ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Рым

Семінарыйная газета

“Tutte le strade portano a Roma” – “Усе дарогі вядуць у Рым!” Гэтае антычнае выказванне збываецца і ў наш час. Хоць пілігрымка з гродзенскай семінарыі праходзіла па многіх прыгожых мясцінах, але я не магу не прызнацца, што Вечны горад быў цэнтрам і мэтай нашага паломніцтва.
Наогул, Рым мы можам назваць музеем пад адкрытым небам.Таму, каб убачыць усе шэдэўры мастацтва, архітэктуры і хоць бы на некалькі хвілін затрымацца ля кожнага з іх, недастаткова будзе некалькі дзён, тыдняў, а нават месяцаў, але я магу сказаць смела, што шэдэўры сакральнага мастацтва з’яўляюцца самымі цудоўнымі тварэннямі чалавечых рук дзеля Божай хвалы.
    Адным з такіх мастацкіх шэдэўраў, зробленых для Божай славы, з’яўляецца базыліка св. Пятра. Прыгажосць і магутнасць галоўнай каталіцкай святыні перарастае людское ўяўленне. Унутры базыліка перапоўнена творамі мастацтва такіх аўтараў як Рафаэль, Перуцці, Мікеланджэла.
Унутры базылікі знаходзіцца славутая скульптура Мікеланджэла “Піета” (“Аплакванне Хрыста”). Шматлікія капліцы аздоблены прыгожымі мазаікамі, а ў катэдры, цудоўным шэдэўры Бярніні, схавана драўляная катэдра св. Пятра. Пад базылікай знаходАпошні спраектаваў вялізную базыліку ў выглядзе грэчаскага крыжа, увенчаную цудоўным купалам з двайной чашай. У першыя гады XVII ст. Карла Мадэрна змяніў план святыні на базыліку ў выглядзе лацінскага крыжа. Тварэннем яго рук з’яўляецца фасад базылікі, а каланада, што акружае плошчу св. Пятра – тварэннем Бярніні. Фасад аздоблены велікапышным порцікам і дзевяццю балконамі, сярэдні з якіх – гэта так званая Loggia delle Benedizioni. Менавіта адсюль намеснік Хрыста ўдзяляе натоўпам вернікаў, якія сабраліся на плошчы св. Пятра, благаславенне “Urbi et Orbi”.
    зяцца катакомбы, дзе спачываюць тленныя астанкі св. Пятра і наступных Папаў, у тым ліку і Божага слугі Яна Паўла II.
    Каб адчуць, што базыліка св. Пятра пабудавана на скале, мы сышлі пад зямлю на некалькі метраў. Спачатку мы былі на ўзроўні першай базылікі, узвесці якую загадаў яшчэ сам імператар Канстанцін у 324 г., пазней яна была перабудавана і ўзбагачана. Не хацелі змяняць месца базылікі, таму што тут была “скала”, на якой Езус загадаў будаваць. Мы сышлі яшчэ на некалькі метраў пад зямлю і ўбачылі саркафаг, надбудаваны над магілай св. Пятра яшчэ ў пару панавання імператара Канстанціна, а сама магіла знаходзіцца ў цэнтры базылікі, пад купалам, на некалькі метраў пад зямлёй.
    Скала з’яўляецца моцным фундаментам, таму “пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падулі вятры, і абрынуліся на той дом, і ён не ўпаў, бо быў пабудаваны на камені” (Мц 7, 25).
    Мы наведалі таксама базыліку св. Паўла за Мурамі - касцёл, другі па велічыні пасля базылікі св. Пятра. Фасад гэтай базылікі аздоблены мазаікамі і чатырохразовым парталам. Унутры яе сярод шматлікіх нязвыкла каштоўных твораў мастацтва варта звярнуць увагу на балдахін Arnolfo Di Cambio, уцалелы пасля пажару 1823 г. і на прыгожую мазаіку Езуса з апосталамі на апсідзе.
    Маці каталіцкіх касцёлаў – гэта базыліка св. Яна на Лятэране. Яна была ўзведзена з пачатку IV ст. на тэрыторыях Лятэранскіх палацаў, ахвяраваных імператарам Канстанцінам. Гэтая базыліка была шмат разоў знішчана пажарамі і землетрасеннямі. Сучасная базыліка з’яўляецца тварэннем думкі Бараміні з XVII ст. Унутры яе над табэрнакулюмам захоўваюцца тленныя астанкі чэрапаў святых Пятра і Паўла, а ўнізе пад галоўным алтаром знаходзіцца надмагільная пліта папы Марціна V. Традыцыя паведамляе, што базыліка Санта Марыя Маджоры была ўзведзена папам Ліберыем на месцы аб’яўлення яму Божая Маці і дзе потым летам выпаў снег. Таму ў гэтай базыліцы ўшаноўваюць абраз Снежнай Божай Маці.
    Хараство Рыма захапляе і хочацца яшчэ раз вярнуцца сюды. Хто ведае,ці ўдасца нам шлях свайго жыцця перакрыжаваць з Рымам, але спадзяёмся, што “Tutte le strade portano a Roma!”

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.