ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Духоўнасць з’яўляецца нашай будучыняй

Слова рэдактара

Нумар 18 (311), 17 кастрычніка 2010 Чаму менавіта аб духоўнасці? Часта ў нашым штодзённым жыцці сярод клопатаў і мноства абавязкаў, не адзін раз мы становімся, як укопаныя, уражаныя жабраком на вуліцы, бяздомным, тым, хто пасылае пракляцці, - хоць гэта, на жаль, не вельмі ўжо здзіўляе. Здараецца, мы наракаем на моладзь, што яна з’яўляецца “бездухоўнай”, або на тэлебачанне, што яно паказвае “бездухоўныя” фільмы. Прызыў да духоўнасці – хочам ці не хочам – мы чуем кожны дзень у касцёле. З амбоны пастаянна гавораць нам, што мы можам быць святымі, што нашыя часы патрабуюць адухоўленых людзей. Шкада толькі, што часта забываем пра тое, што менавіта гэтае нашае рэлігійнае жыццё з’яўляецца адным з найважнейшых заданняў усёй супольнасці вернікаў у Касцёле.
    Аднак калі задумаемся, пра што тут ідзе размова і што трэба рабіць, каб стаць адухоўленым, то не адзін раз бываем захоплены знянацку. Чуючы ў касцёле пра ўсе патрабаванні і пра тое, якімі мы павінны быць, нават мы, вернікі, спачатку адчуваем унутранае супраціўленне: я з’яўляюся звыклым чалавекам, гэта ёсць не для мяне! А што ж ужо гаварыць пра тых, хто знаходзіцца здалёк ад Касцёла?
Аднойчы я быў сведкам, як дачка, якая выходзіла з рынка, жалілася маці, якая ішла побач, што ўсе запрацованыя грошы яна выдала на адзенне, на што пачула ад сваёй “дасведчанай” жыццём маці: “Дачушка, мы жывём для таго, каб працаваць, а пазней гэтыя грошы расходаваць. Так робяць усе”.
    Назіранне маці наконт таго, што так усе робяць, я залічыў бы да шэрагу досведаў з жыцця атэіста, што суправаджалі многіх на працягу доўгіх камуністычных гадоў. Аднак цяпер наступілі іншыя часы і іншыя рэаліі, і калі мы напамінаем сабе, што кожны з нас створаны па “Божаму вобразу і падабенству”, то тут жа разумеем, што напэўна жывём не толькі для таго, каб расходаваць грошы, але перш за ўсё мы з’яўляемся Божымі людзьмі, а духоўнасць – гэта наша лесвіца ў Неба.
    Мне здаецца, што дыскусія пра духоўнасць патрабуе перш за ўсё адказаў на прынцыповыя пытанні: “Для каго?” і “У Каго?” Напэўна, варта сабе на іх адказаць і як часцей задумвацца над сваёй духоўнасцю: ці я лічу сябе адухоўленай асобай, ці гэта дае мне задавальненне, што я магу яшчэ зрабіць, ці разумею, што я не павінен сцерці ў сабе Божае аблічча? Ці св. Казімір, які хадзіў вуліцамі г. Гродна, не паказаў нам, што мы таксама можам быць святымі? Сёстры з Навагрудка і Слоніма, а. Максімільян Марыя Кольбэ – вось нашыя штандары духоўнага жыцця.
    Няхай нашыя практыкі духоўнага жыцця завядуць нас у асяроддзе святых. Варта сабе ўсвядоміць, што святасць не ёсць толькі для выбраных – тых, каго мы бачым на абразах. Святым можа стаць кожны з нас, калі будзе жыць рэлігійным жыццём паводле прынцыпаў Касцёла, у любові да бліжняга – той сапраўднай, а не з выгляду. А паколькі духоўнае развіццё працягваецца на працягу ўсяго жыцця, то трэба пастарацца зрабіць яго сваім прыярытэтам, а не толькі кароткачасовай пастановай.
    Духоўнасць – важная, таму што дзякуючы ёй мы становімся сапраўднымі людзьмі. Без яе няма будучыні – ані для чалавека, ані для народу, ані для чалавецтва, ані для свету.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.