ГРОДНА
Аўторак,
15 ліпеня 2025 года |
X Нядзеля звычайная

З Eвангелля св.Лукі
Езус пайшоў у горад, які называўся Наін, і з Ім ішлі многія вучні Ягоныя і вялікі натоўп. Калі ж Ён наблізіўся да гарадской брамы, выносілі з яе памерлага, адзінага сына ў маці, якая была ўдавою. I шмат людзей з горада ішло разам з ёю. Убачыўшы яе, Пан злітаваўся над ёю і сказаў: “Не плач”.
I падышоўшы, дакрануўся да насілак. Тыя, хто нёс, спыніліся. I сказаў: “Хлопча, кажу табе, устань”.
Мёртвы сеў і пачаў гаварыць. I Езус аддаў яго маці ягонай. Усіх жа ахапіў страх, і славілі Бога, кажучы: “Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог наведаў свой народ”.
I разышлася гэтая навіна пра Яго па ўсёй Юдэі і па ўсёй ваколіцы. †
I падышоўшы, дакрануўся да насілак. Тыя, хто нёс, спыніліся. I сказаў: “Хлопча, кажу табе, устань”.
Мёртвы сеў і пачаў гаварыць. I Езус аддаў яго маці ягонай. Усіх жа ахапіў страх, і славілі Бога, кажучы: “Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог наведаў свой народ”.
I разышлася гэтая навіна пра Яго па ўсёй Юдэі і па ўсёй ваколіцы. †
Лк 7, 11-17
Гаспадар жыцця

У дачыненні да памерлай дачкі Яіра Ён сказаў, што дзяўчынка не памерла, але толькі спіць. Езус разбудзіў яе з гэтага сну і аддаў бацькам.
Хрыстус быў найбліжэй да пахавання ў выпадку смерці свайго сябра Лазара. Калі Яму паведамілі пра яго хваробу, то Настаўнік не спяшаўся ісці ў Бэтанію. Пасля смерці Лазара Езус прыйшоў у дом Марыі і Марты праз некалькі дзён. І толькі пасля чатырох дзён пасля пахавання Хрыстус стаў ля яго магілы, перад якой заплакаў. Малітва і заклік: “Лазар! Выйдзі!” ажывілі яго. Гэты цуд садзейнічаў таму, што многія паверылі ў Хрыста. Нельга абмінуць маўчаннем і той факт, што гэтая ж самая падзея падштурхнула іншых да таго, каб Яго заняволіць і асудзіць на смерць. Ля мястэчка Найн Езус быў як бы ўражаны пахаваннем. Евангеліст падкрэсліў гэта расказам, што Езус, набліжаючыся да гарадскіх варотаў, зусім выпадкова стаў сведкам роспачы маці пасля смерці сына. Рэакцыя Настаўніка на трагедыю смерці і чалавечую роспач была неадкладнай. “Не плач!” – пачула ўбогая ўдава. “Юнача, кажу табе, устань!” (Лк 7, 14) – звярнуўся да памерлага. У тых кароткіх словах хавалася Божая сіла, якая вяртае жыццё і радасць.
Прыйдзе час, калі сам Езус будзе патрабаваць паслугі Нікадэма з Арыматэі, які пакладзе Яго ў магілу. Гэта будзе пахаванне, у якім зерне, укінутае ў зямлю, прынясе моц, якая здольна вярнуць жыццё кожнаму. Езус Хрыстус з’яўляецца нашай Дарогай, Праўдай і Жыццём. Не забудзьце ж пра гэта, калі ў Вас будзе паміраць надзея!
Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 170 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.