ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня 2024 года |
Хто? Што? Дзе? Калі? Як?
Вельмі часта я задумваюся над тым, як сёння найбольш эфектыўным спосабам звяртацца да нашых чытачоў, каб Божае Слова, якое з’яўляецца зернем, што кінута ў розную глебу нашай Гродзенскай дыяцэзіі (і не толькі) выдала плён. Перад намі пачынаецца чарговы літургічны перыяд, які для кожнага з нас можа стаць Вялікім часам посту. 40 дзён, падчас якіх хрысціяне аддаюцца ўспамінам пра муку Езуса Хрыста, павінны стаць інтэнсіўным шляхам перамены ў лепшы бок. Патрэбна так змяніць уласныя паводзіны, каб мець магчымасць пераймаць Хрыста, які нагадвае кожнаму з нас: “Навярніцеся і верце Евангеллю!” (Мк 1, 15). †
З-за таго, што ў нашую тэхнізаваную эпоху схільнасць да чытання – невялікая, то я пастараюся выкарыстаць старажытную формулу 5 пытанняў, якая паходзіць з часу вытокаў рыторыкі. Усім было вядома ў перыяд існавання Рымскай імперыі, што каб каго-небудзь добра праінфармаваць, то патрэбна было адказаць на 5 пытанняў. Праводзячы эксперымент, паспрабуем убачыць, наколькі эфектыўны дадзены метад у нашым жыцці.
Хто? ??? Кожны з нас, веруючы і практыкуючы.
Што? ??? Крыжовы шлях, Песні жальбы, Вяночак да Божай Міласэрнасці, рэкалекцыі ў парафіі і споведзь.
Дзе? ??? У парафільяным касцёле і ў сваіх дамах.
Калі? Ад Папяльцовай серады да таямніцаў Пасхальнага Трыдуума.
Як? Пабожна і шчыра, практыкуючы чыны, якія служаць навяртанню нашых сэрцаў.
Варта задаць яшчэ адно пытанне: “З якім вынікам?” А на гэтае пытанне мы дадзім адказ пасля перыяду Вялікага посту. Сёння вернік – гэта не той чалавек, які запісаны ў парафіяльных кнігах, але асоба, якая актыўна ўключаецца ў працу пілігрымуючага Касцёла. Няхай веліч гэтага часу не будзе толькі ў назве і колькасці дзён, але – ў перамене нашых сэрцаў у лепшы бок. Няхай у сцэнарыі нашага жыцця будзе месца для пакуты і навяртання. Давайце ж не змарнуем гэтай нагоды і скажам сабе: “Мой Вялікі пост 2010 г.” Гэта ёсць выдатная пара для дабра нашай душы.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.