ГРОДНА
Панядзелак,
04 лістапада 2024 года |
Пане, навучы нас любіць іншых людзей
“Любоў з’яўляецца кветкай, а міласэрнасць – яе пладом” Св. с. Фаустына
Напэўна, кожны з нас у сваім жыцці адчуў Божую Міласэрнасць. Езус хоча, каб мы ўшаноўвалі Божую Міласэрнасць і каб былі адначасова тымі, хто нясе яе сваім бліжнім. Ушанаванне міласэрнага Бога ў розных іпастасях не прынесла б выніку, калі б чалавек не адгукнуўся на немы крык аб дапамозе.
Часта хрысціянскае жыццё мы называем перайманнем Хрыста. Калі ж у многіх сітуацыях немагчыма пераймаць Збавіцеля, то ёсць магчымасць пайсці Яго слядамі, выконваючы чыны міласэрнай любові ў адносінах да іншага. Езус Хрыстус паказаў чалавеку, што людская асоба не толькі адчувае і атрымлівае міласэрнасць Бога, але і паклікана да таго, каб самой быць міласэрнай у адносінах да іншых: “Шчасныя міласэрныя, бо яны атрымаюць міласэрнасць” (Мц 5, 7). Трэба ўсвядоміць сабе, што нельга любіць чалавецтва, не любячы паасобнай людской істоты, якую спачатку трэба заўважыць. Гаварыць ці пісаць пра любоў і рабіць усё для любові – гэта дзве розныя рэчы. Яскравым прыкладам для нас застаецца і па сённяшні дзень прытча пра міласэрнага самараніна, аб якой Езус нагадвае ў размове з адным вучоным права. Тут ідзе мова пра чалавека, які патрабуе дапамогі. Ён ішоў з Ерузалімы ў Ерых і папаў у рукі разбойнікаў, якія яго абакралі і цяжка паранілі. Нават святар раўнадушна абмінуў няшчаснага, які ляжаў на дарозе. І толькі самараніна закрануў лёс няшчаснай людской істоты. Ён перавязаў яго раны, клапаціўся аб ім, а пазней аставіў яго пад апеку ўладальніку заезнага дома, заплаціўшы яму за турботы па догляду параненага. Самаранін абяцаў, што калі ён будзе вяртацца той жа самай дарогай, то ізноў наведае заезны дом і верне грошы, якія былі затрачаны на побыт раненага, калі яны пераўзыдуць астаўленую суму. Прытча заканчваецца так: “Хто з гэтых трох, здаецца табе, быў бліжнім таму, хто трапіў да разбойнікаў?” Ён сказаў: “Той, хто аказаў яму міласэрнасць”. І сказаў яму Ісус: “Ідзі і ты рабі падобна” (Лк 10, 36 – 37). Бэнэдыкт XVI навучае на гэтым прыкладзе ў сваёй энцыкліцы “Deus caritas Est” пра хрысціянскую любоў: любоў становіцца клопатам і паслугай для іншага, не шукае ўжо самой сябе, а - дабра бліжняга. Яна становіцца самаахвяраваннем. Гэта ёсць любоў, якая падымае і акрыляе іншага чалавека. †

У нашым сучасным жыцці і далей застаецца актуальным паняцце міласэрнасці, якое спалучана перш за ўсё з прабачэннем крыўдаў. Той, хто прабачае крыўды, якія былі яму зроблены блізкімі ці чужымі людзьмі, можа быць упэўнены, што Бог прабачыць яму яго віны. На жаль, многія з нас крыўдзяць іншых ці помсцяць свайму крыўдзіцелю. А большасць трагічных падзей у гісторыі чалавецтва з’яўляецца вынікам шляху “ад крыўды да помсты”.
Асновай усякай міласэрнасці з’яўляецца тое, што мы любім і атрымліваем любоў задарам. У разуменні большасці сучасных людзей міласэрнасць асацыіруецца з грамадскімі акцыямі, якія памылкова часам называюць акцыямі міласэрнасці. У Святым Пісанні такога роду спарадычнае раздаванне дароў убогім трактуецца як чыны справядлівасці. Тут ідзе размова пра тое, што Божая справядлівасць дамагаецца таго, каб раздзяляць даброты гэтай зямлі так, каб не было бедных. Міласэрнасць з’яўляецца як бы празмернасцю любові, якая перакрочвае межы справядлівасці. Сучасны свет дыктуе, аднак, нам свае ўмовы, дзе ёсць сотні тысяч людзей, якія патрабуюць матэрыяльнай дапамогі. У гэтых акцыях удзельнічаюць людзі, якія асабліва ўражлівы на патрэбы бліжніх. Яны аддаюць справе справядлівасці ўсе свае сілы, не разлічваючы на матэрыяльную дапамогу з боку грамадскасці і на ўдзячнасць тых, каму яны служаць. Гэтыя людзі ўсведамляюць, што яны бяруць на сябе абавязак, які павінна выконваць уся грамадскасць, што немагчыма па палітычных і гаспадарчых прычынах. Успомнім пра дзейнасць сёстраў, якія апякуюцца дзецьмі-інвалідамі, састарэлымі і хворымі, пра дзейнасць Маці Тэрэзы з Калькуты і яе сёстраў, шматлікіх свецкіх грамадскіх апекуноў і людзей, якія бязмежна, аддана служаць іншым людзям.
Можна заўважыць, што ў сучасным свеце дабрачынная дзейнасць не вельмі паважаецца ў грамадстве. Узорам індывідуальнай дабрачыннай дзейнасці можа быць палітычны дзеяч, але рэдка – грамадскі, а асабліва рэдка – апякун тых, хто пазбаўлены догляду. Ёсць вельмі мала жадаючых даглядаць хворых, старых, самотных людзей. Не хапае асобаў, якія апекаваліся б сіротамі-інвалідамі. Неабходны новыя хоспісы, якія займаліся б невылечна хворымі асобамі. Існуюць вялізныя грамадскія патрэбы ў гэтым. Безумоўна, нельга ліквідаваць грамадскія несправядлівасці, якія існуюць, без удзелу асобаў, для якіх мэта жыцця – любіць людзей, не чакаючы за гэта ўзнагароды. Людзі, якія пакутуюць у духоўным плане з-за разладу з самім сабой ці пасля страты блізкай асобы таксама патрабуюць міласэрнасці. Яны шукаюць падтрымкі не толькі ў Бога і святароў, але і спадзяюцца, што хтосьці выслухае іх, скажа ім добрае слова і парадзіць, як жыць далей. Што перашкаджае нам у гэтым? З упэўненасцю можна сказаць, што прычынай такога стану рэчаў з’яўляецца скажэнне сутнасці і значэння любові ў сённяшнім свеце. Часта людзі трактуюць яе як сродак для заспакаення сваіх эгаістычных патрэбаў, адкідваючы тым самым бескарысную любоў і міласэрнасць. Многія з нас лічаць, што гэта з’яўляецца праяўленнем слабасці, а не сілы. А любоў з’яўляецца жыватворнай і несмяротнай сілай.
Адзін чалавек заўважыў, што эпоха святых мінула. І тут трэба звярнуцца да традыцыі навучання Касцёла, што складаюць не толькі дакументы, але і святыя, якіх называюць “жывымі лістамі”. Менавіта яны паказваюць нам, як мы павінны жыць, абвяшчаюць любоў, сутнасцю якой з’яўляецца міласэрнасць. Мы, выходзячы ў свет, павінны лічыцца з тым, што ён будзе адкідваць нашую любоў. Аднак усведамляйце тое, што любоў да іншага чалавека, даў нам і дае Творца. Я хачу, каб нашая любоў да бліжняга не была абмежавана, а была цярплівай і ласкавай. Хочацца, каб мы навучыліся яе даваць, хоць часам неабходна на гэта ўсё жыццё.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 58 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.