ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

XXX Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус расказаў такую прыпавесць некаторым упэўненым у сваёй праведнасці, якія пагарджалі іншымі: “Два чалавекі зайшлі ў святыню памаліцца; адзін фарысей, а другі мытнік. Фарысей, стаўшы, маліўся сам сабе так: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, несправядлівыя, распуснікі або як гэты мытнік. Пашчуся два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю.
    А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вачэй да неба, але, б’ючы сябе ў грудзі, казаў: “Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшніка”.
    Кажу вам, што менавіта гэты пайшоў у дом свой апраўданы, а не той, бо кожны, хто ўзвышае самога сябе, прыніжаны будзе, а хто прыніжае сябе, узвысіцца”.

Лк 18, 9-14

Фундаментальная роўнасць
Калісьці ворагі Евангелля спрабавалі па-рознаму прадставіць хрысціянства як рэлігію, што дазваляе ўтрымаць дамінаванне адных людзей над іншымі. Бедныя і прыгнечаныя павінны быць застрашаны пеклам класам эксплуататараў, для якіх неба пачыналася ўжо тут на зямлі. Такая інтэрпрэтацыя Евангелля паходзіла са злой волі і з-за невуцтва. Злая воля як бы “згасла” або схавалася. На жаль, няведанне Евангелля, праўд пра Бога і чалавека і далей для многіх складае перашкоду ў тым, каб прыпасці да Хрыста. Дзе ж знайсці прычыны такога стану рэчаў? Перш за ўсё ў няхватцы праўды пра самога сябе. Як доўга чалавек будзе паддавацца спакусе самадастатковасці, так доўга ён застанецца “непрамакальны” для Божай ласкі. Сэнс нашага існавання, нашае прызначэнне маюць свае вытокі ў Богу. Ніякія ўчынкі, нават найбольш высакародныя, не з’яўляюцца білетам у рай. І наадварот – ніякае зло не можа быць перашкодай для сустрэчы з міласэрным Айцом у небе. Хрыстус не астаўляе сумнення: не патрабуюць доктара здаровыя, але тыя, каму нездаровіцца. Давайце паглядзім на саміх сябе ў святле гэтай евангелічнай перспектывы. І адчуем сябе братамі.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.