ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Усіх святых

Дзіцячы куточак

Штогод 1 лістапада каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх святых.
Ты можаш спытаць: “А колькі святых ёсць у небе?” На гэтае пытанне можа адказаць толькі Бог. Ёсць святыя, імёны якіх нам добра вядомы, напр.: св. Тэрэза з Ліз’е, св. Францішак Асізскі, св. Клара, святая Эдыта Штайн...
    Але ёсць святыя, імёны якіх ведае толькі Бог. Таму ў гэты дзень Касцёл успамінае вядомых і невядомых святых, якія жывуць у небе разам з Богам.
    Адна дзяўчынка ўяўляла сабе, што святыя пры жыцці нюхалі толькі ружы, хадзілі са свечкамі ў працэсіях, спявалі анёльскія песні... Але кожны святы, калі жыў на зямлі, як і ўсе дзеці, бегаў па вуліцы, смяяўся, гуляў з сябрамі, быў звычайным чалавекам, такім як ты. Бог жадае бачыць у небе і цябе. Што ж трэба рабіць, каб стаць святым? Можа быць, штосьці вялікае?
    Адзін хлопчык марыў стаць вялікім вандроўнікам. Гадзінамі ён сядзеў у сваім пакоі і марыў. А тым часам у хаце было шмат маленькіх спраў, якія трэба было зрабіць: памыць падлогу, забіць цвік, вынесці смецце. Але хіба будучаму вялікаму вандроўніку падыходзіць рабіць такія справы? Вось калі б трэба было штурвал ў руках трымаць - гэта іншая справа! Але Богу прыемны нават самыя малаважныя справы, якія мы робім старанна і з любоўю.
    Ёсць яшчэ адна важная частка жыцця чалавека, які жадае стаць святым, - гэта малітва. Напрыклад, маленькія пастушкі з Фацімы: Жасінта, Францішак і Люцыя кожны дзень маліліся на ружанцы, а святая сястра Фаустына ўвесь час адгаворвала Вяночак да Божай Міласэрнасці. Паспрабуй і ты паразмаўляць з Богам, які вельмі любіць цябе і чакае тваёй згоды, каб падарыць табе вечнае жыццё.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.