ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
Ці можна займацца боксам?
У сучаснай культуры асабліва значнай з’явай з’яўляецца спорт. Ён займае ўсё большае месца ў індывідуальным і грамадскім жыцці. Адсюль ўсё больш расце зацікаўленасць спартыўнай тэмай. Несумненна, ён, у добрым разуменні гэтага слова, з’яўляецца чымсьці пазітыўным, таму што служыць развіццю чалавека. Ён карысна ўплывае на здароўе, самаадчуванне і выгляд людской істоты. У грамадскім жыцці выконвае забаўляльную функцыю, дае магчымасць пачуць сваю прыналежнасць да грамадства, захапляе ўяўленне і эмоцыі. Сёння людзі, схільныя займацца спортам, часта шукаюць у ім захаплення, рызыкі, прыгоды і задавальнення, праверыць свае магчымасці, а таксама жадаюць супольнасці з іншымі, таварыства.
Сёння спартыўныя тэмы (так як і ўсе іншыя тэмы) у этычным аспекце ацэньваюцца па-рознаму. На першы план выходзяць два галоўныя матывы – гэта праблема здароўя, а таксама фінансавыя аспекты, звязаныя са спартыўнымі дасягненнямі, таксама з ужываннем недазволеных допінгавых сродкаў. †

Да той пары, пакуль спорт будзе служыць дабру таго, хто ім займаецца, а іншым не шкодзіць, ён павінен ацэньвацца пазітыўна. Падставы да пазітыўных адносін да спорту можна знайсці ў Новым Запавеце, што карыстаецца вобразамі са спартыўных спаборніцтваў. Святы Павел у сваім навучанні закранае спартыўныя тэмы: “Няўжо вы не ведаеце, што бягучыя на стадыёне ўсе бягуць, аднак адзін атрымлівае ўзнагароду? Дык бяжыце так, каб атрымаць”. (1 Кар 9, 24), “Бо і той, хто змагаецца, не стане пераможцам, калі змагаецца незаконна” (2 Цім 2, 5).
Ёсць у спорце таксама такія яго віды, якія не заслугоўваюць называцца ім. Тут трэба назваць бокс, пра які ў апошнія гады ідзе дыскусія сярод спецыялістаў і дактароў, а таксама некаторыя роды барацьбы, дзе дазволены ўсе яе прыёмы. На думку многіх маралістаў бокс з’яўляецца той дысцыплінай, дзе грубасць, сіла ўдара, фізічная і псіхічная вычарпанасць праціўніка выказваюцца за недапушчальнасць як прафесійнага, так і аматарскага боксу. Агрэсія, грубасць, нанясенне ран, а іншы раз і смерці трактуецца ў боксе як добрая забава для глядзельнай залы, што павінна даставіць людзям уцехі і ўражанні. Боль, цярпенне і шкоды для бліжняга становяцца забавай, што павінна прыносіць вялікія грашовыя прыбыткі. Заняткі боксам не адпавядаюць традыцыйным прынцыпам хрысціянскай маралі, дзе чалавечыя жыццё і здароўе лічацца самым каштоўным дарам ад Творцы.Узнікае аналогія паміж боксам і старажытнымі баямі гладыятараў. Абодва выкарыстоўваюць агрэсію, грубасць і праліванне крыві для развесялення публікі. Старажытныя хрысціяне, усведамляючы, што чалавечыя жыццё і здароўе з’яўляюцца дарам Бога і не могуць быць забавай для натоўпу, які жадае пацехі, з агідай адносіліся да сучасных ім крывавых баёў гладыятараў. Магістратура Касцёла таксама заўжды і ўсюды асуджала паядынкі. Аналізуючы ўсе гэтыя спартыўныя праблемы, трэба зазначыць, каб спорт выканаў сваё пазітыўнае заданне, трэба каб спаборніцтва было добрасумленным, гэта значыць згодна з прынцыпамі этыкі: без падману, з сумленным захаваннем правілаў гульні, з годнасцю, без жадання перамагчы за ўсякую цану, з павагай да праціўніка, не заздросцячы яму ягоных поспехаў, не грэбуючы ім, калі ён пераможаны. Калі ж спорт не будзе трымацца тых прынцыпаў, то ён хутка сыдзе на бездарожжа маральнага здзічэння.
Касцёл вучыць няспынна, што чалавек у Божых вачах мае найбольшую каштоўнасць, знаходзіцца ў цэнтры стварэння, а ўсё, што яго акружае, павінна служыць яго развіццю. Спорт павінен служыць чалавеку, садзейнічаць таму, каб дзякуючы свайму цялесна-духоўнаму развіццю чалавек станавіўся ўсё больш дасканалым.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.