ГРОДНА
Аўторак,
12 лістапада 2024 года |
У бляску Змёртвыхпаўстання
Для чалавека, які адкрывае, што яго жыццё
мае сэнс, дзякуючы збавеннай Крыві Езуса, несумненна, што ўрачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана трэба ўшанаваць найбольш урачыста. Разам з ім прыходзіць жаданне пачаць пазнаваць Божыя праўды. Велікодны панядзелак з’яўляецца радасным днём, які адзначаецца вернікамі аналагічна ў пабожным духу, як і Пасха. У гэты дзень важна сустрэцца ў сямейным кругу, паразмаўляць з блізкімі, з якімі іншы раз па розных прычынах сустракаемся толькі некалькі разоў у год.
Літургія Велікоднага панядзелку
Велікодны панядзелак з’яўляецца чарговым днём актавы Пасхі, якая прадаўжаецца 8 дзён, пачаўшы ад першай Велікоднай нядзелі ў літургічным календары рымска-каталіцкага Касцёла. Паводле старой традыцыі Велікодная актава, якую называюць “белым” тыднем, апошні час з’яўляецца тыднем, які звязаны з навэннай да Божай Міласэрнасці. Адкуль пайшла гэтая назва? Падчас “белага” тыдня Касцёл прымаў новых вернікаў. Хрост адбываўся ў Велікодную нядзелю і затым на працягу тыдня ахрышчаныя хадзілі ў белым адзенні.
†
Падчас Велікоднай актавы літургія нагадвае пра розныя сустрэчы Езуса пасля Яго Змёртвыхпаўстання: з Марыяй-Магдаленай і з іншымі жанчынамі, якія адправіліся да магілы на світанні назаўтра пасля шабату; са здзіўленымі апосталамі, якія сабраліся ў Вячэрніку; з Тамашам і з іншымі вучнямі. Напамін пра гэтыя некалькі сустрэчаў Езуса з’яўляюцца для вернікаў заахвочваннем, каб паглыбіць Велікоднае пасланне. Яны схіляюць нас прайсці духоўны шлях тых, хто сустрэў Хрыста і распазналі Яго ў першыя дні пасля пасхальных падзеяў. Літургія Велікоднага панядзелку падштурхоўвае нас да роздуму над сустрэчай Змёртвыхпаўсталага з двума вучнямі з Эмаўс, якія ішлі ў нядзелю вечарам з Ерузаліму ў сваю родную мясцовасць (пар. Лк 24, 13 – 35). Хрыстус прымкнуў да іх, як бы сам быў у дарозе і ішоў з імі, прыслухоўваючыся да іхняй размовы. Вучні былі моцна засмучаны, разгублены і блізкія да роспачы. Хрыстус, якога з самага пачатку яны не пазналі, але якога таварыства і словы прынялі, растлумачыў ім незразумелыя падзеі ў святле Святога Пісання. З цярплівасцю Ён вяртае ім веру і надзею, таму яны атрымліваюць радасць і любоў. Вучні пазнаюць Змёртвыхпаўсталага толькі пазней у Эмаўсе, калі Хрыстус астаўся з імі на вячэру: “узлёг з імі за сталом, узяў хлеб і благаславіў, і ламаў і падаваў ім” (Лк 24, 30). Святы Аўгустын, каменціруючы гэтую падзею, заўважае: “Езус дзеліцца хлебам, а вучні пазнаюць Яго. А таму мы не гаворым ужо, што не ведаем Хрыста! Калі мы верым, то знаем Яго! Больш таго, калі верым, то Ён ёсць у нас! Вучні мелі Хрыста за сталом, а мы маем Яго ў нашай душы!” І робіць выснову: “Мець Хрыста ва ўласным сэрцы – гэта значна больш, чым мець Яго ва ўласным памяшканні, таму што нашае сэрца кожнаму з нас больш блізкае, чым наш уласны дом” (Sermo 232, VII, 7). Так, мы часта сумняваемся, але вера ў Змёртвыхпаўсталага Езуса дазваляе вылечыць нашыя душы і “прарасці” зернетку любові.
Можна было адкупіцца ад вялікага “купання” пісанкамі ці пафарбаванымі яйкамі. Пазней гэта ператварылася ў звычай узаемных візітаў да знаёмых і сваякоў з пачастункамі і падарункамі, якія прыносілі хросныя бацькі сваім хроснікам. Да сённяшняга дня гэты звычай захаваўся ў Беларусі. Спачатку велікодныя яйкі атрымліваюць члены сям’і і хроснікі, пазней пасля Вялікадня – асобы, з якімі ў нас ёсць сяброўскія адносіны. Нават сёння дзяўчаты вераць, што калі хлопец падорыць дзяўчыне пісанку, то гэта -доказ яго сімпатыі да яе. Ёсць такое старадаўняе вераванне: “Хлопец-падлетак, адчуўшы Божую волю ў адносінах да якой-небудзь дзяўчыны, чакае ўрачыстасці Змёртвыхпаўстання Пана. Тады ён выражае ёй свае пачуцці любові, уручаючы ёй пісанку. А калі дзяўчына прыме пісанку і ўзамен дасць яму сваю, то трэба здагадвацца пра ўзаемную сімпатыю. А затым можна чакаць і шлюб”.
Пасха жыцця, радасць з-за Змёртвыхпаўстання Пана і з-за вясны, якая набліжаецца... Езус з Назарэту пераадолеў сілы зла і смерці, вызваліў чалавека з граху. Імкнуцца да святасці і пазбягаць граху – гэта асноўная місія, з якой сёння Хрыстус пасылае кожнага і кожную з нас, каб мы перадавалі яе іншым. Тады Пасхальныя святы будуць прадаўжацца ў нас і сярод нас няспынна.
Традыцыі і абрады
Велікодны панядзелак характарызуе мноства звычаяў і абрадаў, якія паходзяць са старажытнасці многіх народаў. Перш за ўсё гэты дзень асацыіруецца нам з тым, што вакол усіх абліваюць вадой. Гэты звычай бярэ свае вытокі з паганскіх традыцый і сімвалізаваў веснавое ачышчэнне з бруду, хваробаў, а пазней – з граху і павінен быў садзейнічаць плоднасці. Зямля ж родзіць толькі тады, калі ёй хапае вады і калі ідуць дажджы. А зямля без вады застаецца бясплоднай. І па сённяшні дзень у Велікодны панядзелак у некаторых вёсках у Польшчы і ў Літве паліваюць зямлю, каб яна дала больш шчодры ўраджай, а таксама абліваюць каровы, каб яны давалі больш малака. Некаторыя лічаць, што паліванне вадой паходзіць з Ерузаліму, дзе габрэі разганялі людзей, якія збіраліся і размаўлялі пра Змёртвыхпаўстанне Хрыста. Але сэнс гэтага звычаю звязаны з ачышчаючай і жыццядайнай сілай вады. У Велікодны панядзелак назіралася паліванне вадой з чыгункоў і з вёдраў у некалькіх еўрапейскіх краінах і перш за ўсё - у вёсках. Гаспадыні і гараджанкі задавольваліся некалькімі кроплямі кветкавага адэкалону. Абліванне вадой датычыла ў асноўным маладых дзяўчатаў, якія не вельмі абараняліся перад “прымусовым” душам. Было вядома, што чым больш у панядзелак аблівалі паненку, тым большым поспехам яна карысталася ў моцнай паловы чалавецтва і тым лепшыя магчымасці мела знайсці сабе мужа. А непрыгожыя дзяўчаты самі сябе аблівалі вадой з вядзёркаў і выбягалі на дарогу з вялікім крыкам. Цяпер у некаторых краінах пад патокі вады трапляюць і дзяўчаты, і хлопцы, і старэйшыя асобы. Аднак гэтая забава застаецца ўсё ж полем дзейнасці моладзі.Можна было адкупіцца ад вялікага “купання” пісанкамі ці пафарбаванымі яйкамі. Пазней гэта ператварылася ў звычай узаемных візітаў да знаёмых і сваякоў з пачастункамі і падарункамі, якія прыносілі хросныя бацькі сваім хроснікам. Да сённяшняга дня гэты звычай захаваўся ў Беларусі. Спачатку велікодныя яйкі атрымліваюць члены сям’і і хроснікі, пазней пасля Вялікадня – асобы, з якімі ў нас ёсць сяброўскія адносіны. Нават сёння дзяўчаты вераць, што калі хлопец падорыць дзяўчыне пісанку, то гэта -доказ яго сімпатыі да яе. Ёсць такое старадаўняе вераванне: “Хлопец-падлетак, адчуўшы Божую волю ў адносінах да якой-небудзь дзяўчыны, чакае ўрачыстасці Змёртвыхпаўстання Пана. Тады ён выражае ёй свае пачуцці любові, уручаючы ёй пісанку. А калі дзяўчына прыме пісанку і ўзамен дасць яму сваю, то трэба здагадвацца пра ўзаемную сімпатыю. А затым можна чакаць і шлюб”.
Пасха жыцця, радасць з-за Змёртвыхпаўстання Пана і з-за вясны, якая набліжаецца... Езус з Назарэту пераадолеў сілы зла і смерці, вызваліў чалавека з граху. Імкнуцца да святасці і пазбягаць граху – гэта асноўная місія, з якой сёння Хрыстус пасылае кожнага і кожную з нас, каб мы перадавалі яе іншым. Тады Пасхальныя святы будуць прадаўжацца ў нас і сярод нас няспынна.
Што ні край, то звычай...
ПольшчаУ гэты дзень з ахвотай моладзь аблівае вадой усіх навокал, а ў вёсках дзяўчаты і хлопцы сцябаюць адзін аднаго галінкамі па нагах. Аднак кожны рэгіён краіны мае свае вельмі багатыя і своеасаблівыя традыцыі. Можна ўспомніць пра кракаўскі эмаўс –традыцыйную забаву, спалучаную з адпустам пры кляштары норбертанак у м-не Звяжынец (адзін з раёнаў Кракава). Яна ажыццяўляецца, каб памятаць пра сустрэчу Змёртвыхпастаўлага Хрыста з двума вучнямі па дарозе ў Эмаўс. У крамах прадаюцца цацкі, адпустовыя пярсцёнкі з каляровымі шкельцамі, ласункі, пернікавыя “сэрцы”, ружанцы з цеста, фігуркі габрэяў і кракаўскіх мяшчанаў. Сёння эмаўс – гэта перш за ўсё нагода сустрэцца са знаёмымі і цікава правесці свята са сваімі дамачадцамі.
Чэхія
Дарослыя чакаюць гэтага дня дома, бо хлопцы групкамі аб’язджаюць тыя дамы, дзе жывуць іхнія равеснікі. Яны нясуць з сабой pomlazki ці сплеценыя вербныя галінкі (з трох, пяці, сямі ці дзевяці галінкаў вярбы), а дзяўчаты абліваюць іх вадой з вокнаў. У некаторых рэгіёнах Чэхіі замест гэтага звычаю хлопцы сцябаюць дзяўчатаў доўгімі цвёрдымі, з вострымі іголкамі галінкамі ядлоўца.
Італія
Велікодны панядзелак папулярна называюць малюткі Вялікдзень. У гэты дзень вада льецца патокам, таму можна спакойна выбрацца ў падарожжа. Як правіла, тады людзі прыязджаюць на першы вясенні пікнік за горад. У Фларэнцыі святочная забава паходзіць яшчэ з часу крыжацкіх паходаў, якую называюць scoppio del carro ці гіганцкія феерверкі са спецыяльнай калясніцы, што цягнуць белыя валы.
ЗША
Папулярна забава: “паляванне на яйка”. Самае славутае- арганізуецца кожны год у Велікодны панядзелак прэзідэнцкай парай у Белым Доме. Некалькі тысяч дзяцей пад прыглядам найлепшых агентаў аховы мае нагоду пабегаць па “прэзідэнцкай” траве, коцячы вялікімі лыжкамі яйкі да фінішу, ля якога чакалі ўзнагароды.
Партугалія
Партугалія, як традыцыйна адна з найбольш каталіцкіх еўрапейскіх краінаў, вельмі ўшаноўвае Велікодныя святы. Недалёка ад мясцовасці Монсараз знаходзіцца так званая скала Нарачоных: у Велікодны панядзелак адбываецца там працэсія жанчынаў, якую ўзначальвае Марыя-Магдалена, выбраная сярод жыхаркаў навакольных вёскаў. За жанчынамі ідуць хлопцы, страляючы з пісталетаў у яе гонар.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 49 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.