ГРОДНА
Серада,
06 лістапада 2024 года |
Нядз. Божай Міласэрнасці
З Eвангелля св.Яна
Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: “Спакой вам!” I, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: “Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас”. I, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: “Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, натым застануцца”.
Тамаш, адзін з дванаццаці, называны Блізня, не быў з імі, калі прыйшоў Езус. Іншыя вучні казалі Яму: “Мы бачылі Пана”. Але ён сказаў ім: “Калі не ўбачу на руках Яго ранаў ад цвікоў і не ўкладу пальца свайго ў раны ад цвікоў, і не ўкладу рукі сваёй у бок Яго, не паверу”.
I праз восем дзён зноў былі ў доме вучні Ягоныя і Тамаш з імі. Хоць дзверы былі замкнёныя, прыйшоў Езус, стаў пасярэдзіне і сказаў: “Спакой вам!” Потым кажа Тамашу: “Дай сюды палец твой і паглядзі на рукі Мае; дай руку тваю і ўкладзі ў бок Мой; і не будзь няверуючым, але веруючым”. Тамаш, адказваючы, сказаў Яму: “Пан мой і Бог мой!” Езус кажа яму: “Ты паверыў, Тамаш, таму што ўбачыў Мяне. Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў”. Шмат іншых цудаў, пра якія не напісана ў гэтай кнізе, учыніў Езус перад вучнямі сваімі. Гэтае ж напісана, каб вы паверылі, што Езус ёсць Месія, Сын Божы, і каб, веруючы, вы мелі жыццё ў імя Ягонае. †

Ян 20, 19-31
Што неабходна, каб сустрэць Яго?
Евангелле - гэта апісанне сустрэчы Бога з чалавекам. Творца выйшаў людзям насустрач, каб даць нам шанс пазнаць Яго, палюбіць і застацца з Ім назаўжды. Езус Хрыстус – Божы Сын стаў адным з нас, каб знесці ўсе перашкоды ў гэтай сустрэчы. Першая і самая найбліжэйшая асоба, якую сустрэў Бог на зямлі, была Яго Маці. Адным з апошніх людзей, з якімі Хрыстус размаўляў у тленным жыцці, быў добры лотр…Сярод многіх сустрэчаў, дыялогаў з Хрыстом гэтыя - апісаныя ў сённяшнім Евангеллі – нязвыкла важныя для ўсіх нас, таму што яны датычаць неабходных умоваў, каб пазнаць Езуса і атрымаць благаславенне кожнаму, хто ў сваім жыцці хоча сустрэць Хрыста, шукае Яго. Перш за ўсё трэба належна ацаніць і прыняць першы дар Змёртвыхпаўсталага Хрыста: дараванне грахоў. Гэта ёсць жэст бескарыслівай міласэрнасці. Езус не спытаў апосталаў: “Дзе вы былі, калі Я паміраў за вас?” Яны не пачулі ані аднаго дакору з Яго боку.
Хрыстус дакараў св. Тамаша. Ён, даведаўшыся ад апосталаў, што Езус жыве, але нягледзячы на гэта, застаўся скептыкам. Хрыстус не аставіў яго ахвярай уласных сумненняў. Пры нагодзе Ён выказаў благаславенні ў дачыненні да кожнага з нас.
І яшчэ адно – усе пасхальныя падзеі адбыліся ў супольнасці апосталаў ці ў Касцёле. Таму можна сустрэць Змёртвыхпаўсталага Збавіцеля ў супольнасці Касцёла і ў сэрцы, ажыўленым верай.
Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 56 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.