ГРОДНА
Панядзелак,
04 лістапада 2024 года |
Ці можна ў каталіцкім Касцёле ахрысціць дзіця, якое нарадзілася з дапамогай метада in vitro?
864 канон кодэксу кананічнага права сцвярджае: “Кожны не ахрышчаны чалавек прыдатны для таго, каб прыняць Хрост”.
Я лічу, што варта было б сказаць некалькі словаў пра метад in vitro. Спачатку трэба зазначыць і падкрэсліць, што Касцёл не прымае “па-за цялеснай” тэхнікі FIVET (Fecondation In Vitro and Embryo Transfer) – апладнення in vitro, таму што гэта – грэх.
На чым асноўваецца апладненне in vitro? Жанчыне даюцца медпрэпараты, якія садзейнічаюць таму, што ў яе арганізме наступае авуляцыя. З дапамогай спецыяльнага прыбору (лапараскопу) збіраюцца яйцаклеткі палавой спеласці. Некаторыя аўтары называюць гэта “калекцыяніраваннем”. Сперматазоіды бяруцца ад мужчыны пасля мастурбацыі. Мужчынскія сперматазоіды і жаночыя яйцаклеткі змешваюцца ў спецыяльнай прабірцы, дзе можа адбыцца (але неабавязкова) апладненне. А калі яно адбылося, то чалавечы эмбрыён (звычайна некалькі) размяшчаюць ва ўлонні жанчыны. Але гэта яшчэ не ўсё.
†
Невядома, ці эмбрыён укараніцца ў матцы, ці не. Часцей за ўсё імплантацыя не ўдаецца, і эмбрыён гіне. Мы не будзем тут закранаць, бо адступілі б ад тэмы, праблемаў, якія датычылі б “дадатковых” дзяцей г. зн. таго, што ж робяць з аплодненымі зародкамі, але не імплантаванымі, хоць гэта ёсць досыць істотная і важная праблема: розныя даследаванні падкрэсліваюць, што на адно жывое дзіця, зачатае метадам in vitro, прыпадае 90 знішчаных зародкаў. Трэба памятаць, што метад in vitro садзейнічае пагаршэнню здароўя як маці, так і зачатага дзіцяці.Энцыкліка пра каштоўнасць і непарушнасць чалавечага жыцця (Evangelium Vitae) падкрэслівае, што “ніякі чалавек не можа самастойна вырашаць аб тым, ці ён павінен жыць ці паміраць” (EV 47). Адназначана Касцёл падкрэслівае, што вырашэнне праблемы бясплоднасці шляхам in vitro – немаральная з’ява. Гэта датычыць як спосабу атрымання спермы (праблема мастурбацыі), так і наступных праблемаў: прыроды сексуальнага акту, вартасці сужэнства і яго адказнасці. Заўжды Касцёл акцэнтаваў увагу на тым, што чалавечае жыццё пачынаецца з хвіліны апладнення і менавіта ў гэты момант ідзе размова пра Асобу. Таму паўсталы эмбрыён павінен быць прызнаны чалавекам, які існуе ў свеце.
Дзіця, якое нарадзілася з “прабіркі”, не заслугоўвае на тое, каб адказаць і не ўдзяліць яму сакрамэнт Хросту: гэтая маленькая істотка - нічым не вінаватая. Кожнае дзіця павінна мець шанс жыць з Богам, а таму і немаўлятка, народжанае з дапамогай метада in vitro, павінна быць ахрышчана. А бацькі вымушаны прызнаць, што in vitro – гэта грэх, шкадаваць аб тым, што яны зрабілі яго, і пайсці паспавядацца. Памятайце, што метад in vitro – нягодны спосаб для чалавечага існавання, таму што ў такім плане людское жыццё становіцца, як выразіўся Войцех Болаз “прадуктам медыцынскіх маніпуляцый”.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 58 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.