ГРОДНА
Чацвер,
28 сакавіка 2024 года |
XXIX Нядзеля звычайная
З Eвангелля св. Лукі
Езус расказаў сваім вучням прыпавесць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам: “У адным горадзе быў суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. У тым самым горадзе была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: “Абарані мяне ад праціўніка майго”.
Але ён доўгі час не хацеў. А потым сказаў сам сабе: “Хоць і Бога не баюся, і людзей не саромеюся, але з-за таго, што гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна не прыходзіла больш дакучаць мне”.
I сказаў Пан: “Паслухайце, што кажа несправядлівы суддзя. Дык ці ж Бог не абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх? Кажу вам, што неўзабаве абароніць іх.
Аднак Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?” †

Лк 18, 1-8
Магутнасць малітвы
Заахвочванне Езуса да пастаяннай малітвы, узмоцненае дапаўненнем, каб не пераставаць маліцца, прымушае нас з вялікай павагай схіліцца над неабходнасцю малітвы. Яна з’яўляецца памостам паміж намі і Богам, памостам для нашых жаданняў і клопатаў, а з другога боку – для ўсіх чаканых Божых ласк. Складана ўявіць сабе верніка, які б не маліўся. І наадварот – асобу, “затопленую” у малітве, мы лічым Божым чалавекам, а таго, хто моліцца, паважаем. Моц і магутнасць малітвы знешне праявіліся падчас атэізму, калі тыя, хто ваяваў з Богам, змагаліся з кожным яе праяўленнем, пачынаючы ад літургіі касцёла аж да малітвы ў зацішшы дома. Нават прымяняліся адміністрацыйныя пакаранні за сустрэчы вернікаў з ружанцовых кругоў!
У малітве мы маем доступ да найглыбейшых таямніц, што датычаць нашага існавання і прызначэння. Дзякуючы размове з Богам, мы становімся падобнымі да Яго.
У малітве мы маем доступ да найглыбейшых таямніц, што датычаць нашага існавання і прызначэння. Дзякуючы размове з Богам, мы становімся падобнымі да Яго.
Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 279 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.