ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Новы катэхэтычны год: для дзяцей і моладзі

З жыцця Касцёла

Дарагія дзеці і моладзь!
Шчыра запрашаем усіх вас на катэхетычныя заняткі, якія арганізаваны у кожнай парафіі. Для студэнтаў у Гродне існуе таксама душпастырства акадэміцкай моладзі “OPEN”, што дзейнічае пры касцёле Звяставання НПМ (Пабрыгіцкім).
    На катэхетычных занятках вы будзеце не толькі вывучаць малітвы, чытаць і аналізаваць Святое Пісанне. Вы таксама зможаце паспяваць у хоры, паўдзельнічаць у розных мастацкіх, спартыўных конкурсах і забавах, пазнаеце свет і новых людзей, знойдзеце сяброў, прыемна і плённа зможаце правесці час.


Калі вы згодны, то мы прапануем вам 10 катэхетычных правіл, што дапамогуць вам больш плённа ўдзельнічаць у катэхетычных занятках:
    1. Штодзённа маліцеся і чытайце Святое Пісанне.
    2. Заахвочвайце бацькоў да сумеснай ранішняй і вячэрняй малітвы.
    3. Будзьце паслухмяны бацькам і настаўнікам.
    4. На катэхетычныя заняткі вазьміце з сабой сябра.
    5. Дапамагайце таварышам пазнаваць Бога.
    6. Не лянуйцеся выконваць абавязкі.
    7. Імкніцеся да новых ведаў.
    8. Умацоўвайце сваю веру з дапамогай уласных талентаў (спеву, малявання, пілігрымавання, спорту), а ўдасканальваючы іх, вы глыбей пазнаеце Бога.
    9. Любіце бліжняга.
    10. Не забывайце выконваць Божыя і касцёльныя запаведзі.

    Спытайцеся ў ксяндзоў у сваім касцёле аб магчымасці ўдзелу ў катэхетычных занятках і прыходзьце. Напэўна, Вам спадабаецца!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.