ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (1)

Слова для Жыцця


Папа Бэнэдыкт XVI
    У тыдзень місіянерства Папа заахвочвае паглядзець на Касцёл як на містэрыю камуніі, якая па сваёй прыродзе прызначана для чалавека і ўсіх людзей. Падчас разважанняў Святы Айцец абвясціў, што наступны агульны звычайны сход Сіноду Біскупаў у 2012 г. будзе прысвечаны тэме “Новая евангелізацыя для перадачы хрысціянскай веры”. Папа абрысаваў постаць св. Паўла, які жыў у камуніі са Змёртвыхпаўсталым Хрыстом. Аб’яднанне з Хрыстом не робіць апостала пасіўным на чаканне канчатковай узнагароды, але заклікае да абвяшчэння Евангелля кожнаму чалавеку. На заканчэнне разважанняў Папа аддаў пад апеку Найсвяцейшай Панне Марыі хрысціянскія супольнасці Блізкага Усхода і ўсіх місіянераў Евангелля.
    З разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі” 24 кастрычніка.


Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

    “Трэба задумацца, як выглядае наш каталіцызм, ці мы не вядзём падвойнага жыцця?... Мы павінны задумацца, што рабіць,бо тое, што ёсць добра ў Рыме, неабавязкова павінна быць добра ў Мінску ці Варшаве. У новай евангелізацыі павінны ўдзельнічаць усе: біскупы, святары, манахі і свецкія, таму што гэта яны могуць сведчыць сваім жыццём адпаведна думцы слоў Паўла VI, што сучасны свет больш патрабуе сведкаў, чым настаўнікаў”. У сваім выступленні мінска-магілёўскі мітрапаліт падкрэсліваў, што Касцёл патрабуе новай евангелізацыі і павінен быць сур’ёзна падрыхтаваны да яе”.
    Фрагмент выступлення на тэму новай евангелізацыі з нагоды ўрачыстага адкрыцця ВДС у Гродне 5 кастрычніка.



   Біскуп Аляксандр Кашкевіч
    І гэта ёсць чарговая Божая справа, якая заключаецца ў тым, што Творца карыстаўся і далей карыстаецца паслугамі чалавека для здзяйснення сваіх планаў. Біскуп – пастыр дыяцэзіі і наступнік апосталаў, які стаіць на чале, яго супрацоўнікі-святары, сёстры і манахі-браты, а таксама ўсе вернікі, аб’яднаныя са Святым Айцом, з’яўляюцца Божым людам.
    Мы верым, што толькі ў такім Касцёле, дзе зберагліся адзінства, святасць, усеагульнасць і апостальскасць, жыве і дзейнічае Бог і Збавіцель – Хрыстус. Ужо звыш 2000 год Хрыстус рэалізуе сваю збавенную місію з дапамогай сваіх спадкаемцаў і іншых асобаў.
Фрагмент казання, абвешчанага  падчас урачыстасцяў у Пінску

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.