ГРОДНА
Серада,
06 лістапада
2024 года
 

Пакаленне Яна Паўла II

З жыцця Касцёла

Звычайна лічыцца, што адно пакаленне – гэта пакаленне людзей, якія нарадзіліся і выраслі на працягу больш-менш 25 гадоў. Пантыфікат Яна Паўла II прадаўжаўся 27 гадоў. Папа абвясціў першы Сусветны з’езд моладзі ў Рыме дакладана 25 гадоў таму. Адсюль сёння ў Касцёле актуальна выказванне адносна моладзі, якая вырасла падчас пантыфікату Яна Паўла II: пакаленне Яна Паўла II. Хтосьці скажа, што гэта толькі пасланне для наіўных людзей, таму што паўстанне пакалення нельга рабіць залежным ад чалавека, ад якога нас дзеляць адлегласці, межы, час, з якім мы не мелі ніколі асабістага кантакту, нават тады, калі быў бы гэта вялікі чалавек, як Ян Павел II. Таму, ці можна гаварыць пра феномен пакалення Яна Паўла II?
Той, хто так думае і гаворыць, той напэўна, можа мець рацыю.
    Аднак давайце паспрабуем паглядзець на феномен пакалення Яна Паўла II яшчэ з іншага боку. Трэба адшукаць вытокі з’яўлення пакалення Яна Паўла II у духу тых сустрэчаў і прамоваў Папы. Святы Айцец даваў не адзін раз маладым людзям зразумець, што ён хоча быць для іх сябрам і правадніком па дарогах жыцця. З вуснаў Яна Паўла II прагучалі словы, поўныя даверу і з якімі яшчэ ніколі да гэтай пары ні адзін Папа не звяртаўся да моладзі: “Вы – надзея Касцёла, вы – мая надзея”.
Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі, якая ўжо належыць да той старэйшай, надоўга запомніла сустрэчу з папам Янам Паўлам II у жніўні 1991 г. у Чанстахове. Менавіта ў гэтым славутым на ўвесь свет Марыйным санктуарыі ўпершыню адбылася гістарычная сустрэча моладзі тады яшчэ з краінаў Савецкага Саюза са Святым Айцом Янам Паўлам II. Там прысутнічала шматлікая дэлегацыя моладзі і вернікаў з Гродна, Ліды, Ваўкавыска.
    Адкрыццё “жалезнага занавесу” і заняпад атэістычнай ідэалогіі садзейнічалі таму, што па запрашэнню Святога Айца ў Чанстахову вырушыла шматлікая група моладзі з нашай Гродзенскай зямлі. Яны столькі разоў чулі пра Папу-паляка і славяніна, а цяпер маглі ўбачыць і прыняць удзел у св. Імшы, якая была ім цэлебравана на яснагурскіх валах. Святы Айцец прывітаў тады моладзь з нашай краіны такімі словамі: “Дарагая моладзь з Беларусі! Я вітаю вас на гэтай важнай для Касцёла і свету сустрэчы. Няхай жа Святы Дух суправаджае вас пры пераходзе з няволі граху да свабоды Божых дзяцей”.
    З той памятнай падзеі ў Чанстахове маладыя людзі з Беларусі будуць суправаджаць Папу падчас чарговых з’ездаў моладзі ў Парыжы, Рыме. Некаторыя з сённяшняй старэйшай моладзі мелі магчымасць удзельнічаць у папскай аўдыенцыі падчас святкавання 25-ці годдзя пантыфікату Яна Паўла II. Імя Папы было не толькі на вуснах, але і ў сэрцы нашых вернікаў.
    Пасля таго, як прыйшла навіна пра пераход у дом Айца ў Небе Яна Паўла II, то моладзь г. Гродна першай пасля смерці Папы 3 – 6 красавіка 2005 г. пачала спантанна збірацца на супольную малітву перад гродзенскай катэдрай. Тады яна малілася за Папу і разважала пра змест яго выказванняў, ставячы запаленыя знічы і свечкі перад катэдральным касцёлам. Рэхам разнесліся словы: “Святы Ойча! Мы памятаем пра цябе!” Міжвольна перад катэдрай шматлікая моладзь сведчыла пра сваю прыхільнасць да Яна Паўла II, нягледзячы на тое, што многія з маладых людзей ведалі пра Папу толькі з пачутага і са зместу яго выказванняў. Часовая папская дэкарацыя, зробленая з полістыролу і выстаўленая перад катэдрай, нагадвала пра духоўную прысутнасць Яна Паўла II з моладдзю. Тады ж з’явілася ідэя перайменаваць ці назваць адну з вуліцаў нашага горада вуліцай імя Яна Паўла II. На жаль, яшчэ не дайшла справа да пажаданага выніку.
    У чарговыя святкаванні гадавінаў смерці Яна Паўла II моладзь не забывалася пра свайго Вялікага Папу. У 2006 г. і ў 2007 г. успаміны пра развітанне з Янам Паўлам II перарадзіліся ў катэдры ў маладзёжныя чуванні і духоўныя звароты, падчас якіх набліжалі маладым людзям значэнне навучання Святога Айца і гаварылі пра актуальнасць яго словаў, а дапамагалі ў гэтым запісы папскіх прамоваў, якія былі прачытаны моладдзю нашага горада. З 2006 г. у гадавіну дня нараджэння Яна Паўла II (18 мая) гродзенская моладзь была ініцыятарам збору ахвяраванняў ва ўсіх касцёлах г. Гродна для лячэння хворых і дзяцей-інвалідаў. З той пары Ян Павел II стаў духоўным Заступнікам гэтай высакароднай штогадовай акцыі нашай моладзі. У той жа час словы папы Яна Паўла II, звернутыя да маладых людзей: “Будучыня знаходзіцца ў вашых сэрцах і руках” сталі галоўным дэвізам першага акадэмічнага душпастырства і старэйшай моладзі, якое паўстала ў г. Гродна. Яно ахапіла сваім душпастырскім клопатам студэнтаў і маладых людзей, якія працуюць у горадзе над Неманам. Успаміны пра Папу былі заўжды жывыя. Вечарам 2 красавіка 2008 г. маладыя людзі з ўсіх парафіяў г. Гродна падрыхтавалі ў гродзенскай катэдры слоўна-музычнае чуванне, абапіраючыся на розныя аспекты дзейнасці Яна Паўла II: Папа – біскуп і кардынал, Папа – місіянер, Папа – паэт, Папа – сябар моладзі, Папа – узор гумару, Папа – і цярпенні і г.д. Падчас гэтых разважанняў на вялікай дошцы выкладваўся моладдзю твар Яна Паўла II, які складаўся з паасобных твараў маладых людзей. Яскравым было тое, што дакладна ў 21.37 (гадзіна смерці Папы) наступала прыцішанасць і маладыя людзі духоўна злучаліся са Святым Айцом. Кожная сустрэча заканчвалася супольнай малітвай за хутчэйшую беатыфікацыю і вернікі ставілі знічы перад гродзенскай катэдрай. 2 красавіка 2009 г. яны задумваліся над духоўнай спадчынай думкі Яна Паўла II. Увянчэнне маладзёжнага чування – выбар кожным удзельнікам пастанаўлення-разважання і ажыццяўленне якой-небудзь думкі і навучання Яна Паўла II. З упрыгожанага “дрэва думкаў” моладзь магла сабе выцягнуць жэрабя з папскіх думкаў, а пазней пастарацца ажыццявіць адну з іх.
    Пра пакаленне Яна Паўла II у Гродне не столькі сведчаць словы, але дзейнасць моладзі па распаўсюджанню прыкладу жыцця на аснове думкаў і навучання свайго духоўнага Заступніка - Яна Паўла II. Жаданне быць пакаленнем Яна Паўла II у Гродне з’яўляецца большым, чым тое, каб не быць такім пакаленнем.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  56

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.