ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
Каралева нашых сем’яў – Маці пакліканняў
Размова з ксяндзом Паўлам Галінскім, рэктарам тракельскага санктуарыя імя Божай Маці, Заступніцы нашых сем’яў
Ксёндз Павел, скажыце, калі ласка, колькі гадоў ужо Вы прымаеце пілігрымаў у нашым дыяцэзіяльным санктуарыі?
- У Тракелях я працую ўжо дзесяць гадоў і заўжды з радасцю вітаю пілігрымаў, якіх чакае таксама ўся нашая парафія. Застаўся месяц да фэсту, таму мы рыхтуемся, каб найлепш прыняць паломнікаў.
Скажыце, калі ласка, ці начныя чуванні ў Тракелях прытрымліваюцца пастаяннай даты? І калі праходзяць яны ля цудоўнага абраза Тракельскай Божай Маці?
- Заўжды ёсць пастаянная дата: першая пятніца пасля 2 ліпеня. 2 ліпеня – гэта старая дата Наведвання НПМ, таму заўсёды мы яе “трымаемся”. 2 ліпеня сюды прыходзіць мноства людзей, у нас - свой парафіяльны адпуст, але шмат вернікаў прыязджае таксама з Ліды, Воранава, Вільні і з іншых мясцовасцяў. А ў першую пятніцу пасля 2 ліпеня заўжды прыходзяць сюды пілігрымкі. У гэтым годзе так склалася, што 2 ліпеня – пятніца і таму да полудня ў нас будзе свой адпуст, а ўжо пасля абеду чакаем паломнікаў з нашай дыяцэзіі.
Ксёндз Павел, год таму адбылася каранацыя абраза Божай Маці. Колькі людзей прысутнічала на гэтых урачыстасцях?
- Падчас мінулагодніх урачыстасцяў было раздадзена 20000 св. Камуній, а ў галоўнай св. Імшы прыняло ўдзел звыш 25 000 вернікаў.
†

Колькі Вы чакаеце пілігрымаў у гэтым годзе ў наш санктуарый?
- Заўжды ёсць 6 пастаянных групаў, якія ідуць пешшу з найбольшых рэлігійных цэнтраў дыяцэзіі. Заўсёды ёсць некалькі аўтобусаў з паасобных парафій. Напэўна, збіраецца ўсяго разам звыш 10 000 вернікаў, якія ўшаноўваюць Божую Маці. З раніцы прыходзіць вялікая пілігрымка з Воранава, каля тысяча вернікаў прыбывае ў наш санктуарый ужо на галоўную св. Імшу.
Ксёндз Павел, раскажыце, калі ласка, што адбываецца ў нашым санктуарыі на працягу году? Ці прыходзяць сюды паломніцтвы ў іншы час, акрамя ліпеня? Ці хто-небудзь наведвае Божую Маці?
- Як толькі пацяплее, ужо прыязджаюць як пілігрымкі, так і сем’і, паасобныя вернікі. У маі, у перыяд першых св. Камуній, прыбывае шмат дзяцей, каб падзякаваць за першую споведзь, за прысутнасць Езуса ў іхнім жыцці. Многа дарослых наведвае наш санктуарый. Не раз у звыклыя нядзелі прыходзяць з Ліды пешшу па дзве-тры асобы на св. Імшу, да споведзі, а пазней яны вяртаюцца аўтобусам. Існуе паломніцкі рух малымі групкамі, але і шмат людзей прыязджае на нядзельную св. Імшу з іншых парафій. Я ведаю кожнага свайго парафіяніна у твар, таму знаю, калі ў касцёле ў нас прысутнічаюць новыя людзі. Прыбывае шмат цяжарных жанчынаў, не раз - з сем’ямі. Я стараюся заўжды ім удзяліць спецыяльнае благаславенне. Шмат інтэнцый складаецца перад абразом Божай Маці: за добрае і шчаслівае нараджэнне дзіцяткі, за дар мацярынства. Пасля каранацыі гэтая сямейная форма паломніцтва значна ўзрасла.
Біскуп надаў Божай Тракельскай Маці тытул: Каралева Нашых Сем’яў. Ці хапае тых сем’яў у Тракелях?
- Трэба падзякаваць Богу за тое, што ёсць шмат сем’яў: прыязджаюць як маладыя сем’і, так і - старэйшага ўзросту. Я лічу, што ўсё гэта ідзе ў добрым напрамку і будзе развівацца. Тут людзі атрымліваюць ласкі і адчуваюць Матчынае цяпло, Яе любоў. Яны прыяздаюць да Божай Маці са сваімі надзеямі і радасцямі.
Вы ўспаміналі пра пешыя і аўтобусныя пілігрымкі. А ці дабіраюцца ў Тракелі паломніцтвы на веласіпедах?
- З найбліжэйшых парафій не раз прыязджаюць на веласіпедах міністранты - гэта нас вельмі радуе.
Ксёндз Павел, што нас чакае ў гэтым годзе ў Тракелях? Ці быў зменены план начнага чування?
- Праграма ўрачыстасці – больш-менш тая ж самая, што і кожны год. Дэвіз сёлетніх сустрэчаў: “Каралева нашых сем’яў – Маці пакліканняў”. Мы будзем разважаць пра таямніцу святарскага паклікання перад абліччам Найсвяцейшай Маці – Каралевы прызванняў, якая выпрошвае гэтыя ласкі пакліканняў і з’яўляецца Маці нашых прызванняў. Кожны з нас павінен адкрыць сваё прызванне і пачуць, чаго хоча ад яго Бог.
Ксёндз Павел, ці будуць прысутнічаць ганаровыя госці на нашых урачыстасцях?
- Былі запрошаны біскупы з Беларусі і, напэўна, прыбудуць яшчэ якія-небудзь госці з па-за яе межаў.
Можа ў Вас як у рэктара гэтага санктуарыя ёсць якія-небудзь просьбы, а можа Вы хацелі б праінфармаваць аб чым-небудзь, што было б важна для нашых паломнікаў?
- Сардэчна я запрашаю ўсіх і чакаю.
Ксёндз Павел, а якое будзе надвор’е ў гэтым годзе?
- Надвор’е будзе нядрэннае. Кожнае надвор’е – спрыяльнае: ці дождж, ці сонца – усё адбываецца для Божай хвалы.
Значыць, Тракельская Божая Маці і ксёндз Павел чакаюць нас у гэтым годзе?
- Так. Мы запрашаем усіх у Тракелі.
Дзякую за размову і да мілых сустрэчаў на агульнай малітве ў нашым санктуарыі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.