ГРОДНА
Аўторак,
12 лістапада 2024 года |
Пагроза cімвалаў… (частка 5)
Кожны знак да чагосьці адносіцца. У залежнасці ад часу і культуры мяняецца значэнне сімволікі. Некаторыя папулярныя ў наш час сімвалы, прадстаўленыя тут, паказваюць, наколькі асцярожна хрысціяне павінны адносіцца да знакаў і ўпрыгожванняў, якія носяць...
21. ЗНАК ЗВЕРА (666, F, тры пярсцёнкі)
Чатыры розныя сімвалы, у якіх закадаваны т.зв. “знак звера”, вядомы з біблейскай кнігі Апакаліпсіс (Адкр. 13, 16 - 18). Паводле сімволікі Святога Пісання, лічба “6” азначае недасканаласць (у адрозненні ад “7” – сімвала дасканаласці). Выкарыстанне знака “F” звязана з тым, што ў лацінскім алфавіце гэта шостая па ліку літара. Выкарыстанне трох спалучаных колаў (пярсцёнкаў) азначае спалучэнне закругленых трох шасцёрак.У кнізе Апакаліпсіс гаворыцца, што знак звера людзі будуць насіць на ілбе і на руцэ. Гэта нібыта супрацьстаўленне таго, што гаворыцца ў Бібліі аб Божым знаку, які таксама будзе на ілбе і на руцэ (2 М 28, 36 – 38; 5 М 11, 18; 2 М 13, 16.19; 5 М 6, 8). Божы знак на ілбе даследчыкі тлумачаць як прыняцце пэўнага тыпу мышлення (адданасць Богу), а знак на руцэ - як практычная рэалізацыя спосабу мышлення. Аналагічна тое самае значэнне будзе пераносіцца і на тых, хто прыме знак звера (у мышленні і дзеянні). У кнізе Эзэхіэля (9, 2 – 6) расказваецца аб тым, як Бог пазначыць на ілбе тых, хто не прымае адступніцтва, і што Ён зберажэ іх, а ўсіх грэшнікаў знішчыць. Хрысціянскія інтэрпрэтатары бачаць у гэтым знаку хрышчэнне. †
Некаторыя даследчыкі лічаць, што Ян у Апакаліпсісе прыпамінае вернікам пра нядаўнія для іх часы, калі Пталамей прымушаў габрэяў прыняць язычніцтва (культ Дыянісія), што выражалася ў пазначэнні цела. Гэта падрабязна апісана ў 3 кнізе Макавейскай (3 М 2, 28 – 32). Гэтая гісторыя можа быць добрай аналогіяй для зразумення “знаку звера”, які, таксама як у часы Пталамея, дасць людзям розныя знешнія прывілеі коштам богаадступніцтва. Пра знак дэструкцыі таксама расказваецца ў кнізе Псальмаў (Пс 15, 6. 9 – 10) Адносна лічбаў “666” даследчыкі (напр. Wallace) звяртаюць увагу, што з пункту гледжання дакладнасці перакладу, гэты знак трэба разумець не як сімвал чалавека, але чалавецтва (род чалавечы). Але гэты аргумент можа быць аслаблены тэзісам, што “чалавецтва” ў дадзеным кантэксце можа выражаць нейкая асоба (найлепшы прадстаўнік чалавечага роду). На жаль, шукальнікі сенсацый на працягу гісторыі выкарыстоўвалі гэтую сімвалічную лічбу для выгадных сабе інтэрпрэтацый.
Каб развеяць нездаровы страх перад гэтай лічбай, варта заўважыць, што многія даследчыкі паказваюць на найстарэйшыя манускрыпты Апакаліпсіса (напр. манускрыпт “С”), дзе запісана лічба “616”, а не “666”. Цікава, што пры пэўным алгарытме інтэрпрэтацыі і лічба “616”, і “666” могуць перакладацца са старагабрэйскай як “цэзар Нерон”. Для некаторых вучоных гэта дастатковы аргумент, каб сцвярджаць, што Нерон з’яўляўся правобразам будучага антыхрыста. Але іншыя даследчыкі крытыкуюць гэта як нацяжку, дзе замест яўна сімвалічнага разумення лічбы робяцца спробы яе даслоўнай інтэрпрэтацыі. Гэта падпіраецца аргументам з далейшага тэксту кнігі, дзе Ян звяртае ўвагу на патрэбу розуму і мудрасці ў зразуменні лічбы, што азначала б патрэбу духоўнага распазнавання, а не вылічвання (Michaels, Hendricksen).
Гісторыя і даследаванні паказваюць, што спробы (у дадзеным выпадку) перакладання лічбавай сімволікі на літарныя адпаведнікі – гэта абсурд і інтэрпрэтацыйныя нацяжкі. Дастаткова ўключыць уяўленне і можна скласці сотні слоў і словазлучэнняў, якія ў выніку адвольнага жангліравання грэчаскай, лацінскай або габрэйскай мовамі будуць вам “адкрываць сапраўднае імя антыхрыста”.
“Знак звера” аказаўся ідэальным сімвалам для выражэння пратэсту або нянавісці да хрысціянства. Пагэтаму дадзены знак у сучаснай культуры ўспрымаецца адназначна як антыхрысціянскі. Не можна перабольшваць яго значэння (гэта ўсяго толькі сімвал). Але нельга таксама падыгрываць тым, хто выкарыстоўвае любую нагоду, каб паказаць сваю непавагу да Хрыста.
Сімвал стылізаванага матыля можна часта сустрэць у фільмах, кнігах, упрыгожваннях. Гаворка ідзе пра адзін адмысловы, тыповы для Новай Эры спосаб стылізацыі вобразу матыля. Менавіта такі сімвал не пажадана насіць хрысціянам, бо ў сучасным свеце ён азначае вызнанне веры New Age, якая адкідвае хрысціянскае вучэнне.
Сімвал адназначна сатанінскі і таму недапушчальны для карыстання хрысціянамі.
Для хрысціян гэта непрымальны знак, бо ідэалогія анархізму супярэчыць хрысціянству, якое грунтуецца на правілах, прынцыпах, устаноўленых Богам і выражаных у законах Бібліі і прыроды.
Сімвал абсалютна недапушчальны для выкарыстання хрысціянамі з-за адназначна сатанінскага значэння.
Для хрысціян сімвал недапушчальны, бо ідэалогія, якая стаіць за гэтым сімвалам, супярэчыць асновам хрысціянскай веры.
1. Шнур з фрэндзлямі - знак масонскай еднасці.
2. Трохкутнік і компас - сімвал умення кіраваць людзьмі.
3. Малаток - сімвал улады, волі, дзеяння. Ударам малатка пачынаюцца і заканчваюцца масонскія пасяджэнні.
4. Малаток і долата - знак працэсу апрацоўкі асобы.
5. Вока ў трохкутніку (іншыя назвы: “Дэльта”, “Логас”, “Прынцып стварэння”, “Вялікі Архітэктар сусвету”. У адрозненні ад хрысціянскага сімвала “Божага Провіду” масоны выкарыстоўваюць падобны сімвал як знак або спецыфічна зразумелага Бога-Архітэктара (дэізм), або - у выпадку сатанінскіх масонаў - як вока сатаны, якое ўсё кантралюе (Adam Weishaupt, ложа “Асвячэнне” і інш.). Падрабязней пра гэты сімвал можна прачытаць у рубрыцы “Удыят”.
6. Цыркуль - гэта сімвал гуманнай любові, саюзу паміж розумам і ведамі (дакладнымі навукамі).
7. Цыркуль і вугольнік - сімволіка навязвае да знаку гексаграмы (двух складзеных трохкутнікаў), а значэнне можна знайсці ў рубрыцы “Гексаграма”.
8. Кропка (пункт) ў коле (акружнасці) - сімвал часовай абмежаванасці масона, а таксама знак фалічнага культу.
9. Палымяная зорка - сімвал вальнадумства.
10. Акацыя, а таксама ліванскі кедр - гэта сімвал несмяротнасці, масонскага імкнення да святла.
11. Літара “G” - сімвал вялікага боства, а таксама геаметрыі і дасканаласці. Гэта манаграма сімвалічных тэрмінаў: геаметрыя, геній, генерацыя, гравітацыя, гноза. Усе гэтыя пяць сімвалічных тэрмінаў масоны часта кадзіруюць у выглядзе пяціканечнай зоркі (заменнае ўжыванне пентаграмы і літары “G”). Для шатландскіх масонаў гэты сімвал азначае масонскага бога.
Кожны знак да чагосьці адносіцца. У залежнасці ад часу і культуры мяняецца значэнне сімволікі. Некаторыя папулярныя ў наш час сімвалы, прадстаўленыя тут, паказваюць, наколькі асцярожна хрысціяне павінны адносіцца да знакаў і ўпрыгожванняў, якія носяць. Здаецца, кожны вернік разумее, што пакланенне амулетам ці нейкім прадметам з’яўляецца парушэннем першай Божай запаведзі (грэх ідалапаклонства, Дрг 18, 10 12, Зых 20, 23). Служэнне экзарцыстаў пацвярджае сумную праўду Бібліі аб тым, што нават несвядомае нашэнне талісманаў, акультных ці наўпрост сатанінскіх сімвалаў нясе ў сабе пагрозу дэманічных залежнасцяў, апанавання злым духам, павольнага знішчэння чалавека. Пагэтаму кожны хрысціянін павінен імкнуцца вызваліць асяроддзе свайго жыцця ад ідалаў і знакаў, якія з’яўляюцца каналамі дэманічных сувязяў або сеюць пагарду і нянавісць да чалавека, Евангелля, Бога, Хрыста, Касцёла. Кожны сур’ёзны хрысціянін будзе імкнуцца супрацьпаставіць прапагандзе магіі, чараў і акультызму сведчанне сапраўднага евангельскага жыцця. Варта памятаць, што шчыры і чыстасардэчны ўдзел у святых сакрамэнтах, згодна з вучэннем Касцёла, забяспечвае верніку яднанне з Богам, з моцай Якога не можа раўняцца ніякая сіла стварэння
Каб развеяць нездаровы страх перад гэтай лічбай, варта заўважыць, што многія даследчыкі паказваюць на найстарэйшыя манускрыпты Апакаліпсіса (напр. манускрыпт “С”), дзе запісана лічба “616”, а не “666”. Цікава, што пры пэўным алгарытме інтэрпрэтацыі і лічба “616”, і “666” могуць перакладацца са старагабрэйскай як “цэзар Нерон”. Для некаторых вучоных гэта дастатковы аргумент, каб сцвярджаць, што Нерон з’яўляўся правобразам будучага антыхрыста. Але іншыя даследчыкі крытыкуюць гэта як нацяжку, дзе замест яўна сімвалічнага разумення лічбы робяцца спробы яе даслоўнай інтэрпрэтацыі. Гэта падпіраецца аргументам з далейшага тэксту кнігі, дзе Ян звяртае ўвагу на патрэбу розуму і мудрасці ў зразуменні лічбы, што азначала б патрэбу духоўнага распазнавання, а не вылічвання (Michaels, Hendricksen).
Гісторыя і даследаванні паказваюць, што спробы (у дадзеным выпадку) перакладання лічбавай сімволікі на літарныя адпаведнікі – гэта абсурд і інтэрпрэтацыйныя нацяжкі. Дастаткова ўключыць уяўленне і можна скласці сотні слоў і словазлучэнняў, якія ў выніку адвольнага жангліравання грэчаскай, лацінскай або габрэйскай мовамі будуць вам “адкрываць сапраўднае імя антыхрыста”.
“Знак звера” аказаўся ідэальным сімвалам для выражэння пратэсту або нянавісці да хрысціянства. Пагэтаму дадзены знак у сучаснай культуры ўспрымаецца адназначна як антыхрысціянскі. Не можна перабольшваць яго значэння (гэта ўсяго толькі сімвал). Але нельга таксама падыгрываць тым, хто выкарыстоўвае любую нагоду, каб паказаць сваю непавагу да Хрыста.
22. ПЕРАПЛЕЦЕНАЯ СТУЖКА
Паводле перакананняў акультыстаў, гэты сімвал выражае бясконцае і трывалае яднанне з сіламі космасу. Па прычыне сваёй акультнасці, магчымай сувязі са злымі духамі, знак не варта насіць хрысціянам.
23. МАТЫЛЁК
Адзін з галоўных сімвалаў New Age. Як вусень закручваецца ў кокан, перамяняецца і выходзіць адтуль матыльком, так і чалавецтва, паводле веры Новай Эры, пераходзіць з мінулай эпохі ў новую. Гэта азначае, што матылёк – сімвал новага чалавецтва будучыні, якое будзе жыць па прынцыпах New Age, а вусень – сімвал старога, дрэннага, традыцыйнага чалавецтва.Сімвал стылізаванага матыля можна часта сустрэць у фільмах, кнігах, упрыгожваннях. Гаворка ідзе пра адзін адмысловы, тыповы для Новай Эры спосаб стылізацыі вобразу матыля. Менавіта такі сімвал не пажадана насіць хрысціянам, бо ў сучасным свеце ён азначае вызнанне веры New Age, якая адкідвае хрысціянскае вучэнне.
24. УДЫЯТ (усёабдымнае вока)
Гэта сімвал усёабдымнага вока Люцыфера – валадара пекла. Паўзакрытае вока азначае, што ён усё бачыць і сочыць за чалавекам, нават калі яму здаецца, што гэта не так. Часта пры воку малюецца сляза, якая сімвалізуе плач злога духа над тымі, хто не жадае яму паддацца. Гэты сімвал прапагандуюць розныя музыканты, звязаныя з магіяй, акультызмам або сатанізмам. Гэты сімвал можна сустрэць у розных фільмах, журналах, вокладках альбомаў і выданнях для дзяцей.Сімвал адназначна сатанінскі і таму недапушчальны для карыстання хрысціянамі.
25. АНАРХІЯ
Сімвал адкідвання любых прынцыпаў і законаў. Першапачаткова гэты знак выкарыстоўваўся ў асяроддзі анархічна настроеных аматараў панк-року, пасля - цяжкага року. Цяпер гэта паўсюдны сімвал прыхільнікаў ідэалогіі анархіі.Для хрысціян гэта непрымальны знак, бо ідэалогія анархізму супярэчыць хрысціянству, якое грунтуецца на правілах, прынцыпах, устаноўленых Богам і выражаных у законах Бібліі і прыроды.
26. ЦАРКВА САТАНЫ
Гэты сімвал царквы сатаны ў Сан-Францыска. У апошні час прапагандуецца прыхільнікамі сатанізму ва ўсім свеце, сярод якіх нямала ёсць рок-музыкантаў (напр. Duran, Seven and the Ragged Tigen і інш.).Сімвал абсалютна недапушчальны для выкарыстання хрысціянамі з-за адназначна сатанінскага значэння.
27. ЦЯРПІМАСЦЬ (рэлігійная цярпімасць, талерантнасць)
Сімвал, які выкарыстоўваецца масонамі і прыхільнікамі руху New Age для адлюстравання іх вучэння аб рэлігійным сінкрэтызме (перамешванні), выраўнанні ўсіх рэлігій з мэтай стварэння суперрэлігіі Новай Эры, дзе будуць сцёрты ўсе адрозненні, а паўстане новая, бліжэй не акрэсленая, вера. Гэты сімвал упрыгожвае Вялікую масонскую ложу Ізраіля.Для хрысціян сімвал недапушчальны, бо ідэалогія, якая стаіць за гэтым сімвалам, супярэчыць асновам хрысціянскай веры.
28. МАСОНСКІЯ СІМВАЛЫ
У сувязі з тым, што масонства – гэта вельмі разнародны і ідэалагічна неадназначны рух, прыгледзімся толькі да некаторых прапагандаваных у сучаснай поп-культуры масонскіх сімвалаў.1. Шнур з фрэндзлямі - знак масонскай еднасці.
2. Трохкутнік і компас - сімвал умення кіраваць людзьмі.
3. Малаток - сімвал улады, волі, дзеяння. Ударам малатка пачынаюцца і заканчваюцца масонскія пасяджэнні.
4. Малаток і долата - знак працэсу апрацоўкі асобы.
5. Вока ў трохкутніку (іншыя назвы: “Дэльта”, “Логас”, “Прынцып стварэння”, “Вялікі Архітэктар сусвету”. У адрозненні ад хрысціянскага сімвала “Божага Провіду” масоны выкарыстоўваюць падобны сімвал як знак або спецыфічна зразумелага Бога-Архітэктара (дэізм), або - у выпадку сатанінскіх масонаў - як вока сатаны, якое ўсё кантралюе (Adam Weishaupt, ложа “Асвячэнне” і інш.). Падрабязней пра гэты сімвал можна прачытаць у рубрыцы “Удыят”.
6. Цыркуль - гэта сімвал гуманнай любові, саюзу паміж розумам і ведамі (дакладнымі навукамі).
7. Цыркуль і вугольнік - сімволіка навязвае да знаку гексаграмы (двух складзеных трохкутнікаў), а значэнне можна знайсці ў рубрыцы “Гексаграма”.
8. Кропка (пункт) ў коле (акружнасці) - сімвал часовай абмежаванасці масона, а таксама знак фалічнага культу.
9. Палымяная зорка - сімвал вальнадумства.
10. Акацыя, а таксама ліванскі кедр - гэта сімвал несмяротнасці, масонскага імкнення да святла.
11. Літара “G” - сімвал вялікага боства, а таксама геаметрыі і дасканаласці. Гэта манаграма сімвалічных тэрмінаў: геаметрыя, геній, генерацыя, гравітацыя, гноза. Усе гэтыя пяць сімвалічных тэрмінаў масоны часта кадзіруюць у выглядзе пяціканечнай зоркі (заменнае ўжыванне пентаграмы і літары “G”). Для шатландскіх масонаў гэты сімвал азначае масонскага бога.
Кожны знак да чагосьці адносіцца. У залежнасці ад часу і культуры мяняецца значэнне сімволікі. Некаторыя папулярныя ў наш час сімвалы, прадстаўленыя тут, паказваюць, наколькі асцярожна хрысціяне павінны адносіцца да знакаў і ўпрыгожванняў, якія носяць. Здаецца, кожны вернік разумее, што пакланенне амулетам ці нейкім прадметам з’яўляецца парушэннем першай Божай запаведзі (грэх ідалапаклонства, Дрг 18, 10 12, Зых 20, 23). Служэнне экзарцыстаў пацвярджае сумную праўду Бібліі аб тым, што нават несвядомае нашэнне талісманаў, акультных ці наўпрост сатанінскіх сімвалаў нясе ў сабе пагрозу дэманічных залежнасцяў, апанавання злым духам, павольнага знішчэння чалавека. Пагэтаму кожны хрысціянін павінен імкнуцца вызваліць асяроддзе свайго жыцця ад ідалаў і знакаў, якія з’яўляюцца каналамі дэманічных сувязяў або сеюць пагарду і нянавісць да чалавека, Евангелля, Бога, Хрыста, Касцёла. Кожны сур’ёзны хрысціянін будзе імкнуцца супрацьпаставіць прапагандзе магіі, чараў і акультызму сведчанне сапраўднага евангельскага жыцця. Варта памятаць, што шчыры і чыстасардэчны ўдзел у святых сакрамэнтах, згодна з вучэннем Касцёла, забяспечвае верніку яднанне з Богам, з моцай Якога не можа раўняцца ніякая сіла стварэння
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 49 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.