ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

31 кастрычніка 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Ваша Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і шчыра жадаем Вам здароўя, сіл, пастаяннай апекі Найсвяцейшай Маці, моцы Святога Духа і доўгіх гадоў жыцця.
Вернікі з Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Ваша Эксцэленцыя паважаны арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч!
Віншуем Вас з 21-гадавінай атрымання Вамі біскупскай сакры,з Імянінамі і перасылаем Вам самыя шчырыя пажаданні. Няхай Бог акружыць Вас сваёй апекай і благаславеннем, Марыя выпрасіць здароўе, сілы і неабходныя ласкі ў свайго Сына. Мы жадаем Вам, каб кожны дзень арцыбіскупскай паслугі быў усё больш глыбейшым досведам блізкасці Езуса.
З малітвай вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Ваша Эксцэленцыя біскуп Антоній Дзям’янка!
Віншуем Вас з 30-годдзем святарскіх пасвячэнняў і шчыра жадаем Вам усіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, здароўя, радасці і сілы для штодзённага пастырства.
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Вялебны ксёндз Тадэвуш Вышынскі!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі. Няхай св. Апякун выпрошвае ў Творцы для Вас неабходныя ласкі, а Бог адорвае здароўем, сілай, радасцю і спакоем.
Семінарыйная супольнасць і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебны ксёндз Тадэвуш Крыштопік!
Ад шчырага сэрца віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем здароўя, сілы, радасці, душэўнага спакою, а таксама штодзённай апекі Божай Маці і св. Заступніка.
Семінарыйная супольнасць і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаная Уладзіслава Саковіч!
Віншуем Вас з 80-годдзем з Дня нараджэння. Шчыра жадаем Вам шматлікіх Божых ласкаў, пастаяннай апекі Божай Маці Няспыннай Дапамогі, доўгіх і шчаслівых год жыцця, здароўя. Сардэчна дзякуем Вам за сына-святара Юрыя Саковіча, за цудоўнае выхаванне, за веліч ягэ сэрца і душы. Нізкі паклон Вам, матуля Уладзіслава! Мы рады Вас бачыць заўсёды сярод нас!
Парафіяне з Карэлічаў
◊◊◊
Вялебны ксёндз Тадэвуш Крыштопік!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам доўгіх год жыцця ў здароўі, сіл на кожны дзень душпастырскай паслугі, усіх Божых ласкаў. Няхай прыклад веры, руплівасці і ахвярнасці будзе добрым узорам для пераймання.
Удзячныя вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Вялебны ксёндз Андрэй Лішко!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і ад усяго сэрца жадаем Вам здароўя на доўгія гады, радасці, цярплівасці, зычлівасці, добрых людзей побач, усіх ласкаў ад Бога ў святарскай паслузе. Мы дзякуем Творцу і Найсвяцейшай Маці, што Вы працуеце ў нашым касцёле, за агульныя малітвы, за прыклад веры. Жывіце доўга, а няхай анёл-апякун сплятае Вам вянок з белых руж.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Казіміра з Путрышкаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Андрэй Горбач!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і сардэчна жадаем Вам здароўя, стойкасці ў службе Богу і людзям, душэўнага супакою, плённай душпастырскай працы, Божага благаславення, апекі Найсвяцейшай Маці.
Круг Ружанца св. Тэрэзы і парафіяне з Радуні
◊◊◊
Дарагая сястра Яніна Стэльмах!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і шчыра жадаем Вам здароўя, радасці, усмешкі, душэўнага супакою, аптымізму, надзеі, нязгаснай веры і шчодрых дароў Святога Духа.
Вернікі з Індуры
◊◊◊
Дарагая сястра Яніна Стэльмах!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і сардэчна жадаем усяго самага найлепшага.
Прымі, наша сястра, пажаданні,
Бо ўсімі намі ты вельмі паважана.
Сёння малітвы заносім да Бога,
Каб жыла спакойна на гэтых слёз даліне.
З Божай дапамогай у здароўі і шчасці
Магла доўга працаваць
на гэтай Божай ніве. Няхай Бог дасць табе шмат сілы для працы ў цяжкіх умовах.
Удзячныя парафіяне з Жытарадзі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Дзмітрый Лабкоў!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам шмат радасці, душэўнага супакою, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама пастаяннай апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень працы.
Вернікі, дзеці і моладзь з парафіі Перамянення Пана з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Віншуем клерыка Дзмітрыя Апенюка
з Днём нараджэння і жадаем яму Божага благаславення, апекі Найсвяцейшай Маці, стойкасці ў прызванні, шчодрых дароў Святога Духа, мудрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху.
Аднакурснікі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Валерый Орсік!
Віншуем Вас з 5-годдзем душпастырскай паслугі і жадаем здароўя, радасці, аптымізму, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама штодзённай апекі Найсвяцейшай Маці.
Сям’я Спургяшаў з Бярозаўкі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Тадэвуш Крыштопік!
Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, радасці, душэўнага спакою, апекі Божай Маці, а таксама прыгожага плёну на Божай ніве.
Сям’я Санько са Шчучына
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пралат Вітальд Лазавіцкі!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам дароў Святога Духа, пастаяннай апекі Марыі Панны, душэўнага спакою, добрых і сардэчных людзей побач, апекі св. Заступніка ў кожную хвіліну жыцця, а таксама прыгожага плёну на Божай ніве. Няхай добры Бог асвятляе Вас сваёй ласкай і адорыць здароўем у штодзённай службе Богу і людзям. Мы дзякуем Вам за апеку і клопат пра касцёл і парафію, за добрыя словы і ўчынкі.
З малітвай вернікі і касцёльны камітэт з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ з п. Паўднёвы
◊◊◊
Вялебны а. Казімір Янджэйчак!
Сардэчна віншуем Вас з 50-годдзем з Дня нараджэння і шчыра жадаем Вам здароўя, стойкасці ў службе Богу і людзям. Няхай усмешка дабрыні ніколі не згасае на Вашым твары, Божая Маці акружае Вас сваёй апекай, а св. Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця.
Удзячныя вернікі з парафіі Перамянення Пана з Селіванаўцаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.