ГРОДНА
Нядзеля,
15 чэрвеня 2025 года |
III Нядзеля Велікодная

З Eвангелля св.Яна
Езус зноў з'явіўся вучням сваім каля Тыберыядскага мора. А з'явіўся так. Былі разам Сымон Пётр, Тамаш, званы Блізня, Натанаэль з Каны Галілейскай, сыны Завядзея і двое іншых з вучняў Ягоных. Сымон Пётр кажа ім: “Іду лавіць рыбу”. Яны адказалі яму: “I мы пойдзем з табою”. Пайшлі і селі ў човен, але ў тую ноч нічога не злавілі.
Калі ўжо развіднела, Езус стаяў на беразе. Але вучні не ведалі, што гэта быў Езус. Кажа ім Езус: “Дзеці, ці маеце чаго з'есці?” Яны адказалі Яму: “Не”.
А Ён сказаў ім: “Закіньце сетку з правага боку чаўна і знойдзеце”. Яны закінулі і не маглі ўжо выцягнуць яе з-за мноства рыбы.
Тады вучань, якога любіў Езус, сказаў Пятру: “Гэта Пан”. Калі Сымон Пётр пачуў, што гэта Пан, падперазаўся вопраткай, бо быў голы, і кінуўся ў мора. А іншыя вучні прыплылі на чаўне, бо недалёка былі ад берага, локцяў каля двухсот, а сетку з рыбай цягнулі за сабою.
I калі выйшлі на бераг, убачылі распаленае вогнішча, а на ім пакладзеную рыбу і хлеб. I сказаў ім Езус: “Прынясіце яшчэ рыбы, што цяпер налавілі”. Пайшоў Сымон Пётр і выцягнуў на бераг сетку, поўную вялікіх рыб, якіх было сто пяцьдзесят тры. I хоць іх было столькі, сетка не парвалася. Кажа ім Езус: “Хадзіце ж, снедайце!” Ніхто з вучняў не адважыўся спытацца ў Яго: “Хто Ты?” - бо ведалі, што гэта Пан. А Езус падышоў, узяў хлеб і падаў ім, а таксама і рыбу. Гэта ўжо трэці раз з'явіўся Езус вучням пасля свайго ўваскрасення. †

Калі ж яны паснедалі, Езус кажа Сымону Пятру: “Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне больш, чым яны?” Той адказаў Яму: “Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе”. Езус кажа яму: “Пасі ягнят Маіх”.
Зноў кажа яму другі раз: “Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне?” Ён адказаў: “Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе?” Езус кажа яму: “Пасі авечак Маіх”.
I кажа яму трэці раз: “Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне?” Пётр засмуціўся, што трэці раз спытаўся ў яго “ці любіш ты Мяне?”, і сказаў: “Пане, Ты ўсё' ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе”.
Езус кажа яму: “Пасі авечак Маіх. Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі ты быў маладзейшы, то падпяразваўся сам і хадзіў, куды хацеў. Калі ж састарышся, то выцягнеш рукі свае і іншы падпяража і павядзе, куды не хочаш”. А гаварыў так, каб зазначыць, якой смерцю той уславіць Бога. I пасля гэтых слоў, кажа яму: “Ідзі за Мной!”

Ян 21 , 1-19
Што неабходна, каб сустрэць Яго?

Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 200 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.