ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

25 красавіка 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Віншуем вялебнага біскупа Аляксандра Кашкевіча
з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам усіх ласкаў ад Змёртвыхпаўсталага Езуса, здароўя на доўгія гады, шмат прыгожых радасных хвілінаў, душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы. Няхай Найсвяцейшая Марыя Панна ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі, а анёл-ахоўнік беражэ заўжды ад зла. Мы дзякуем Вам за ахвярную службу на карысць людзям і дзеля Божай хвалы, клопат пра вернікаў, цёплыя словы.
З малітвай – дыяцэзіяне
◊◊◊
Паважаны ксёндз Яраслаў Грынашкевіч!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус асвятляе сваёй ласкай Ваш жыццёвы шлях, а Марыя Панна ахінае кожны яго дзень плашчом мацярынскай апекі, а анёл-ахоўнік дапамагае ў складаныя хвіліны і абараняе ад зла. Няхай кожны дзень жыцця прыносіць радасць, не падводзіць здароўе, побач будуць зычлівыя людзі, а на твары - заўжды будзе ўсмешка. Няхай шчырая і ахвярная святарская праца дасць шчодры плён, а так прыгожа абвешчанае Божае слова паселіцца назаўжды ў сэрцах вернікаў.
З памяццю і малітвай рэдакцыя газеты «Слова Жыцця»
◊◊◊
З нагоды дня Нараджэння шчыра жадаем шаноўнаму біскупу Казіміру Велікасельцу, каб Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адарыў Вас сваімі ласкамі, а Марыя Панна ахоўвала Вас няспынна. Здароўя, спакойных дзён, зычлівых людзей побач, усмешкі на твары.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Віншуем шаноўнага ксяндза Тадэвуша Вышынскага
з днём Нараджэння. Сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, здароўя на доўгія гады, шмат радасных дзён, шчодрага плёну на святарскай ніве.
Семінарыйная супольнасць і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
З нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем самыя сардэчныя пажаданні паважаным ксяндзам: пробашчу Раману Ялоўчыку і Уладзіславу Грэгорыку: усіх Божых ласкаў, апекі Марыі Панны, благаславення ад Змёртвыхпаўсталага Збавіцеля, моцнага здароўя на кожны дзень жыцця.
Круг Ружанца і парафіяне з Кемелішкаў
◊◊◊
Паважананы ксёндз Ежы Лявінскі!
З нагоды Імянінаў сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, апекі Марыі Панны, здароўя, людской зычлівасці, прыгожага плёну душпастырскай працы.
Семінарыйная супольнасць і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Віктар Захарэўскі!
Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, шмат радасных дзён, здароўя на доўгія гады, зычлівых парафіянаў і няспыннай апекі Марыі Панны.
Удзячныя парафіяне з вёскі Скерсі
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Юрый Саковіч!
З нагоды дня Нараджэння і Імянінаў шчыра жадаем Вам благаславення Змёртвыхпаўсталага Хрыста, апекі Яго Маці, штодзённых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады. Мы ўдзячны Вам за адданую працу на карысць людзям і дзеля Божай хвалы, за мудрыя парады, добрае адкрытае сэрца, любоў і цярплівасць да нас. Нізкі паклон Вашай маці за сына-святара!
Вернікі з Карэлічаў
◊◊◊
Шаноўны Юрый Канапелька!
Сардэчна віншуем Вас з днямі: Нараджэння і Імянінаў і жадаем Вам здароўя, доўгіх гадоў жыцця, цярплівасці ў душпастырскай працы. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і радасны, добры Бог адорыць Вас благаславеннем і ласкай, а Божая Маці апякуецца Вамі.
З малітвай парафіяне з Мсцібава
◊◊◊
Паважаны ксёндз Юрый Ігнатовіч!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам: Каб добры Бог з неба Са святой Паннай, Божай Маці Даў Табе ўсё, што патрэбна, Перш за ўсё – здароўе. Няхай усе дары Духа Сёння на Цябе сыходзяць, Каб паслугай сваёй на зямлі Дасягнуў шчасця ў блясках неба. І жыві сто гадоў або даўжэй, Сваім словам змяняў сэрцы. Няхай Табе будзе Бог - любоўю, А Марыя – падтрымкай.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Андрэй Шалкевіч!
З нагоды трэцяй гадавіны святарскіх пасвячэнняў мы жадаем шчыра здароўя і шчасця на доўгія гады, радасці і неабходных Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, дароў Святога Духа і Божага благаславення. Няхай кожны дзень жыцця праходзіць у прыемнай атмасферы людской зычлівасці.
З малітоўнай памяццю – знаёмыя
◊◊◊
Паважаны ксёндз Юрый Грыцко!
Віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам здароўя, доўгіх гадоў жыцця, добрых і радасных хвілінаў жыцця, Божага благаславення. Ад усяго сэрца мы дзякуем Вам за аднаўленне нашай парафіі, добрае сэрца, шчырае абвяшчэнне Божага слова. Няхай Божая Маці і анёл-ахоўнік дапамагаюць Вам ва ўсіх справах і пачынаннях.
Вернікі з парафіі імя Беззаганнага Зачацця са Слоніма
◊◊◊
Віншуем паважанага а. Андрэя Шалкевіча
з трэцяй гадавінай святарскіх пасвячэнняў. Сардэчна жадаем Вам, каб Добры Пастыр адарыў Вас неабходнымі ласкамі для кіравання даверанай аўчарняй і ўзнагародзіў за ахвярнасць і чулы клопат аб верніках. Няхай Анельская Божая Маці апякуецца Вамі заўжды, а св. Францішак указвае сваёй прастатой і любоўю да Бога і людзей самую надзейную дарогу ў Неба.
З памяццю і ўдзячнасцю ў малітве FZS і MF з Гродна
◊◊◊
Шаноўная сястра Мар’яна Алешчук!
Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам, каб добры Бог і Марыя Панна адарылі Вас здароўем і сілай у працы на карысць людзям і дзеля Божай хвалы. Аддзяч, Божа, за апеку над нашымі дзецьмі і добрыя словы для нас.
Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважаны ксёндз Войцех Біскевіч!
З удзячнасцю, павагай і малітвай мы віншуем Вас з Імянінамі. Жадаем Вам усіх Божых ласкаў, стойкасці, прыгожага плёну святарскай працы, здароўя на доўгія гады і ўсяго самага найлепшага, што ёсць на свеце. Мы дзякуем Вам, вялебны ксёндз, Што нашыя душы Вы аддаляеце ад граху, Што ўказваеце ўсім самую кароткую дарогу, Якая вядзе ў Неба, да Бога. Паважаны наш ксёндз, мы дзякуем шчыра, Што нас вядзеце да Бога, умацоўваеце ў веры. Мы ўзносім да Бога малітвы, Каб пакуль - у Неба, Вы мелі шчасце на зямлі.
Ад імя ўсіх парафіянаў з Жупранаў Юзаф Грыньчук
◊◊◊
Віншуем шаноўнага ксяндза Юрыя Марціновіча
з Імянінамі і жадаем Вам усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, сардэчных людзей на святарскім шляху, здароўя на доўгія гады, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова.
З малітоўнай памяццю сем’і: Авіяновіч, Марцулевіч, Бяленік, Мацюкевіч, Савіцкіх і ўдзячныя пілігрымы
◊◊◊
Шаноўная пані Ірэна Скробат!
З нагоды цудоўнага юбілею перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, шмат спакойных і радасных дзён, усмешкі на твары, сямейнага цяпла, любові ад блізкіх. Няхай добры Бог апякуецца Вамі заўжды
Сям'я і сябры, якія Вас любяць

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.