ГРОДНА
Панядзелак,
04 лістапада
2024 года
 

Арэол, які мне падыходзіць?

Слова рэдактара

Нумар 20 (313), 14 лістапада 2010
Ц
і дастаткова стаць перад люстэркам і паўтараць: “Я пабожны”, каб такім сябе адчуць? Я думаю, што часцей, чым праўды аб сабе, мы шукаем пацвярджэння, што з’яўляемся пабожнымі, рэлігійнымі, па-над сярэднемаральнымі. Але гэта толькі “пабожная рэтуш”, што накладаем сабе на сэрца, аналагічна таму, як жанчына накладвае кожную раніцу сабе макіяж. Чалавек любіць сябе ацэньваць пазітыўна. Мышленне тыпу “гэта спакуса вінавата, а не я” ці спроба высвятлення ў сваю карысць грэшных паводзінаў (напр. “я не быў на св. нядзельнай Імшы, бо павінен быў паехаць да старых бацькоў”) – гэта не што іншае, як спроба пастаянна падтрымліваць уласны пазітыўны вобраз перад Богам. У нашым жыцці, на жаль, часта збываецца біблейская прытча пра тое, што мы здольны ўбачыць стрэмку ў воку бліжняга, але не заўважаем бэлькі ва ўласным. Мы часта паводзім сябе так, як бы гаварылі: “Усе памыляюцца, але не я”.
Безумоўна, наша тэорыя маралі заўжды кіруе нас да таго, што трэба асуджаць грэх, а развіваць цноты. Так як у адным анекдоце: “Муж вярнуўся з касцёла і на пытанне жонкі, пра што гаварыў ксёндз падчас казання, адказаў: “Пра грэх”. “А што ён сказаў на гэтую тэму?” – запытала жонка. “Ён быў супраць гэтага” – растлумачыў муж“. Кожны з нас настроены супраць граху, але гэта не значыць, што мы не грашым. Таму кожнаму верніку трэба ачысціць ад пылу свой уласны, досыць часта моцна скажоны вобраз маралі. Аднак так часта мы верым, што з’яўляемся больш маральнымі, чым іншыя.
    Нельга ўспрымаць сябе як маральную асобу без пэўных ахвяраў. І хоць у наш час не адзін раз адмаўленні ад чаго-небудзь мяжуюць з гераізмам, аднак без іх няма святасці. Адрачэнні ад чагосьці дапамогуць нам знайсці сваё месца ў супольнасці вернікаў. Для духоўнага руху наперад трэба ўводзіць у сваё жыццё аскетызм. Аскет не баіцца праўды пра сябе. Таму не карыстайцеся “маральнымі” механізмамі апраўдання, скідваючы адказнасць за свае памылкі на іншых. Не займайцеся з Богам немаральным гандлем, адкіньце мышленне тыпу “што б было, калі б”.
    Не “шыйце арэолу” сваёй меркай. Давайце кожны дзень станем перад Богам у пакоры, паглядзім на сябе без рэтушы, таму што гэта ёсць праўда пра нас саміх. Пакора і аскетызм робяць чалавека святым і шчаслівым.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  58

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.