ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Наблізіць праўду

Семінарыйная газета

Няхай гэтую семінарыю (...) падтрымлівае заступніцтва Панны Марыі, свята Нараджэнне Якой мы адзначаем сёння. Ад шчырага сэрца я вас благаслаўляю.
Папа Бэнэдыкт XVI
Дарагія чытачы!
Кожны юбілей з’яўляецца доўгачаканым святам. Чаму мы чакаем такіх свят? Яны з’яўляюцца пэўным пунктам, дзе можна абярнуцца назад, каб паглядзець, што было ўжо зроблена. Гэта нагода да роздуму над адрэзкам часу ў мінулым, каб змагчы больш аптымістычна глядзець у будучыню. Аднак свята, а тым больш юбілей, цяжка сабе ўявіць без падарункаў і пажаданняў.
Таму з нагоды 20-гадовага юбілею існавання Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне была арганізавана пілігрымка выкладчыкаў і старэйшых алюмнаў у Італію.Гэта быў цэнны падарунак, што з-за юбілею падрыхтавалі нам кіраўнікі семінарыі. Але гэта быў не толькі падарунак. Як заўважыў наш ксёндз-рэктар Станеўскі Юзаф у інтэрв’ю для ватыканскага радыё: “Гэтае паломніцтва было арганізавана, каб наблізіць алюмнам праўду, аб якой мы гаворым у аўдыторыях: “Roma locuta – causa finite” (“Рым сказаў – справа закончана”)”. Мы ехалі ў Італію, каб наведаць рымскія базылікі і іншыя санктуарыі, пачуць голас Папы і Божы голас, які прамаўляе ў нашых сэрцах, адчуць блізкасць святых і пераняць іхні прыклад жыцця.
    3 верасня б.г. мы выехалі з Гродна, каб на наступны дзень у Беластоку пачаць нашую пілігрымку ў Італію. Праязджаючы прасторамі Польшчы, Чэхіі і Аўстрыі, мы даехалі ў Венецыю 5 верасня, дзе захапляліся хараством горада, пабудаванага на астравах, а асабліва прыгажосцю базылікі св. Марка. Назаўтра мы былі гасцямі ва ўніверсітэцкай Падве ў св. Антонія і ў Асыжы ў св. Францішка. Два наступныя дні былі прысвечаны Вечнаму гораду. 7 верасня б.г. у падзямеллях базылікі св. Пятра была ажыццёўлена св. Імша, спалучаная з цырымоніяй апранання алюмнамі трэцяга года навучання сутанаў, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Кашкевіч Аляксандр. Пасля гэтага мы захапляліся магутнасцю старажытнага Рыма. 8 верасня пабывалі на генеральнай аўдыенцыі ў Святога Айца Бэнэдыкта XVI у зале Паўла VI, што стала кульмінацыяй усяго паломніцтва. Пад канец гэтай аўдыенцыі Папа сказаў на развітанне такія словы: “Я вітаю прафесараў і алюмнаў Вышэйшай духоўнай семінарыі з Гродна ў Беларусі, якія тут, у Рыме, святкуюць дваццацігоддзе яе існавання. Няхай гэтую семінарыю (...) падтрымлівае заступніцтва Панны Марыі, свята Нараджэнне Якой мы адзначаем сёння. Ад шчырага сэрца я вас благаслаўляю”. Пасля гэтай хвалюючай сустрэчы з Пятром нашага часу мы наведалі чатыры базылікі Рыма. У наступны дзень наша група адправілася ў Пампею, дзе маліліся ў санктуарыі Ружанцовай Божай Маці, а затым пабывалі на вяршыні вулкана Везувій. Чарговым пунктам нашага падарожжа быў гарадок Сан Джавані Ратонда, дзе на працягу доўгага прамежка жыцця працаваў а. Піо з П’етрэльчыны. Мы знаходзіліся там 8-9 верасня, а 10 – 11 верасня наведалі санктуарый Доміка Марыі ў Ларэта. Паводле легенды святы домік быў перанесены анёламі з Назарэта ў Ларэта ў 1291 г. пасля выгнання крыжакаў з Палесціны. Праўдападобна, сям’я Dу Angelis, правіцеляў Эпіра, арганізавала дэмантаж і перавозку каменняў з памяшкання, дабудаванага да грота базылікі Звеставання. Святы домік быў пабудаваны ў 1294 г. і складаўся з трох сцен. Знаходзячыся ў Ларэта, мы разам адгаварылі Ларэтанская літанія. Ларэта было апошнім месцам нашай вандроўкі па Італіі, і мы адправіліся ў зваротную дарогу. У нядзелю 12 верасня наша група прыняла ўдзел ва ўрачыстай св. Імшы на Яснай гары, галоўным цэлебрантам якой быў ксёндз-рэктар Станеўскі Юзаф. Падчас гэтай Эўхарыстыі айцец, генерал паўлінаў у Польшчы, асвяціў копію цудоўнага абраза Чанстахоўскай Божай Маці,што сёння знаходзіцца ў нашай семінарыі.
    Гэта была пілігрымка падзякі за 20 год існавання семінарыі. Як зазначыў наш ксёндз-рэктар: “Гэта ёсць нашае першае паломніцтва. Мы чакалі яго 20 год”. І яно ажыццявілася, а за гэта мы ўдзячны Богу. Спадзяёмся, што гэтая пілігрымка прынясе шчодры духоўны плён. Мы разлічваем прыехаць яшчэ калі-небудзь у гэтыя мясціны, дзе былі, каб набрацца духоўнай моцы і яшчэ раз перажыць незабыўныя хвіліны ў Італіі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.