ГРОДНА
Панядзелак,
04 лістапада 2024 года |
Марыя! Благаславі ўсе свае дзеці!
О Пані мая, Святая Марыя, Тваёй ласцы і асаблівай ахове, і Тваёй міласэрнасці сёння і кожны дзень, і ў гадзіну маёй смерці душу і цела Табе аддаю. Усе мае надзеі і радасці, усе складанасці і недамаганні, жыццё і канец майго жыцця Табе даручаю, каб дзякуючы Тваім заслугам, усе мае ўчынкі былі накіраваны і выконваліся згодна Тваёй і Твайго Сына волі. Амэн.
"Да Цябе спяшаемся ў кожнай бядзе, а Ты дапамагаеш нам заўжды"- гэта ёсць словы вядомай Марыйнай песні, дзе мы звяртаемся, просячы аб дапамозе і асаблівай апецы Вастрабрамскую Божую Маці – Маці Міласэрнасці. Божая Маці вядома пад многімі тытуламі, што ўказваюць на асаблівую ролю Марыі ў жыцці верніка, указваюць на тое, як многае можа зрабіць чалавек, які знаходзіцца ля Бога. Божая Маці поўна ласкі, таму будучы так блізка ля Бога, можа выпрасіць для людзей шматлікія ласкі. Жаданні людзей, якія прыходзяць да Марыі, адлюстроўвае надпіс у Вастрабрамскай капліцы: “Mater Misericordiae sub Tuum Praesidium Confugimus” (“Маці Міласэрнасці! Мы ўцякаем пад Тваю абарону!”). †
“Марыя, Маці Міласэрнасці! Здзейсні так, каб заўжды заставаўся ў нас жывы давер да Твайго Сына, нашага Збавіцеля”.
(Ватыкан, II Велікодная нядзеля, 2001 г.).

На працягу многіх гадоў да вастрабрамскага абраза, праслаўленага ласкамі, прыходзяць людзі, прыносяць свае просьбы і атрымліваюць тое, аб чым просяць. Сведчаннем гэтага з’яўляюцца шматлікія воты, павешаныя ў капліцы Вастрабрамскай Божай Маці. Такія асаблівыя месцы заклікаюць да малітвы, ствараюць сітуацыі сустрэчы з Богам цераз пасрэдніцтва Марыі. Мы шукаем заступніцтва Божай Маці, бо верым, што “ніколі не здаралася, каб пакінула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу кліча,Тваёй апекі просіць” (малітва св. Бэрнарда). Мы, ажыўленыя такім даверам, ушаноўваем Божую Маці, таму што ў Марыі знаходзім сапраўдны ўзор аб’яднання з Сынам. Сапраўдная Марыйная пабожнасць не можа абмяжоўвацца толькі асобай Маці Збавіцеля, але павінна ўлічваць яе здзяйсненне ў асобе Езуса Хрыста. Мы, набліжаючыся да Марыі, павінны адчуваць таксама блізкасць Езуса.
У энцыкліцы “Dives in misericordia” (“Багаты на міласэрнасць”) у дзевятым нумары чытаем: “Таму Марыя з’яўляецца Той, якая найпаўней ведае таямніцу Божай міласэрнасці. Знае, колькі яна каштавала і ведае, якая яна вялікая. У гэтым значэнні мы называем таксама Яе Маці Міласэрнасці – Божай Маці міласэрнасці ці Маці Божай міласэрнасці, а кожны з гэтых тытулаў мае свой глыбокі тэалагічны сэнс. Яны гавораць пра тую падрыхтоўку Яе душы, усёй Яе індывідуальнасці да таго, каб бачыць цераз заблытаныя падзеі гісторыі тую міласэрнасць, што з пакалення ў пакаленне (пар. Лк 1, 50) становіцца ўдзелам Ізраіля, кожнага чалавека і ўсяго чалавецтва, паводле адвечнага намеру Найсвяцейшай Тройцы.
Аднак перш за ўсё вышэйзгаданыя тытулы Багародзіцы гавораць пра Яе як пра Маці Укрыжаванага і Змёртвыхпаўсталага, як пра Тую, якая адчуўшы міласэрнасць выключным чынам, заслугоўвае такім жа спосабам на гэтую міласэрнасць на працягу ўсяго свайго зямнога жыцця і перш за ўсё ля крыжа свайго Сына”.
Божая Мац вядзе нас няспынна да Свайго Сына. Яна пастаянна паказвае напрамак, куды мы павінны ісці: “Зрабіце ўсё, што вам загадае” (Ян 2, 5).
Святая Марыя, будучы Божай Маці, займае асаблівае месца ў Касцёле. “Гэтае мацярынства Марыі ў эканоміі ласкі (як абвяшчае Другі Ватыканскі Сабор) працягваецца пастаянна (...). Таму што Марыя, узятая ў неба, не перастала здзяйсняць тое збавеннае заданне, але з-за разнастайнага свайго заступніцтва безупынна здабывае нам дары вечнага збавення. Дзякуючы сваёй мацярынскай любові, Яна апякуецца братамі свайго Сына, якія пілігрымуюць яшчэ і падвяргаюцца небяспекам і цяжкасцям да той пары, пакуль не будуць даведзены да шчаслівай Айчыны” (Dives in misericordia, нумар 9).
Мы называем Марыю Маці Міласэрнасці, таму што Яна з’яўляецца Маці Езуса, у якім Бог аб’явіў свету сваё Сэрца, перапоўненае любоўю, а ля крыжа Марыя стала Маці вучняў Хрыста, Маці Касцёла і ўсяго чалавецтва – стала Mater Misericordiae”, – навучаў Божы слуга Ян Павел II.
Ушаноўваючы Божую Маці ў вастрабрамскім абразе, праслаўленым ласкамі, усклікайце ад усяго сэрца: “Mater Misericordiae sub Tuum Praesidium Confugimus” (“Маці Міласэрнасці! Мы ўцякаем пад Тваю абарону!)

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 58 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.