заўжды з Вамі, сунімаючы сваёй матчынай далонню ўсе цярпенні і штодзённыя клопаты. Няхай у гэты радасны дзень Хрыстус прытуліць Вас да Найсвяцейшага свайго Сэрца і ўдзеліць благаславення, здароўя і ўсіх ласкаў.
Удзячныя парафіяне з капліцы
імя Усіх Святых з Пабэрнардынскіх могілкаў,
парафіяне з касцёла імя Андрэя Баболі з Казловічаў
◊◊◊
Віншуем шаноўнага пана Станіслава Рышкевіча з сярэбраным юбілеем цудоўнай працы. Мы жадаем Вам сардэчна моцнага здароўя, Божых ласкаў, дароў Святога Духа, апекі Марыі Панны, запалу для службы Богу і людзям.
Сябры з Гродна
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды дня Нараджэння сардэчна жадаем усіх Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады жыцця і аптымізму, чыстага паветра і блакітнага неба. Дарагі наш пастыр, мы ўдзячны Вам за поўнае адданне службе Богу і людзям, за добрую ўсмешку і чулае сэрца. Мы – шчаслівыя, што Вы ёсць у нас.
Касцёльны камітэт
і ўдзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды дня Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, спакою і радасці, добрага гумару, нястомнасці ў душпастырскай працы, апекі Божай Маці і штодзённага Божага благаславення.
Удзячныя парафіяне з Лапушна і з Раготна
◊◊◊
Паважанаму а. дзекану пробашчу Каралю Барнасю з нагоды 75-ці годдзя з дня Нараджэння, а таксама з нагоды дня кансэкрацыі хочам пераслаць самыя сардэчныя пажаданні: няхай Бог благаславіць Вас на дальнейшыя гады жыцця і адорыць ласкай здароўя, а Божая Маці Няспыннай Дапамогі апякуецца Вамі заўжды.
Соф'я Цыдзік, Марыя Захарэвіч
і III ордэн імя св. Францішка з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Віншуем паважаных ксяндзоў: пробашча Паўла Калесніка і Юрыя Павайбу са святамі Божага Нараджэння і Новага 2010 году. Жадаем Вам Божага благаславення, няспыннай апекі Марыі Панны на святарскім шляху, здароўя на доўгія гады жыцця, людской сардэчнасці, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, стойкасці ў службе Богу і людзям.
Вернікі з Жодзішкаў і сям'я Рагач
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу-пробашчу Віктару Велівісу з нагоды дня Нараджэння перасылаем самыя прыгожыя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, радасці, цярплівасці, шматлікіх Божых ласкаў, апекі Божай Маці Няспыннай Дапамогі, нязгаснага запалу для службы Богу, ахвярнай святарскай працы. Мы дзякуем за тыя словы, якія Вы абвяшчаеце ў касцёле, за дабро для нас.
Парафіяне з Грандзічаў і з касцёла імя св. Казіміра з Путрышкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Максіму Бачарнікаву з нагоды дня Нараджэння сардэчна жадаем моцнага здароўя, радасці, поспехаў ва ўсім, душэўнага супакою, шчодрых Божых ласкаў і няспыннай апекі Божай Маці.
Удзячныя вернікі з парафіі імя Божай Міласэрнасці з Гродна
◊◊◊
Выражаем спачуванне ксяндзу Эрнэсту Будыну ў цяжкую хвіліну развітання з памерлым братам Юрыем. Мы злучаемся з Вамі ў малітве за яго душу.
Легіянеры Фацімскай Божай Маці з парафіі імя Божай Міласэрнасці

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.