ГРОДНА
Панядзелак,
04 лістапада 2024 года |
Умацоўваць веру ў “пустыні”
Спакушэнне Збавіцеля ў пустыні з’яўлецца сімвалам для кожнага чалавека. Нават самыя моцныя людзі баяцца і пакутуюць, хочуць улады і багацця, спрабуюць адмовіцца ад загадаў сумлення і Дэкалогу. Як аказаць супраціўленне такім праяўленням зла, як рассеяць цемру чалавечага сэрца? Як знайсці Бога сярод розных праблемаў і стварыць у сабе такі стан духа, які дазволіў бы адрозніць святло ад цемры, праўду ад маны, свабоду ад рабства?
Калі задумацца над сэнсам 40-ка дзённага знаходжання Езуса ў пустыні, то можна прыйсці да высновы: гэта – важнае пасланне для нас, каб кожны задумаўся над сваім душэўным станам і паспрабаваў умацаваць сваю веру. Хрыстус ведае, што самая сур’ёзная чалавечая праблема - грэх. Менавіта апошні перашкаджае нашым сувязям з бліжнімі, адлучае нас ад Бога і асуджае людскую істоту на тое, каб выключна яна сама давала сабе рады ў жыцці. Гэта з-за граху і ў ім людская істота – бездапаможная і шукае шляхі, каб атрымаць супакой і шчасце, а многія вернікі – прымірэння з Богам і ўмацавання сваёй веры ў Яго існаванне.
†
Адзін з дакументальных англійскіх фільмаў расказвае пра тое, як адзін падарожны француз шукаў супакою ў жыцці і спрабаваў знайсці Бога. Дзеля гэтай мэты ён адправіўся ў кляштар св. Антонія ва ўсходнюю пустыню ў Егіпет да айцоў-пустэльнікаў. Тут трэба заўважыць, што гэтыя хрысціянскія манахі вядуць самотнае жыццё ў пустынях Егіпта, Сірыі і Палесціны.
Яны лічаць, што калі людская істота знаходзіцца сам-насам і моліцца, то гэта - найлепшы спосаб быць з Богам, таму што ў пустыні чалавек свабодны ад тленных забаваў і жыццёвых спакусаў. Аж да сённяшняга дня айцы-пустэльнікі з’яўляюцца для многіх хрысціянаў прыкладам бескарыснай любові да Хрыста і да сваіх бліжніх. Згаданы вышэй вандроўнік знаходзіўся ў горнай пячоры на працягу 20 дзён і штодзённа перад тэлекамерай рабіў справаздачу пра тое, што ён рабіў і пра што думаў на працягу кожнага дня. Разам з ім гледачы маглі захапляцца пустыннымі ландшафтамі і пачуццём свабоды, затым – усё больш мацнейшым пачуццём самотнасці і бездапаможнасці, змагання з самім сабой і са сваімі грэшнымі думкамі, а ў рэшце рэшт – адчуваннем палёгкі з-за пазбаўленасці ад спакусаў сучаснага свету і радасцю прымірэння з Богам. Штодзённа гэты дабравольны аскет паўтараў малітву Езуса: “Пане Езу Хрысце, Божы Сыне, змілуйся нада мной!” да той пары, пакуль яна не стала для яго інстынктыўнай, як дыханне.
Мы не можам праводзіць час у келлях пустэльнікаў, каб задумацца над уласнай верай і глыбінёй сваёй сувязі з Богам. Аднак... Для нас пустыня азначае пэўную геаграфічную прастору, але і можа быць адасобленым месцам, дзе любілі знаходзіцца святыя. Калі хто хоча выратаваць сябе, то павінен умець стварыць сабе такія ўмовы, каб увайсці ў найбліжэйшы кантакт з Богам. Таму “пустыняй” можа быць кожнае месца цішыні і роздуму, дзе кожны робіць рахунак сумлення для сябе і падрыхтоўваецца для дальнейшай дзейнасці. Чалавек можа знаходзіцца ў “пустыні” штодзённа: у цэнтры горада, сярод людзей, таму што ўсё належыць Богу і сведчыць пра Яго прысутнасць. А тое, ці добра ты пражыў жыццё, можна пазнаць не толькі па радасных, але перш за ўсё – па цяжкіх гадзінах. Без “пустыні” можна шмат ведаць, але гэта - няпоўныя веды чалавека. “Пустыня” – гэта не толькі пустата і цярпенне, але магчымасць быць больш багатым і духоўна сталым. Як выразіўся адзін са святароў, калі чалавек застаецца адзінокім, то ён мае магчымасць быць бліжэй да Бога, адчуваць Яго прысутнасць і любоў ва ўсім, што дадзеная асоба перажывае і робіць. Многія старэйшыя асобы пераканаліся ў тым, што ў “восень” жыцця без досведу “пустыні” яны не былі б такімі, якімі ёсць. А ў каго ёсць вопыт жыцця ў “пустыні”, той глыбей глядзіць на рэчаіснасць. Можна зразумець уцёкі ад “пустыні”, але адначасова яны пазбаўлены сэнсу. Менавіта ў “пустыні” чалавек даходзіць да зразумення таго, што ўсё мае свой час, што нічога нельга дамагчыся без болю, што вялікае пачынаецца з малых рэчаў і што Бог ведае пра ўсё і перад Ім нельга схаваць ані адзін наш самы нязначны грэх і нячыстую думку. Для некаторых людзей духоўнай “пустыняй” ёсць усё жыццё, калі яны ўспамінаюць пра Бога толькі пад канец жыцця, калі ўжо позна навярнуцца да Яго па-сапраўднаму.
Ніхто не можа сказаць, што яго жыццё – лёгкае і прыемнае. Аднак усё, аб чым мы перажываем, і ў чым заключаецца наш вопыт, можа стаць вялікім шансам для нас. Як можна суцешыць прыгнечанага, калі ты сам не быў ніколі ў аналагічным стане? Бог не дае “пустыню”.за нашыя грахі. Ён спасылае яе не для таго, каб мучыць чалавека, але каб цераз яго дапамагаць іншым. Бог дазваляе нам знайсці сябе, калі мы – на “дне” жыцця. А вылячэнне прыходзіць дзякуючы “пустыні” г.зн. шлях да шчасця вядзе цераз няшчасце. Там, дзе (па меркаванню чалавека) усё – закончана, там уваходзіць Бог. Аднак Ён не дае нам таго, што мы хочам, але тое, што нам неабходна. Ізноў сучасны свет паволі пачынае ўсё больш патрабаваць абвяшчэння Евангелля. Гарады становяцца месцамі, дзе вельмі цяжка можна сустрэць Бога і любіць Яго. А гэта адбываецца таму, што ў пераважнай большасці гарадскіх жыхароў не хапае часу і крыху суцішанасці для малітвы. Яны не думаюць пра сваё ўнутранае развіццё і дазволілі сябе ўцягнуць у бяздушнасць сучаснага свету спажывецтва і пагоні за грашамі, у вір знешняй дзейнасці, грэбуючы самым важным – сваёй уласнай святасцю.
Карл Карэтта, брат з супольнасці імя бл. Караля дэ Фоўкаўльда, напісаў у сваёй кнізе “Пустыня ў горадзе”, што з самага пачатку чалавек павінен прыняць рэчаіснасць, у якой ён жыве, за штосьці важнае, бо цераз яе прамаўляе да яго Бог. Не трэба ўцякаць перад нічым, кідацца паміж марамі і рэчаіснасцю, а неабходна маліцца, а затым “згараць” у знешняй дзейнасці. Рэчаіснасць з’яўляецца тым памостам, дзякуючы якому Бог прыходзіць да чалавека, асабліва калі яна – балючая, калі асобу выпрабоўваюць і спакушаюць, як Езуса. У нашым жыцці “пустыня” павінна служыць таму, каб адкрыць Божыя нязменнасць і любоў, павінна ўвесці нас у зусім новы вобраз рэчаіснасці, навучыць ахопліваць усё чыстым сэрцам. Вялікі пост - гэты час, каб перажыць нашу ўласную “пустыню” ў “стыхіі суцішанасці”, дзе нараджаюцца вялікія рэчы. Іаанна Немчыноўская

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 58 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.