ГРОДНА
Аўторак,
15 ліпеня 2025 года |
Нашыя сучаснікі за мяжой - пра Вялікі пост

Вераніка Фалдзінская, Ірландыя
У Ірландыі адзначаюць Папялец, як і ў нас, існуе толькі невялікая розніца ў падыходзе да попелу, як да сімвалу. У нас ксёндз сыпле крыху попелу на валасы, а тут - малюе крыж пасярод ілба. Ірландскія католікі ходзяць з гэтым крыжам на працягу ўсяго дня. Я дадам яшчэ, што на св. Імшу я іду перад працай ці перад тым, як пайсці ў школу. А калі я ўбачыла ўпершыню людзей з крыжамі на ілбах, то мяне гэта моцна здзівіла: чаму яны не памыюцца, адразу ж пасля таго, як пабылі ў касцёле. Але я чула, што гэтага абсалютна не трэба рабіць. Не ведаю, ці могуць яны змыць крыж на ілбе вечарам ці чакаюць, пакуль не вытрацца знак крыжа аб падушку.
Я думаю, што ёсць у гэтым жэсце шмат гонару з-за таго, што ты – сапраўдны ірландзец, католік. Можа мы гэтага ўжо не разумеем, але яны жывуць у акупіраваным краі.
Таццяна Шнэйдар. Германія
У Германіі велікапосныя традыцыі не з’яўляюцца якімі-небудзь асаблівымі. Крыжовы шлях адбываецца ў пятніцы, аднак, толькі - у цэнтральным касцёле. Папулярны пасійныя казанні, якія праводзяцца толькі тры разы ў нядзелю. У гэтым годзе яны ахоплівалі такія тэмы: паслухмянасць, убоства і чысціня. Збіраецца досыць шмат людзей, каб іх паслухаць. Важна - міласціна: у гэтым годзе збіраюць велікапосную міласціну для місіянераў у Лацінскай Амерыцы і для ахвяраў у Гаіці. Уся акцыя міласэрнасці мае характар падзякі за акружаючую прыроду, таму што ўсе мы – Божыя стварэнні і адказны за прыроду. Усюды ёсць у касцёлах канверты для грошай і нумар рахунку ў банку. Пакуль нічога не чуваць пра велікапосныя рэкалекцыі, толькі адбудуцца рэкалекцыі на працягу 4 дзён перад Спасланнем Святога Духа.
Вераніка Юрэвіч. Чэхія.
У Чэхіі - нямнога вернікаў. Лічыцца, што ва ўсёй дзяржаве іх налічваецца ледзь 9% (якія ажыццяўляюць сваю веру на практыцы), у тым ліку пратэстанты, праваслаўныя, католікі, буддысты і іншыя. Тут ёсць шмат касцёлаў, але яны выкарыстоўваюцца перш за ўсё у якасці канцэртных залаў і для правядзення розных мерапрыемстваў.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 170 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.