ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Божая Маці, Апякунка добрай смерці! Маліся за нас!

Карані нашай веры

У Гродне ў Пабэрнардынскім касцёле ўжо 17-год дзейнічае таварыства Божай Маці, апякункі добрай смерці (БМ АДС).
    Чым жа ёсць апостальства Божай Маці, апякункі добрай смерці? Пра што тут ідзе размова? Ні пра што іншае, як толькі аб нашым прызванні да святасці, аб такім пакліканні, пра што Другі Ватыканскі Сабор гаворыць так: “стойкасць справядлівых, навяртанне абыякавых і грэшнікаў, а таксама смерць у ласцы і сяброўстве з Богам”.
Таварыства БМ АДС было зацверджана 22 ліпеня 1908 г. папам Піем X і ксяндзам з супольнасці Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тінхэбрау з Францыі было даверана кіраваць ім. Яно з’ўяляецца агульным таварыствам малітвы, адкрытым для ўсіх без выключэння хрысціян, каб гарантаваць ім ласку стойкасці, а разам з ёй ласку добрай шчаслівай смерці. У Польшчы апекунамі аб’яднання з’яўляюцца місіянеры Святой Сям’і з сядзібай у Гурце Кляштарнай. Гэтае таварыства было аддадзена пад асаблівую апеку Божай Маці ад сямі смуткаў і св. Юзафу – двум вялікім апекунам добрай смерці.
Якія існуюць прынцыпы і абавязкі новых членаў таварыства? Існуюць тры ступені прыналежнасці да таварыства.
    Першая ступень. Выразіць згоду і запісацца ў кнізе таварыства, што раўназначна аддацца пад апеку Божай Маці, апякункі добрай смерці.
    Другая ступень. Запісацца ў кнізе, а таксама ўзяць на сябе абавязацельствы: адгаворваць зранку і вечарам “Вітай, Марыя,...”, дадаючы ў канцы: “Божая Маці, апякунка добрай смерці, маліся за нас! Святы Юзаф, маліся за нас!”
    Трэцяя ступень. Малітва, прадпісаная для асобаў, што знаходзяцца на другой ступені, а таксама штодзённы вячэрні рахунак сумлення, раз у месяц (у першую пятніцу ці ў першую суботу месяца – споведзь і Эўхарыстыя і хоць бы кароткая суцішанасць для роздуму над годнай падрыхтоўкай да смерці).
    Згодна з апостальскай канстытуцыяй “Indulgetiarum Doctrina” ад 1 студзеня 1967 г., што была апублікована папам Паўлам VI, святая апостальская пэнітэнцыярыя (судовы трыбунал рымскай курыі, што рассуджвае справы сумлення) удзяліла таварыству БМАДС 11 чэрвеня 1987 г. наступныя поўныя адпусты:
    • у дзень уступлення ў таварыства,
    • у свята Адведзінаў НПМ (31.05),
    • у свята Балеснай Божай Маці (15.09),
    • ва ўрачыстасць св. Юзафа (19.03),
    • у свята св. Міхала-Арханёла (29. 09),
    • у свята св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса (01. 10).
    Умовы атрымання гэтых адпустаў наступныя: споведзь і св. камунія, малітва за Святога Айца.
    У Гродне бюро таварыства знаходзіцца пры Пабэрнардынскім касцёле. У кожную другую нядзелю пасля св. Імшы ў 10.30 праходзяць сустрэчы членаў таварыства.
    Цяпер у супольнасці ёсць свае манаскія дамы ў такіх краінах: Беларусь, Украіна, Чэхія, Галандыя, Нарвегія, Аўстрыя, Германія, Італія, Францыя, Швейцарыя, Іспанія, Аргенціна, Бразілія, Чылі, ЗША, Канада, Інданэзія, Мадагаскар. У Польшчы гэтая супольнасць існуе з 1921 г. і кіруе навіцыятам, духоўнай семінарыяй, вядзе рэкалекцыйна-місіянерскую дзейнасць.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.