ГРОДНА
Серада,
13 лістапада 2024 года |
Святы Ойча! Мы ўдзячны Tабе!
Святы Ойча! Мы ўдзячны табе за прыклад мужнага сведчання аб Божай Усемагутнасці, якая пермагае ўсякае зло і робіць чалавека свабодным!
Ксёндз Уладзімір Гуляй, пробашч парафіі імя Узвышэння Святога Крыжа з Ліды-Фары і ўдзячныя парафіяне з Ліды
Мы ўдзячны Табе, Яне ПаўлеII, за тое, што Ты даў нам прыклад, як пераадольваць свае цяжкасці, як ісці па такім нялёгкім жыцці і (што самае – важнае) Ты даў надзею на заўтрашні дзень, які можа быць лепшы.
Моладзь з Пабэрнардынскага касцёла
Святы Ойча! Апякуйся беларускім людам, абараняй нашыя душы!
Хор сакральнай музыкі “Бацькаўшчына”
Сваім жыццём Ты засведчыў пра тое, што Бог яшчэ не расчараваўся ў людзях, калі пасылае нам такіх Пастыраў.
Ганатара Мароз
Я сардэчна дзякую за вяртанне моладзі ў святыні і за тое, што ў маім горадзе будуюцца новыя касцёлы, а людзі адкрыта вярнуліся да веры.
Гродна. Ю. Галубовіч
†
Малітва аб беатыфікацыі Божага Слугі Яна Паўла II
Божа ў Найсвяцейшай Тройцы!
Дзякуем Табе за тое,
што даў Касцёлу Папу Яна Паўла II, у якім заяснелі Твая айцоўская дабрыня, хвала Хрыстовага Крыжа і хараство духа любові. Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасці і матчынаму заступніцтву Марыі, даў нам жьівы вобраз Езуса - Добрага Пастыра і паказаў святасць як узор штодзённага хрысціянскага
жыцця, як шлях для дасягнення вечнага
паяднання з Табою. Праз яго заступніцтва дай нам, згодна з Тваёю воляю, тую ласку, аб якой просім
з надзеяй, што Твой Слуга Ян Павел II будзе хутка далучаны да ліку Тваіх святых. Амэн.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 49 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.