ГРОДНА
Субота,
14 снежня
2024 года
 

Папяросы, калі ласка...

Лісты чытачоў

“У адпаведнасці з законам не прадаём табачныя вырабы асобам да 18 гадоў” – такі сур’ёзны надпіс можна ўбачыць на акенцы гандлёвага кіёску... Кажуць, дурням закон не пісаны, але ці толькі дурням? Мы вырашылі гэта праверыць.
Вы спытаецеся, як? А вось наступным чынам.
    “Калі ласка, дайце мне папяросы “Camel” лёгкія – з такой просьбай звярнулася семнаццацігадовая дзяўчынка Каця да прадаўца кіёска. Праўда, было крыху нязручна Каці купляць папяросы, бо не курыць (чаго і астатнім жадае). Але гандлярка, якая не ведала: ці паўналетняя купляе ў яе “Camel” лёгкія, такой нязручнасці не зведала.
    У адказ на просьбу прадаць цыгарэты са словамі “калі ласка” рука прадаўца працягвала гэты самы “Camel”. І пасля надыходзіў той самы момант нязручнасці, момант выкрыцця і Каці, і гандляркі. “Дзень добры, я - карэспандэнт інтэрнэт-газеты. “Чаму вы не спыталіся, ці ёсць мне 18 гадоў, перад тым, як прадаваць цыгарэты?”, – прыкладна так выглядала «выкрыццё».
А ў адказ – цішыня...
    Большасць апраўдвалася, даючы нашай Кацюшцы 18 год (пры гэтым, нават, не паглядзеўшы на твар пакупніка), хтосьці жаліўся, што такая - праца. Але паспрабуй запытайся, ці паўналетні, дык потым на ўвесь дзень настрой будзе сапсаваны. Шчыра кажучы, не вельмі прыемна было слухаць дзяўчыне, як аўпраўдваліся нашыя прадаўцы... З адзінаццаці кіёскаў, якія знаходзяцца ў розных раёнах нашага гораду, не было ніводнага, дзе б не згадзіліся прадаць мне “Camel”.
    “Не забівай” – менавіта гэтая запаведзь дае адказ на пытанне “Чаму курэнне – гэта грэх?” Яно забівае. Забівае чалавека, яго свабодную волю. Ці малады, ці дарослы становіцца залежным ад нейкага няшчаснага тытуню, закручанага ў кавалак паперкі.
    Напэўна, не для гэтага Творца даў нам жыццё, каб мы яго марнавалі, ды яшчэ і плацілі за гэта грошы. З моманту зачацця і да смерці ўсякае чалавечае жыццё - святое, таму што Бог - жывы і святы стварыў кожнага з нас па свайму вобразу і падабенству. Курэнне цыгарэтаў – забойства. А забойства глыбока супярэчыць годнасці і святасці Творцы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  18

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.