ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня 2024 года |
Вялікі пост – тэрыторыя Суцішанасці
Адной з найбольш закамуфляваных праблем сучаснага хрысціяніна з’яўляецца сіндром “пустой тачкі”. Многія вернікі скардзяцца на тое, што не маюць часу для малітвы, Бога, Касцёла. Але калі паназіраць за іх “запрацаванасцю” збоку, то можна заўважыць, што іх актыўнасць часта напамінае анекдатычнага рабочага, які так заняты беганнем з пустой тачкай у руках, што не мае часу напоўніць яе матэрыялам. Уся праблема такіх людзей заключаецца ў тым, што яны не жадаюць хаця б на хвіліну спыніцца, каб у суцішанасці адкрыць сэнс таго, што робяць.
Суцішанасць - адна з найглыбейшых патрэбаў чалавечага сэрца. Мы былі створаны Цішынёй. У сэрцы кожнага чалавека ёсць такая прастора, якую ніхто і нішто на свеце не можа запоўніць. Там, у самых глыбінях душы, спачывае Вялікая Цішыня. Каму ўдаецца прабіцца праз тоўшчу ўсяго, што заглушае гэтую Цішыню, вольную ад знешняга шуму, адкрывае ў сабе няспынную Прысутнасць Бога і Яго Словы.
У пошуках Цішыні, першае, што чуе нашае сэрца – гэта не Бог, не Яго Словы, але нашыя напружанасці. Яны першыя заяўляюць аб сабе тым, хто выйшаў на пошукі Суцішанасці. Напружанасць стомленага цела, хаос думак, змены эмоцый, напружанасці чаканняў – усё гэта не глыбіня, а толькі хвалі на паверхні акіяну чалавечай душы.

Як жа голасна на фоне Цішыні пачынаюць крычаць нашыя праблемы, страхі, нявырашаныя канфлікты. Толькі тут, сыходзячы па прыступках сэрца ў глыбіні душы, чалавек пачынае адкрываць усё пекла ўласных, створаных без Бога планаў, пачынанняў, спраў, усяго сапсаванага і сарамліва схаванага за дзверы сэрца, што так моцна галосіць там ад болю незавершанасці.
Яшчэ мацней лямантуюць у нас нашыя неўпарадкаваныя сардэчныя сімпатыі. Гэтыя добрыя і дрэнныя прыхільнасці крычаць так моцна, што Слова, якое кіруе да нас Езус, застаецца непачутым. Душа, як начны матылёк, замучаная цемрамі ўласнага жыцця, гатова кінуцца нават на мімалётны бляск святла. Чым больш яна змучана цемрай граху, тым больш гатова кінуцца на любое святло, нават коштам спаленых крылляў, нават пад пагрозай смерці, нават калі за імгненне святла трэба згадзіцца на вечнае пекла.
Але ніякія галашэнні не параўнаюцца з наймацнейшым лямантам нашай душы: крыкам граху, які аж да хрыпаты не перастае гаварыць: “Не, не, не!” Гэта грэх перакрэслівае нашыя найбольш светлыя памкненні сэрца, гэта ён перакрыквае ціхую надзею на тое, што ўсё ж такі нешта ўдасца, веру ў перамогу, любоў да сапраўднага. Гэтае адвечнае “не” сатаны рэхам адбіваецца ў кожным чалавечым граху. І ёсць толькі адзін голас, мацнейшы за грэх – гэта голас шчырай малітвы.
Цішыня – гэта не сцятыя вусны і не заткнутыя вушы. Суцішанасць – гэта не бяздзеянне, але дынамічная скіраванасць чалавека на тыя звышнатуральныя глыбіні духа, дзе гучыць толькі адзін Голас і адно Слова – Бога. Некаторыя хрысціяне ператвараюць нават велікапосныя практыкі ва ўсё той жа крык, каб Голас Бога заглушыць “пабожным” беганнем з “пустой тачкай”. Для таго ёсць Вялікі пост, каб нарэшце суцішыцца і з Божай дапамогай распачаць Крыжовы шлях да глыбіняў уласнай душы, якая можа стаць месцам сустрэчы з Уваскрэслым Хрыстом.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.