ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня 2024 года |
Праслаўляйце Бога!
Свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (у гутарковай мове – Божае Цела) з’яўляецца абавязковым. У Беларусі яно адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, а ў некаторых краінах пераносіцца на чарговую нядзелю. Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста Эўхарыстычная працэсія вырушвае з касцёла пасля св. Імшы. Вернікі, адпаведна шматвяковой традыцыі, нясуць рухомыя алтарыкі, касцёльныя харугвы, падушачкі, сцягі, вялікі ружанец. Дзяўчынкі сыплюць кветкі, міністранты б’юць у званы; хор, які суправаджае аркестр, спявае эўхарыстычныя песні. Цэлебрант нясе Найсвяцейшы Сакрамэнт пад балдахінам. Наперадзе працэсіі - крыж, ліхтары. Мэта ўрачыстасці Божага Цела – ушанаванне ўстанаўлення Эўхарыстыі Хрыстом падчас Апошняй Вячэры.
†
Працэсія затрымліваецца ля чатырох алтароў, якія павінны быць аздоблены эўхарыстычнымі сімваламі, свечкамі, крыжам і тронам з карпаралам для выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста мае даўнюю традыцыю. У 1245 г. Юльяна, ігумення кляштару аўгусцінкаў у Монт Карніллён, недалёка ад Легэ, атрымала аб’яўленні, у якіх Хрыстус пажадаў устанавіць асобнае свята дзеля ўшанавання Найсвяцейшай Эўхарыстыі. Біскуп Лігэ Роберт вырашыў устанавіць свята пасля нарады са сваёй капітулай і пасля дакладнага разгляду аб’яўленняў. У 1246 г. адбылася першая Эўхарыстычная працэсія. У 1264 г. Папа Урбан IV устанавіў гэтую ўрачыстасць для ўсяго Касцёла булай Transiturus. Аднак з-за смерці Урбана IV гэтая була не была абвешчана і тым самым урачыстасць не была ўстаноўлена. А зрабіў гэта толькі папа Ян XXII у 1317 г. У Польшчы ўпершыню была ўведзена ўрачыстасць Божага Цела ў Кракаўскай дыяцэзіі ў 1320 годзе. У 1420 г. падчас Гнезненскага сіноду была прызнана гэтая ўрачыстасць усеагульнай, якую адзначаюць ва ўсіх касцёлах дзяржавы. З тэрыторыі Польшчы традыцыя святкавання гэтай урачыстасці перайшла ў Беларусь.
Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста працэсія ў Гродне мае свае традыцыі. На дарозе, па якой ідуць вернікі і цэлебрант з Найсвяцейшым Сакрамэнтам уперадзе, традыцыйна стаяць чатыры алтары. Месцы для ўстанаўлення алтароў знаходзяцца ля чатырох касцёлаў: ля катэдральнай базылікі імя св. Францішка Ксаверыя, ля Пабрыгіцкага касцёла імя Звеставання Найсвяцейшай Марыі Панны, ля Пабэрнардынскага касцёла імя Адшукання Святога Крыжа і ля Францысканскага касцёла імя Анельскай Божай Маці. Але чарговасць гэтых касцёлаў змяняецца. Адзін раз урачыстасць пачынаецца ў катэдральнай базыліцы, а іншы раз – на пагорках ля Францысканскага ці Пабэрнардынскага касцёлаў.
На шляху працэсіі жыхары дамоў упрыгожваюць фасады сваіх збудаванняў зелянінай, кветкамі і абразамі. У працэсіі прымаюць удзел харугвы з розных парафій горада. Малыя дзяўчынкі сыплюць кветкі, каб такім спосабам падзякаваць Езусу за Яго вялікую ахвяру на крыжы. Уся гэтая працэсія з’яўляецца знешнім праяўленнем нашага Эўхарыстычнага культу. Такім спосабам мы ўшаноўваем Бога-Айца, які любіць нас. Працэсія на Божае Цела - стымул для развіцця нашай веры, унутранага свету, які падчас шматлюднага шэсця вуліцамі горада выражае бязмежную любоў да Бога і захапленне Яго веліччу.
У працэсіі ёсць месца для кожнага. Мужчыны могуць несці харугвы, балдахін, ліхтары, сцягі. Жанчыны - пераносныя алтарыкі і стужачкі. Хлопцы неабходны для міністранцкай паслугі, для нясення ружанца. Дзяўчынкі – для пасыпання дарогі кветкамі і для таго, каб несці падушачкі. Трэба яшчэ памятаць, што падчас працэсіі неабходна спяваць гімны і рэлігійныя песні, што кожны зможа зрабіць. Тыя, хто носяць мундзіры ў штодзённым жыцці і якія маюць дачыненне да працэсіі на Божае Цела, могуць апрануць парадныя мундзіры і такім чынам ушанаваць Езуса. Названыя формы ўдзелу ў працэсіі не з’яўляюцца цяжарам, але радасным пачуццём, падзякай Богу, нашым сведчаннем веры. Мы заяўляем усяму свету, што верым у Бога і не баімся публічна прызнацца ў сваёй веры ў Творцу. Наш шматлікі ўдзел у працэсіі заахвочвае таксама іншых актыўна ўдзельнічаць у набажэнствах. Нашае знешняе праяўленне веры штогод дапамагае людзям унутрана аднавіцца, умацаваць веру, а магчыма, і навярнуцца.
Біскуп Аляксандр Кашкевіч узначальвае ўрачыстую працэсію ў Гродне з пары стварэння Гродзенскай дыяцэзіі. У 2000 г. мы мелі гонар маліцца разам з апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Дамінікам Грушоўскім, а ў 2002 г. – з апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Іванам Юрковічам. 2000 г. быў асаблівы ў плане таго, што менавіта ў гэтым годзе быў праведзены I Эўхарыстычны кангрэс дыяцэзіі, які закончыўся ўрачыстай св. Імшой і Эўхарыстычнай працэсіяй вуліцамі горада. У 2005 г. ва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ўдзельнічалі абаты бенедыкцінскіх кляштараў Еўропы, якія прыбылі ў Гродна на міжнародную сустрэчу, арганізаваную манаскай супольнасцю сёстраў праваслаўнага кляштару ў Гродне. Як бачым, у Гродне ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста адзначаецца асаблівым чынам. Усе парафіі горада разам у прысутнасці ганаровых гасцей і на чале з гродзенскім біскупам ідуць у працэсіі вуліцамі горада, праслаўляючы Езуса Хрыста.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.