ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
Год Cвятарства: вайна мас-медыяў супраць духавенства
Паглыбленне працэсу секулярызацыі (бездухоўнасці) у сучасным свеце вядзе за сабой маральную дэградацыю тых, хто яму паддаецца. Убогасць духоўнага жыцця, выражаная ў адсутнасці канкрэтнай мэты, сэнсу, матывацыі, ідэалаў, прыводзіць да поўнай дэградацыі асобы. Менавіта на фоне секулярызму абвастраецца канфлікт паміж бездухоўнымі «нормамі» свецкага грамадства і духоўна-маральнымі прынцыпамі Касцёла. Чым больш бездухоўнае грамадства, тым цяжэй яму зразумець духоўны свет хрысціянства. Больш таго, высокія маральныя прынцыпы і прыклады жыцця вернікаў, якія ім адпавядаюць, выклікаюць усё больш нястрыманую агрэсію ў прыхільнікаў секулярызму. На фоне дэпрэсіўнага раба распусты і залежнасцяў ад дрэнных звычкаў хрысціянін, верны сваім прынцыпам, выглядае як чалавек, аб якім ахвяра секулярызму можа толькі марыць. «Немагчыма быць такім радасным і шчаслівым, як вернік. Гэта крывадушнасць, паказуха! Унутры хрысціяне - такія ж сапсаваныя, як і мы!», — часта ціха ў думках або гучна ў мас-медыях крычаць ворагі духоўнасці, не верачы сваім вачам. Аслепленыя агрэсіяй, ідэолагі секулярызму шукаюць сярод хрысціянаў прыклады грахоўнасці, каб паказаць, што «ўсе яны - такія». Але ва ўсёй гэтай медыя-валтузні адкрываецца ўбоства тых, хто не здольны нічога прапанаваць, а толькі паказваць пальцам на іншых і крычаць, што яны - дрэнныя.
†
Так адбылося, што менавіта ў год Святарства, калі больш чым мільярдная супольнасць Касцёла дзякуе Богу за дар святароў, за іх служэнне, секулярныя мас-медыя абрынуліся з небывалай хваляй агрэсіі менавіта на духавенства. Зацята выкалупваючы і «абсмоктваючы» паасобныя негатыўныя прыклады святарскага жыцця, яны імкнуцца ачарніць тых, хто найбольш радыкальна сведчыць аб хрысціянстве, прысвячаючы поўнасцю ўсё сваё жыццё служэнню справе Евангелля.
Невыпадкова, што сярод розных чалавечых слабасцяў духавенства, антыкасцёльная прапаганда найбольш фіксуе свой позірк на праблемах сексуальнай сферы. Як на “заезджанай” пласцінцы, не перастае гучаць патрабаванне: адмяніць цэлібат духавенства, дазволіць сексуальную распусту свецкім вернікам. Нішто так не абурае ідэолагаў секулярызму, як узнёсласць хрысціянскай маралі ў сферы сексуальнасці і яе практычная эфектыўнасць. Чамусьці секулярныя мас-медыя, крычачы пра выпадкі педафіліі і гомасексуалізму сярод духавенства, панічна баяцца апублікаваць працэнтныя суадносіны (у дачыненні да гэтых праблемаў) у асяроддзі настаўнікаў, палітыкаў, артыстаў і іншых. Больш таго, часта тыя ж самыя мас-медыя, якія яшчэ нядаўна зацята бічавалі Касцёл за тое, што той адназначна лічыць педафілію маральным злом, цяпер (у выпадку нападкаў на духавенства) выступаюць вялікімі абаронцамі ахвяраў педафіліі. Застаецца толькі паспачуваць тым людзям, якія некрытычна вераць усяму, што пішацца і гаворыцца, бяздумна паўтараючы тое, што ў выніку аказваецца паўпраўдай або чыстай хлуснёй. Як часта паўтарае Бэнэдыкт ХVІ для самога Касцёла вайна мас-медыяў супраць аўтарытэту святарства парадаксальна можа і павінна паслужыць дабру. Паскараецца працэс ачышчэння радоў духавенства ад тых, хто па розных прычынах не годны гэтага ўзнёслага стану. У выніку нападкаў і крытыкі робяцца грунтоўныя намаганні з мэтай больш сур’ёзнага адбору кандыдатаў да святарства, выключаючы ўжо на самым пачатку тых, хто мог бы запляміць аўтарытэт Касцёла і духавенства. Частыя беспадстаўныя ачарненні ні ў чым не павінных святароў служаць таксама таму, каб вернікі ўсвядомілі сваю адказнасць за кожнага ксяндза, які патрабуе падтрымкі і абароны. Кожны святар — гэта дар для супольнасці Касцёла. Прычыны многіх праблемаў духавенства крыюцца ў тым, што яны аказаліся пакінутымі, адкінутымі супольнасцю вернікаў.
Небывалая хваля мас-медыяльнай агрэсіі супраць духавенства, якая прадаўжаецца ў год Святарства, становіцца для супольнасці Касцёла нагодай да пераасэнсавання сваіх адносінаў да дару святарства. Для кожнага верніка — гэта выклік і пытанне: у чым канкрэтна выражаецца яго клопат аб святары, з рук якога ён духоўна корміцца. Толькі цяпер многія мільёны католікаў пачынаюць усведамляць, што святарства — гэта не прыватны дар для нейкага мужчыны, але дар для канкрэтнай групы вернікаў. Заданне кожнай адказнай і сур’ёзнай супольнасці — цаніць, абараняць і развіваць кожны Божы дар, а тым больш такі дар, значэнне якога цяжка пераацаніць.
Кожны прыклад маральнага або псіхалагічнага падзення ксяндза — гэта пытанне да супольнасці Касцёла, у якой ён знаходзіцца: што робіцца для таго, каб абараніць і не страціць дар і адоранага. Можна лёгка паддацца спакусе: “памыць рукі” і перакінуць адказнасць на кагосьці іншага. Можна ўключыць рэфлекс самаабароны і траціць сілы на палеміку з тымі, каго праўда не цікавіць. А можна пазітыўна падысці да таго, каб хаця б на заканчэнне году Святарства кожны вернік зрабіў нешта канкрэтнае, каб абараніць ці пачаць бараніць бясцэнны дар, дзякуючы якому ён можа вызваляцца ад грахоў, карміцца Хрыстовым Целам, няспынна атрымліваць благаславенне, упэўнена крочыць да Неба.
Ідэолагі секулярызму добра разумеюць, што пакуль сярод нас ёсць людзі, жыццё якіх перакрэслівае ўсю іх прапаганду, асобы, якія цвяроза думаюць, ніколі не пойдуць за спакуслівымі абяцанкамі бездухоўнасці. Касцёльная супольнасць, якая дапамагае ксяндзу ўмацоўвацца ў дары цэлібату — поўнай адданасці служыць Евангеллю — будзе напаўняцца пладамі, якія выплываюць з багацця дару святарства. Наглядныя прыклады гэтых пладоў і пазітыўнае сведчанне аб іх — гэта найлепшы хрысціянскі адказ тым, хто здольны толькі дзяліцца брудам. У сучасным свеце, дзе людзі перастаюць верыць словам, патрэбна дзеянне, практычнае сведчанне аб дзейснасці Касцёла, святарства і хрысціянскага жыцця.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.