ГРОДНА
Аўторак,
12 лістапада 2024 года |
Кім быў ксёндз Ян Мокжэцкі?
Ян Мокжэцкі нарадзіўся ў 1860 г. у сям’і землеўласніка ў Лідскім павеце. Вучыўся ў другой гімназіі і Духоўнай семінарыі ў Вільні, адкуль быў накіраваны на дальнейшае навучанне ў Духоўную акадэмію ў Пецярбург. Пасля яе заканчэння ў 1885 г. атрымаў святарскія пасвячэнні. Як малады святар спачатку ён стаў вікарыем у Бэрнардынскім касцёле, а пазней вікарыем у парафіі св. Яна ў Вільні.
Ксёндз Ян Мокжэцкі, маючы 29 год і 4 гады святарства за плячамі, стаў працаваць пробашчам у Ліпнішках (1889 г.), дзе на працягу 16 год і заставаўся. З 1890 г. стаў дзеканам дэканата Вішнева. Тым часам ён атрымаў за старанную працу тытул ганаровага каноніка віленскай капітулы. 14 ліпеня 1890 г. пасля таго, як кс. Ян стаў пробашчам, адбылася вялікая трагедыя ў парафіі – згарэў драўляны парафіяльны касцёл св. Ганны ў Ліпнішках. Пасля гэтага кс. Мокжэцкі стараўся атрымаць дазвол у тагачасных улад на будаўніцтва новага касцёла. А калі гэты дазвол быў атрыманы 1 мая 1894 г., то святар пачаў будаўнічыя працы. Парафія (налічвала тады каля 7500 вернікаў) пад кіраўніцтвам свайго пастыра з вялікім запалам уключылася ў будаўніцтва новага касцёла, складаючы дабравольныя грашовыя ахвяраванні, выконваючы працы задарма. Уладальнік маёнтка ў Ліпнішках Станіслаў Вольскі прызначыў дзеля гэтай мэты будаўнічы матэрыял, асабліва драўніну. І праз няпоўныя 6 год ад пачатку будаўніцтва касцёла, а менавіта 1 лістапада 1900 г. кс. Ян Мокжэцкі яго асвяціў.†

Крыху пазней яму і парафіі выпаў лёс перажыць яшчэ адзін складаны момант – смерць супрацоўніка, вікарыя кс. Станіслава Пятрэвіча. Адразу ж пасля святарскіх пасвячэнняў гэты чалавек пачаў сваю святарскую паслугу ў Ліпнішках і праз год душпастырскай працы памёр 7. VI. 1905 г. у 24 гады, у першы год свайго святарства. Ён быў пахаваны на мясцовых могілках.
У 1905 г. кс. Мокжэцкі атрымаў назначэнне працаваць пробашчам у Вострай Браме і дзеканам горада Вільні. Аднак у 1908 г. адміністрацыйныя ўлады пазбавілі яго гэтай пасады і загадалі яму выехаць на неакрэслены час у вёску, забараняючы жыць у Вільні. Гэты святар, пазбаўлены парафіі, на працягу пэўнага часу дапамагаў пры касцёле ў Бельску. Адтуль 28 верасня 1911 г. ён пераехаў у Шчучын і там працаваў як часовы пробашч.
Выпрабаванні, якія выпалі на долю гэтага чалавека ў Вільні са свецкай уладай, як і прымусовы выезд з парафіі, знішчылі здароўе кс. Мокжэцкага. У Шчучыне хвароба неўрасценіі прагрэсіравала. Не хапала дапамогі, а часта тое, што не было спачування і памяркоўнасці з боку парафіян пагаршалі стан яго здароўя. Не абышлося таксама без прыкрасці з боку чыноўнікаў маёнтка ў Шчучыне.Падчас 40-гадзіннага набажэнства ў 1912 г. ксёндз-канонік Мокжэцкі настолькі занямог, што вымушаны быў пакінуць назаўжды Шчучын. Яго родны брат забраў яго да сябе, у свой маёнтак на тэрыторыі парафіі Цеханаў, Плоцкай дыяцэзіі. Кс. Ян Мокжэцкі памёр у хуткім часе – 5 чэрвеня 1913 г., дзе і быў пахаваны па-за межамі сваёй дарагой Віленскай дыяцэзіі.
Людзі, якія жылі з ім, аставілі ўспаміны пасля яго смерці, дзякуючы чаму мы даведваемся, што светлай памяці кс.Станіслаў Мокжэцкі быў чалавекам выключных здольнасцяў і добрага сэрца. Ён аказваў матэрыяльную дапамогу ўбогім парафіянам, шчодра падтрымліваў кожнага ў патрэбе, а асабліва моладзь, якая вучылася і была ўзячна яму за гэта.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 50 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.