ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Пагроза cімвалаў… (частка 4)

На шляху да святасці

Кожны знак да чагосьці адносіцца. У залежнасці ад часу і культуры мяняецца значэнне сімволікі. Некаторыя папулярныя ў наш час сімвалы, прадстаўленыя тут, паказваюць, наколькі асцярожна хрысціяне павінны адносіцца да знакаў і ўпрыгожванняў, якія носяць...
15. РАГАТАЯ ДАЛОНЬ
Левая далонь са складзенымі пальцамі (мязінцам і ўказальным) у выглядзе рагоў казла з’яўляецца знакам прывітання сярод сатаністаў і акультыстаў. Выкарыстанне левай рукі азначае: 1) негатывізм, супрацьстаўленне дабру (правая рука – сімвал дабра і паяднання), 2) свабодная правая рука азначае гатоўнасць да барацьбы, удару. Некаторыя ў гэты сімвале бачаць лучнасць з сімваламі “Галава казла” і “Бафамет”. На вокладцы сатанінскай бібліі з гэтым знакам відаць фота A.S.LaVey (заснавальнік сатанінскай царквы). Рагатая далонь шырока выкарыстоўваецца ў сімволіцы розных музычных шоу, асабліва хэві-метал, як прыкмета негатывізму, прапагандаванага гэтым стылем. Часта гэты знак у выглядзе малюнка або фота можна сустрэць на вопратцы, маладзёжных кашулях.
Для хрысціянаў гэты знак абсалютна непрымальны, бо мае адназначна сатанінскае і акультнае значэнні.
    У хрысціянскім асяроддзі некаторыя выкарыстоўваюць знак правай далоні з выстаўленымі ўказальным і сярэднім пальцамі як сімвал перамогі Хрыста над смерцю і сатаной. Рагатыя пальцы ўтвараюць літару “V” (“victoria” (лац.) – перамога). Гэтыя два пальцы ў складзеным выглядзе (стуленыя) выкарыстоўваюцца таксама як сімвал падвойнай натуры Хрыста -Бога і Чалавека. У некаторых хрысціянскіх супольнасцях прынята крэсліць на сабе знак крыжа менавіта так складзенай далонню, як вызнанне веры ў Хрыста, сапраўднага Бога і сапраўднага Чалавека.
16. КРЫЛАТЫ ДЫСК (сонечны шар, скручаныя рогі барана, скручаныя змеі, крылаты шар)
Гэта сімвал акультнай моцы. Ён вядомы са старажытнага Егіпта як сімвал бога Сонца – Ра. Часта гэты знак спалучаецца са знакам сокала (салярны сімвал бога Ора). У егіпцянаў крылы сокала сімвалізавалі Зямлю ў Сонечнай сістэме. Цікава, што на старажытнагабрэйскай мове “ра” перакладаецца як “ператвараць дабро ў нішто”. Крылаты шар выкарыстоўваецца ў картах Тарота, магічных практыках, а таксама на вокладках музычных альбомаў гуртоў, звязаных з акультызмам або сатанізмам. Для хрысціян гэты знак непрымальны, бо мае адназначна язычніцкае, акультнае і сатанінскае значэнні.
17. АДЗІНАРОГ
Гэта сімвал сексуальнай свабоды і разбэшчанасці. Шырока выкарыстоўваецца прапагандатарамі руху New Age, а таксама фемінізму, якія змагаюцца за нівеліраванне палавых адрозненняў. Паводле сімволікі, з’яднанне двух рагоў у адзін азначае поўнае сціранне розніц паміж мужчынамі і жанчынамі. Таму ён выкарыстоўваецца прапагандыстамі фемінізму, гомасексуалізму, беспарадкавых сексуальных зносін і дэвіяцый.
    Для хрысціянаў гэты знак абсалютна недапушчальны, бо ў сучасным свеце з’яўляецца адназначным сімвалам сексуальнай разбэшчанасці і пратэсту супраць натуры (дыхатомнай прыроды чалавека) і біблейскага вучэння аб рознасці палоў і сексуальнай культуры (гетэрасексуалізм, сексуальная чысціня, апанаванасць).
18. ДЫЯНА І ЛЮЦЫФЕР
Вядомы да нядаўняга часу як сімвал ісламу, апошнім часам ён набірае моцнае сатанінскае значэнне. Сатаністы і акультысты выкарыстоўваюць гэты знак у чарах рознага тыпу як сімвал Дыяны (багіні Месяца) і Люцыфера (ранішняй зоркі).
    Для хрысціян гэты знак непрымальны, бо моцна звязаны з акультызмам, магіяй і сатанізмам, а таксама традыцыйна лічыцца сімвалам ісламу, які не прызнае Хрыста Божым Сынам, адзіным Збавіцелем і Адкупіцелем чалавека.
19. ПІРАМІДА З ГАЛАВОЙ СОКАЛА (святланосец, пасланнік люцыфера)
Гэты сімвал распаўсюджаны сярод акультыстаў, масонаў і сатаністаў. Знак сумяшчае шматлікія элементы старажытна-язычніцкіх сімвалаў (піраміда, сокал). Азначае масонскага “ўніверсальнага бога”.
    Для хрысціян знак недапушчальны, бо яго нашэнне азначае адкідванне веры ў Бога, Бібліі (з усімі наступствамі) і вызнанне веры ў прыдуманага масонамі “ўніверсальнага бога”, за культам якога часта крыецца культ сатаны.
20. ЗАЛОМЛЕНАЯ МАЛАНКА (“S”)
Сімвал вядомы ў містыцы старажытнага Усходу. Шырока ўжываецца сучаснымі акультыстамі і сатаністамі, якія выкарыстоўваюць гэты знак пад уплывам біблейскага апавядання (Лк 10, 18) пра сатану, “які падаў з Неба, як маланка”. Гэта сімвал моцы сатаны-знішчальніка. Пад уплывам акультыстаў гэты знак выкарыстоўвалі нацысцкія карнікі (аддзелы смерці “SS”). Цяпер гэты сімвал шырока выкарыстоўваецца скінхэдамі, музыкантамі (KISS, Black Sabbath, AC/DC і інш.).
    Для хрысціян гэты знак абсалютна непрымальны, бо мае адназначна сатанінскае значэнне.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.