ГРОДНА
Серада,
04 снежня
2024 года
 

Што рабіць, калі цябе дражняць?

Дзіцячы куточак

Міхась вельмі любіў дражніць сваю сястрычку Палінку. Паліна вельмі крыўдзілася і плакала.
    - Чаго ты плачаш, Полечка? – аднойчы спытаў тата.
    - Мяне Мішка дражніць.
    - Ну і хай дражніць, а ты не паддавайся!
    Было вельмі цяжка не паддавацца, але адзін раз Поля паспрабавала, і вось што з гэтага атрымалася.
    Дзеці сядзелі за сталом і снедалі.
    - Вось толькі я падсілкуюся, - пачаў Міхась, - і тваю ляльку схаваю.
    - Ну і што, - засмяялася Поля, - можа маёй ляльцы цікава будзе ў хованкі пагуляць, бо ўсё роўна я знайду яе.
   
Мішка нават жаваць перастаў ад здзіўлення.
    - У цябе - катар, - сказаў ён, падумаўшы. – Заўтра ты не пойдзеш з намі паглядзець кінафільм.
    - А я заўтра сабралася ісці да сяброўкі – будзем разам з ёй складаць пазлы, а ў кінатэатр я пайду ў наступны тыдзень.
    - Усе вы, дзяўчынкі, - дрыготкім голасам прагаварыў Мішка,- усе вы - страшэнныя плаксы.
    - І мне самой хлопчыкі больш падабаюцца, - спакойна адказала маленькая Поля.
    Міхась азірнуўся вакол сябе і крыкнуў:
    - А мне дастаўся большы і саладзейшы яблык!
    - Еш на здароўе, - сказала Поля.
    Тут Міхась не вытрымаў і заплакаў.
    - Чаму ты плачаш, сынок? - спытала мама, уваходзячы ў пакой.
    - Мяне Полька крыўдзіць, усхліпваючы, сказаў Міхась. - Я дражню яе, а яна не паддаецца.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  28

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.