ГРОДНА
Чацвер,
28 сакавіка 2024 года |
Адважныя ў веры
Мне прыпамінаюцца словы цяперашняга Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Марціна Відовіча, які будучы ўпершыню ў Гродне, так звярнуўся да вернікаў нашай дыяцэзіі: “Адвагі! Адвагі, браты і сёстры!” Варта задумацца над тым, як мы разумеем заклік пасланца Папы. Ці народ, які жыве ў Беларусі, адважны?
Многія псіхолагі сцвярджаюць, для таго, каб быць адважным, спачатку трэба адчуць страх. І дадаюць, што трэба гэты страх “пасмакаваць”, трэба з ім памучыцца. Напэўна, кожны з нас здзіўляецца тым людзям, хто, ахвяроўваючы сваё жыццё, ратуе іншых, напр. пажарных ці ўрачоў, таму што кожны з іх пераадолеў свой страх у імя пэўнай вартасці. Аналагічныя прыклады можна памнажаць, але, на жаль,можна памнажаць таксама і іншыя прыклады. Хтосьці астаўляе без дапамогі чалавека на вуліцы або - без апекі безабароннае дзіця, старэйшыя людзі выкідваюцца на абочыну грамадскага жыцця і г.д. Украдваецца таксама іншая спакуса: мы пачынаем памылкова прыпісваць адвагу тым, хто бяздумна ездзіць аўтамабілем ці скача з пятага паверха.
Аднак давайце задумаемся над рэлігійным жыццём. Чым жа ёсць рэлігійная адвага? Як можна сёння ўявіць сабе адважнага хрысціяніна? Ці мы адважны ў вызнаванні сваёй веры? Пачуццё страху, як паказвае гісторыя нашага народу, не чужародна нам. †

Не раз вернік адчуваў страх у розныя хвіліны свайго жыцця. Закрытыя святыні, патаемныя Хросты і шлюбы ў касцёле, складванне спісу дзяцей, бацькі якіх вядуць памаліцца, ля дзвярэй святыні… Нягледзячы на шматлікія страхі, складаныя людскія рашэнні і выбары гэты страх быў пераадолены многімі. У нас ёсць добрыя ўзоры сярод “сваіх” святых, якімі мы няспынна захапляемся за іх хрысціянскую адвагу, называную мучаніцтвам. Адважныя Мар’яна Бярнацкая, Максімільян Кольбэ і шмат іншых, якіх мы не ведаем па імені, а якіх хапала на нашых тэрыторыях і хапае далей. Напэўна, кожны з іх адчуваў страх, але і таксама змог яго адолець. У імя Хрыста можна ўсё перамагчы. І сёння Хрыстус напамінае нам увесь час: “Супакойцеся, гэта Я, не бойцеся!” (Мк 6, 50). Адвага – гэта моцная вера, гэта поўны давер Хрысту, гэта бязмежная даверлівасць Богу, які нас палюбіў, гэта ўмелае выкарыстанне дароў Творцы ў штодзённым жыцці, гэта ўменне зрабіць выбар, належны верніку, а таксама застацца пры здаровых прынцыпах жыцця.
Паспрабуйце ж у сённяшнім XXI стагоддзі змагацца са сваім страхам. Адвага дапамагае будаваць свет больш чалавечны і адначасова Божы. Адважнымі з’яўляюцца бацькі, якія дбаюць пра рэлігійнае выхаванне сваіх дзяцей, старэйшыя людзі, якія замест папрокаў, стараюцца навучыць моладзь, і тыя маладыя людзі, якія прысвячаюць час для Бога. Адважны чалавек ніколі не сатрэ мяжы паміж дабром і злом. Менавіта такія героі неабходны сёння. Таму не варта ў рэлігійным жыцці быць легкадумным і ставіць сабе ўсё меншыя патрабаванні маральна-рэлігійнага характару. У жыцці неабходна адвага. Цікава, колькі ж чалавек падзяляюць мой погляд? Зрабіце ж свой выбар: або страх, або адвага.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 279 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.