ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Міністранты - сябры Хрыста

З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж

У
2010 годзе прыпадае 50-ая гадавіна заснавання Міжнароднага таварыства міністрантаў (МТМ). Для ўшанавання гэтага юбілею ў належным духу каля 50 тысяч міністрантаў ад 14 да 25 гадоў з некалькі краінаў Еўропы, сярод якіх былі і дзяўчаты, сабралася вечарам 3 жніўня перад базылікай св. Пятра ў Рыме, каб удзельнічаць у чуванні пад кіраўніцтвам біскупа Марціна Гёхтэра з Базылеі, старшыні МТМ. У наступны дзень адбылася сустрэча 53 тысяч міністрантаў са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI. Папа звярнуўся да іх з заклікам, каб яны працягвалі велікадушна і верна служыць Касцёлу і дапамагалі сваім ксяндзам прыбліжаць свету Езуса. У цэнтры сустрэчы знаходзілася постаць святога Тарцызія – мучаніка і апекуна міністрантаў. З панядзелка фігура святога знаходзілася перад ватыканскай базылікай, а падчас агульнай аўдыенцыі міністрантаў была асвечана перад Папам Бэнэдыктам XVI.
27 – 28 жніўня б.г. у Сапоцкіне сустрэліся міністранты Гродзенскай дыяцэзіі, якія духоўна злучаліся са сваімі калегамі ва ўсім свеце. Падчас агульных дзён міністранты з розных парафій нашай дыяцэзіі маліліся і ўдзельнічалі ў конкурсах, звязаных з ведамі, якія павінен мець міністрант, а таксама з ведамі па катэхізісу. Ксёндз Антоній Абухоўскі выказаў спадзяванні, што ў наступным годзе на такую сустрэчу прыбудзе яшчэ больш міністрантаў.
    28 жніўня б.г., падчас урачыстай св. Імшы на заканчэнне з’езду, біскуп Аляксандр Кашкевіч звярнуўся да міністрантаў з такімі словамі: “Будзьце сябрамі Езуса Хрыста, так як апосталы. Заклікаю Вас, дарагія сябры, каб Вы слухалі голас Хрыста з вялікай шчырасцю. Вы знаходзіцеся вельмі блізка да Езуса, а таму будзьце Яго апосталамі і нясіце сваё сведчанне аб жыцці равеснікам”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.