ГРОДНА
Субота,
02 лістапада 2024 года |
9 мая 2010 года
◊◊◊
Шаноўны Пастыр нашай дыяцэзіі, біскуп Аляксандр!
З нагоды Імянінаў і XIX гадавіны біскупскіх пасвячэнняў сардэчна жадаем Вам ўсяго самага найлепшага. Няхай Змёртвыхпаўсталы Пан, якому Вы даверыліся, благаславіць Вас на дальнейшую паслугу і заўжды акружае сваёй апекай, Вастрабрамская Божая Маці клапоціцца пра кожны дзень Вашага жыцця, а св. Аляксандр вядзе шляхам праўды. Няхай нястомная Вашая праца на Панскай ніве выдасць прыгожы плён, а самааддача, з якой Вы выконваеце сваю паслугу, будзе ўзорам для пераймання і для шматлікіх прызванняў. Мы ўдзячны Вам, дарагі Пастыр, што Вы - з намі, што няспынна клапоціцеся пра сваю аўчарню, для кожнага знаходзіце цёплае слова і мудрую параду. Няхай міласэрны Бог адорыць вас здароўем на дальнейшыя гады жыцця, дасць сілаў і цярплівасці, каб і далей годна служылі Богу і людзям, зробіць кожны дзень радасным і пагодным. Няхай у Вашым сэрцы пануе цішыня, а на твары – усмешка.
З малітвай – дыяцэзіяне
|
◊◊◊
З нагоды Імянінаў паважанага ксяндза Аляксандра Баклажца і былога пробашча Аляксандра Сасноўскага шчыра жадаем Вам радасці, сілы і стойкасці, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, Божага благаславення, апекі Марыі Панны, поспехаў, усіх Божых ласкаў. Мы дзякуем за цярплівасць, дабрыню, веліч сэрца.
Удзячныя парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Дарагі ксёндз Аляксандр Севасцьяновіч!
Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Божага благаславення, няспыннай апекі Марыі Панны на святарскім шляху, здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, людской зычлівасці.
Андрэй, Ірэна, Валянцін і бацькі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віктар Захарэўскі!Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам здароўя на доўгія гады і шчодрых Божых ласкаў. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, благаславіць Вас у цяжкай і адказнай святарскай працы, а Марыя Панна ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі і дапамагае заўжды і ўсюды. Няхай Ваша мудрасць, дабрыня і сціпласць, клопат пра людзей заўжды будуць узорам для пераймання. Мы дзякуем Вам за вялізную працу, цярплівасць, мудрыя парады і добрае чулае сэрца.
Вернікі з вёскі Буцілы, сем’і: Вянсковіч і Макарэвіч
|
◊◊◊
Паважаны айцец Станіслаў Станеўскі!
Віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам здароўя, Божага благаславення, дароў Святога Духа, шчодрых парафіянаў, спаўнення ўсіх мараў. Мы сардэчна дзякуем Вам і ўсім айцам нашай парафіі за высілкі і цярплівасць, якія ўвянчаліся такой прыгожай святыняй, пабожнасцю парафіянаў і дынамічным жыццём усёй парафіі. Няхай добры Бог дасць айцам сілу і стойкасць, каб на працягу доўгіх гадоў мы цешыліся яшчэ Вашай прысутнасцю ў мікрараёне Дзевятоўка.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Дарагі Войцех!
З нагоды 50-ці гаддзя з дня Нараджэння сардэчна жадаем здароўя, поспехаў, радасці. Няхай Цябе Бог благаславіць на дальнейшыя гады жыцця.
Сем’і Залеўскіх з Шастакоўцаў і з Гродна
◊◊◊
Дарагія Аляксандра і Станіслаў Чаплі з Шастакоўцаў!
Віншуем Вас з 50-ці годдзем Вашага шлюбу і шчыра жадаем Вам здароўя на доўгія гады, штодзённых Божых ласкаў і няспыннай апекі Марыі Панны на кожны дзень жыцця. Часлава і сем’і Залеўскіх з Шастакоўцаў і з Гродна
|
◊◊◊
Паважаны ксёндз-дзекан Станіслаў Пытэль і сястра Станізія!
З нагоды Імянінаў сардэчна жадаем Вам здароўя, шматлікіх Божых ласкаў, радасці і душэўнага супакою. Аддзяч, Божа, за добрае і цёплае сэрца, ахвярнасць для нашай парафіі.
Сям’я Залеўскіх з Шастакоўцаў і з Гродна
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Ян Залога!
Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам усіх ласкаў ад Змёртвыхпаўсталага Езуса, доўгіх гадоў жыцця, людской дабрыні, душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы, Божага благаславення і апекі Марыі Панны.
З малітвай парафіяне з Жырмуноў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Аляксандр Раманоўскі!
Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам Божага благаславення, апекі Марыі Панны, дароў Святога Духа, моцнага здароўя і плёну святарскай працы. Няхай заўжды анёл-ахоўнік указвае Вам беспамылковы шлях.
Удзячныя парафіяне з Прывалкі
◊◊◊
Шаноўныя калегі з выдавецтва Аляксандр і Анастасія!
Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам благаславення Змёртвыхпаўсталага Езуса, няспыннай апекі Марыі Панны, людской зычлівасці, здароўя, душэўнага супакою, штодзённых усмешкаў і радасці.
Рэдакцыя газеты «Слова Жыцця»
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 60 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.