ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
Усе шляхі вядуць у Рым
Знайшлася такая дарога і для паломнікаў з Гродзенскай дыяцэзіі, членаў з душпастырства службы аховы здароўя. Нам захацелася падзяліцца сваімі ўражаннямі пасля паездкі.
Наша дарога была доўгая і адначасова цудоўная, таму што праходзіла праз Альпы. Для нас, жыхароў раўніны, выгляд зялёных альпійскіх лугоў паміж скалістых гор выклікаў буру эмоцый, нібы сама прырода гаварыла нам пра тое, што самым лепшым і найдасканалейшым Творцам з’яўляецца Бог.
Паволі краявід Альпаў змяніўся лясамі на пірынейскіх пагорках і наш аўтобус затрымаўся ў Асыжы – у мястэчку, якое звязана з жыццём святога Францішка. Вулачкі гэтага маленькага сярэдневяковага гарадка сустрэлі нас супакоем і цішынёй. Нават натоўпы тых, хто наведваў гэты горад, суцішаліся побач з кляштарнымі мурамі. Фрэскі Гіотта і цудоўныя вітражы ў базыліцы імя св. Францішка геніяльна падкрэслівалі індывідуальнасць святога, а ля яго магілы нам здавалася, што мы кантактуем з ім. А калі кожны з нас стаяў на кляштарных мурах і глядзеў з вышыні на прыгожыя каляровыя даліны, то разумеў, што тут, нават, паветра насычана святасцю, да якой можна дакрануцца. У гэтым сваім “каралеўстве” св. Францішак нас суцішыў, дазволіў заглянуць унутр сябе, прымусіў перастаць спяшацца і наракаць на недахоп часу, зрабіць рахунак сумлення, сказаць Богу: “Так” і цешыцца навакольным жыццём. †

З такімі думкамі мы выязджалі з гэтага горада. А ў хуткім часе нас чакала Падва і св. Антоній. Як жа часта ў сваіх штодзённых клопатах кожны з нас, молячыся, просіць дапамогі гэтага святога і як узрушвае тое, што з гэтай малітвай мы можам звярнуцца ў непасрэднай блізкасці ад яго рэліквій! Нашую ўвагу прыцягнула не толькі прыгожая святыня, якая была шэдэўрам мастацтва, але і тое, што калі падыходзіш да капліцы з рэліквіямі св. Антонія, то стаіць вельмі многа канфесіяналаў. Святы Антоній гатовы дапамагаць нам, але мы павінны прыйсці да яго, духоўна падрыхтаваныя.
Выязджаючы з гэтых святых месцаў, мы заставаліся ў іх душою і сэрцам: у Асыжы і Падве – у добрых сяброў, аб якіх хочацца часта ўспамінаць і падтрымліваць сувязь з імі з дапамогай малітвы, а можа і сустрэцца яшчэ раз.
Ну і нарэшце – Рым! Вечны горад, плошча імя св. Пятра... Кожны з нас бачыць часта гэтае месца па тэлебачанні. Але калі ты знаходзішся тут, то цябе перапаўняюць зусім іншыя пачуцці. Перш за ўсё чалавек адчувае магутнасць хрысціянства, цябе ахоплівае пачуццё гонару і адказнасці за прыналежнасць да гэтай супольнасці вернікаў. Мы, захопленыя цудоўным шэдэўрам вялікіх майстроў, адначасова адчувалі, што стаім побач з месцам смерці св. Пятра.
Капліцы і алтары базылікі імя св. Пятра – гэта цудоўнае тварэнне рук вялікіх майстроў, у тым ліку – скульптура “П’ета” Мікеланжэла. Якім жа глыбока веруючым і ўражлівым чалавекам трэба быць, каб стварыць штосьці падобнае! Калісьці аўтару гэтай скульптуры звярнулі ўвагу на тое, што ў ёй св. Марыя выглядае вельмі молада, каб быць Маці Езуса, на што ён адказаў, што ў статуі ён увасобіў не цела, але - душу Найсвяцейшай Маці.
Аўдыенцыя ў Бэнэдыкта XVI – ізноў новыя ўражанні. Звыкла спакойныя дактары і медсёстры крычалі: “Няхай жыве Папа!” Хочацца верыць, што Святы Айцец пачуў наш заклік: “Гродна чакае Папу!” Плошча імя св. Пятра памятае таксама і аб вялікім Папе Яне Паўле II, таму, гледзячы на вокны папскага палацу, мы шукалі інтуітыўна таго акна, з якога ён выступаў часта перад тысячамі людзей. На плошчы імя св. Пятра кожны пілігрым стаіць у чарзе, каб дайсці да сціплай белай мармуровай пліты і памаліцца над магілай Яна Паўла II. Можа гэта – містыка, але ад гэтай пліты, таксама як і ад жыцця светлай памяці Папы плывуць супакой, святло і цяпло. І як заўжды пасля сустрэчы з ім, частка такога святла пераходзіць на кожнага чалавека. Мы наведалі таксама наступныя прыгожыя базылікі: імя св. Паўла і св. Яна; Калізей, а хвіліны адпачынку правялі ля цудоўных рымскіх фантанаў.
І раптам – кантраст: рымскія катакомбы. Мы сходзім да падзямелля. Вузкія доўгія калідоры, цёмныя гроты, дзе збіраліся першыя хрысціяне. Тут няма прыгожых мазаікаў, пазалочаных алтароў, але людзі спяшаліся сюды, каб памаліцца. Першыя хрысціяне не мелі лёгкага жыцця, часта чакала тут іх мучаніцкая смерць, але яны ішлі і прызнаваліся ў сваёй веры. Як жа часта мы наракаем на складанае жыццё і знясіленне, не прыходзім у святыні ў нашыя сучасныя родныя гарады! Тым больш тут ля магілаў першых хрысціянаў мы павінны вучыцца моцнай веры. Пры выхадзе з катакомбаў ёсць дарога, якая вядзе да маленькага касцёла, на дзвярах якога напісана так: “Quo vadis ?” Гэта тут Пётр сустрэўся з Езусам, калі пакідаў Рым. І менавіта на гэтым месцы пад уражаннем, вынесеным пасля знаёмства з катакомбамі, пісьменнік Генрых Сянкевіч вырашыў напісаць сваю славутую кнігу “Quo vadis”. Напэўна, гэтае ж самае пытанне задаваў сабе не адзін удзельнік нашага паломніцтва, вяртаючыся з Рыма ў Гродна.
Рэлігійны настрой нашага паломніцтва быў бы немагчымы без нашага душпастыра ксяндза Андрэя Радзевіча. Мы ўдзячны яму за штодзённую цэлебрацыю св. Імшы ў нашых інтэнцыях у святых мясцінах, якія мы наведвалі, за цудоўныя казанні. Дзякуючы яго супольнай малітве гэтая пілігрымка стала для нас рэкалекцыямі ў дарозе. Спадзяёмся, што пасля іх хрысціянская любоў да Бога і бліжняга яшчэ больш умацуецца ў нашых сэрцах.
Няхай Бог аддзячыць усім арганізатарам гэтага паломніцтва, а асабліва Генеральнаму консульству Рэчы Паспалітай Польшчы ў Гродне за дапамогу.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.