ГРОДНА
Аўторак,
12 лістапада
2024 года
 

VІ Нядзеля Велікодная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Яна
Езус сказаў сваім вучням: Калі, хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго. Хто не любіць Мяне, той не захоўвае слоў Маіх. А слова, якое вы чуеце, не Маё, але Айца, які паслаў Мяне.
    Я сказаў вам гэта, будучы з вамі. А Суцяшальнік, Дух Святы, якога Айцец пашле ў імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам. Спакой пакідаю вам, спакой Мой даю вам. Не так, як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца. Вы чулі, што Я сказаў вам: “Адыходжу і прыйду да вас. Калі б вы Мяне любілі, то радаваліся б, што Я іду да Айца, бо Айцец Мой большы за Мяне.
    I цяпер Я сказаў вам, перш чым гэта станецца, каб вы паверылі, калі гэта адбудзецца”.

Ян 14, 23-29

Супакой людскіх сэрцаў, адкрытых на Божую моц
Сваім вучням Езус не астаўляе ніякага сумнення, каб яны не вагаліся, калі павінны будуць рабіць у жыцці важны выбар. Любоў і прывязанасць да Настаўніка, выражаныя ў вернасці Яго навучанню, будуць крытэрыем слушнасці іх дзейнасці. Вельмі лагічныя пастаўлены патрабаванні: ужо звыклая пашана да якой-небудзь асобы дыктуе, каб паважаць яе думку, браць пад увагу яе перакананні. Мы паважаем кагосьці, падзяляючы яго пункт гледжання, прызнаючы яго каштоўнасці. Тым больш, калі размова ідзе пра любоў да Хрыста – Збавіцеля, які аддаў сваё жыццё, каб зрабіць нас свабоднымі ад граху і зла! Яго навучанне становіцца для вучняў найвышэйшым, хацелася б сказаць адзіным правам, у адпаведнасці з якім мы павінны фарміраваць нашае жыццё. І ў выніку адкідванне ці грэбаванне навучаннем Езуса, якое пераказвае Касцёл, з’яўляецца недахопам даверу да Яго. У такіх выпадках не можа быць і гутаркі ані пра любоў, ані пра павагу. Нельга таксама тут і гаварыць пра дапамогу, якую Ён гарантаваў апосталам. Гэтая непарушная ўпэўненасць, якая выплывае з любові да Езуса і з Яго падтрымкі, параджае супакой. Той сапраўдны, які паходзіць ад Бога і які запаўняе ўнутраны свет чалавека. Прычынай неспакою паміж людзьмі з’яўляецца стан няпэўнасці і пагрозы. Ён вядзе да нязгоды, саперніцтва, распальвае войны. Недахоп любові, грэбаванне Божымі запаведзямі, Хрыстовым навучаннем, а ў выніку – недахоп Божай дапамогі прыносяць людзям стан бясконцага канфлікту. Створаная людзьмі так званая тэорыя барацьбы класаў з’яўляецца адной са спробаў растлумачэння гэтага працэсу. Яе фундамент – нянавісць грамадскіх групаў і выдаленне Бога з жыцця чалавека.
    Ці магчыма жыццё, якое асноўваецца на ўмовах, што вядуць да трывалага міру, які не грунтуецца на страху, насіллі і пагрозе арсеналаў смертаноснай зброі? У Евангеллі Хрыстус не толькі абяцае, але дае нам свой супакой. “Няхай не трывожыцца сэрца вашае, і няхай не ведае страху” (Ян 14, 27) – гэтае заахвочванне – не рытарычны зварот, а запрашэнне ствараць рэчаіснасць, дзе пануе Змёртвыхпаўсталы Хрыстус і сіла, якая мацнейшая, чым мана, грэх і смерць.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  50

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.