ГРОДНА
Серада,
06 лістапада 2024 года |
Міласэрная любоў
Неабходна вялікае ўменне і адвага, каб пісаць і гаварыць пра любоў, а асабліва - пра Міласэрную Любоў, калі хочаш быць сведкам таго, хто “Ёсць”, які можа любіць з міласэрнасцю. Бывае і так, што трэба перакрочыць той парог няпэўнасці і паспрабаваць выразіць словамі тое, што нельга без веры зразумець: Божую Міласэрнасць.
Сястра Фаустына Кавальская ўзялася за гэтае заданне. І рабіла яна гэта пасля звышнатуральных Божых аб’яўлення і натхненняў у месцах свайго кляштарнага жыцця: у Вільні, Плоцку і Кракаве. Гэтая Божая абранніца рабіла ўсё паводле ўказанняў Хрыста, які ёй аб’яўляўся не адзін раз, каб засведчыць пра таямніцу Божай Міласэрнасці. Сястра Фаустына “чэрпала” веды наконт Божай Міласэрнасці з таямніцы кантэмпляцыі Бога, які раскрываецца і аб’яўляецца з Любові, у Любові і цераз Любоў. Бог – гэта бясконцая Любоў. (пар. св. Ян). Адсюль папа Божы слуга Ян Павел II “здабыў” са скарбонкі Касцёла вялікую рэлігійную праўду і неабходнасць Міласэрнай Любові. У Любові ёсць некалькі імёнаў, але Міласэрная Любоў мае найглыбейшыя свае вытокі ў Таямніцы Бога і яна так неабходна чалавеку. †

Сам факт стварэння годны кантэмпляцыі, бо ў сувязі ж з ім “шумяць віхры, цякуць глыбіні, а зоркі асвятляюць блакіт...” і ў сувязі з ім мы існуём на свеце. І стаў чалавек “крыху меншы, чым анёлы” перад абліччам гэтага свету з абаяльнасцю свайго розуму, але і з недасканалай сілай волі і няпоўнай любоўю, часам ажно ганебнай, па нашаму меркаванню – такой убогай. І хіба тады надыходзіць патрэбны момант, каб прыгадаць пра таямніцу Міласэрнай Любові, каб не згарэць з сораму. І тады трэба ўспомніць пра біблейскую таямніцу куста, які пылаў у пустыні, агонь якога не знішчыў, а ў бляску якога Бог аб’явіў чалавеку аб вялікай таямніцы Любові, аб сваім Імені: “Я – ёсць, які Ёсць” – Адвечны і Святы – “жаданне ўсіх сэрцаў” (пар. D von Hildebrand), бо нясе з сабой пэўнасць, супакой у сэрцы, надзею, дае сілы для ўдзелу ў найглыбейшых і найвышэйшых вартасцях.
Добра, калі людзі ствараюць абразы, выкарыстоўваючы свае самыя высакародныя ўменні і намеры.
У гісторыі здаралася, што людзі не хацелі такога напамінання пра Святасць. Хрыстус загадвае Фаустыне, каб намалявалі абраз паводле яе апісання і ўхвалення. Сястра не была задаволена з малюнкаў, якія былі ёй прадстаўлены. І так паўсталі тры абразы: адзін быў намаляваны Казіміроўскім і знаходзіцца ў Вільні, наступны – у Кракаве, яго аўтар – Хіла, а трэці – у Стагбрыдгу (ЗША), які намаляваў Стыка.
Відаць, што ўсе абразы былі намаляваны паводле аднаго апісання, але выкананы трыма рознымі мастакамі. Хрыстус прыходзіць як у Бэтлеем, так і на гару Перамянення і ў Вячэрнік. Ён прыходзіць да кожнага, указвае на сваё Сэрца і запрашае, дае дазвол, каб без боязі выказаць словы: “Езу, давяраю Табе...”
Так кожны з нас атрымаў права ўсклікнуць на сваёй роднай мове: “Езу, давяраю Табе”. І гэта – не крык роспачы, а заклік надзеі і ўпэўненасці, бо Ён ёсць – таямніца Веры, Надзеі і Любові: гэта мы не павінны абавязкова быць, а калі ж існуём, то тым больш узрастае ўпэўненасць: напэўна, Ён ёсць Адзіны ў св. Тройцы ў хвале Бога Айца і Святога Духа.
Добра, што мы набліжаем вобраз Міласэрнага цялеснай прыродзе нашых вачэй і розуму. Людзі патрабуюць такой дапамогі для ажыўлення сваёй веры, умацавання надзеі і паглыблення любові.
У энцыкліцы “Dives et misericordia” Божы слуга Ян Павел II пацвердзіў сваім аўтарытэтам пра багацце і сілы, гарантыі Касцёла, які ідзе на шляху да збавення, - Хрыста, які жыве ў Касцёле.
Касцёл у Кракаве – Лагеўніках, вялікая святыня дзеля ўшанавання Божай Міласэрнасці, з’яўляецца помнікам нашага часу. Гэта - важкі дар Вялікага Папы для змучанага свету. Святы Айцец хацеў, каб яшчэ раз у Хрысце адкрыць аблічча Бога, які з’яўляецца Айцом Міласэрнасці. Святыню завяршае ўверсе свайго роду маяк. Ён ззяе і павінен свяціць для кожнага, хто жадае гэтага бляску і яго патрабуе падчас жыццёвых бураў. Святло надзеі!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 56 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.