ГРОДНА
Серада,
06 лістапада 2024 года |
Маладзёжны Мадрыд, 2011
Дарая моладзь!
Нашае тленнае жыццё фарміруецца з розных мэтаў, што мы выбіраем сабе паводле звычайнай класіфікацыі – неабходныя, карысныя і прыемныя. У нас ёсць у гэтым пэўныя прыярытэты. Да іерархіі нашых мэт можна залічыць тыя асноўныя, звязаныя з выбарам жыццёвага шляху, як стварэннем уласнай сям’і, жыццём у гармоніі з Богам і бліжнім, так і тыя больш тленныя – паступіць вучыцца ў ВНУ, знайсці добра аплачваемую працу, атрымаць прызнанне грамадства і г.д. Варта вызначаць сабе мэты і іх дасягаць, таму што чалавек без мэты і канкрэтных ідэалаў з’яўляецца асобай без характару, я сказаў бы, чалавекам “без хрыбетніка”.†

“Пазваночнікам” вашай маладосці з’яўляецца энтузіязм і жаданне дабра, прыгажосці і праўды, якія толькі нас вызваляюць з пустаты жыцця і яго беззмястоўнасці. Гэтыя жаданні не дазваляюць прайграць жыццё, жывучы абы як. Падчас адной з сустрэч са студэнтамі на пытанне маладой дзяўчыны: “Ці добра быць перфекцыяністкай?” (чалавекам, які імкнецца да дасканаласці), яе сяброўка адказала: “Перфекцыянізм з’яўляецца паставай хворых людзей з-за ўласных амбіцый і найчасцей вядзе да няспоўненых мараў. Добрая ж справа – гэта жадаць максімалізму. Я магу яшчэ крыху больш, змагу быць лепшым, сабе вызначаю высакародныя мэты, улічваючы свае сілы і іх дасягаю – вось гэта ёсць пастава вялікіх людзей”.
Хацелася б пажадаць такой паставы “вялікіх людзей” усім маладым хрысціянам. У наш час яна будзе самым эфектыўным рэцэптам для дасягнення мэты. У сувязі з максімалізмам мне прыходзяць у галаву словы, сказаныя сучасным каталіцкім тэолагам: “Век, у якім мы жывём, будзе стагоддзем святых або не будзе ніякім”. Святасць з’яўляецца вялікай мерай нашага існавання, якую Бог вызначыў у якасці мэты для дасягнення шчаслівага жыцця.
Тут прыпамінаюцца разважанні пра шчасце св. Аўгустына, чалавека, які пасля бурных юнацкіх год пошуку жыццёвай мэты, прызнаўся: “Калі я шукаю шчаслівага жыцця, то шукаю Цябе, Божа, і наадварот, калі шукаю Цябе, Божа, то шукаю шчаслівага жыцця”. У святле думкі вялікага доктара Касцёла паўстае пытанне: “Як Бог, які існуе ў іншай рэчаіснасці, можа гарантаваць нам шчаслівае жыццё на зямлі? У якой ступені Ён цікавіцца маім асабістым жыццём?” Цяжка будзе растлумачыць гэта тым, хто не тужыць па сустрэчы з Богам, не робіць ніякага кроку, каб сапраўды сустрэць Бога свайго сапраўднага шчасця.
Для многіх маладых людзей Бог застаецца Кімсьці невядомым або вельмі няяснай рэчаіснасцю. Пад заслонай фармалізму малітваў і залічэння св. споведзяў, св. Імшаў, быць можа таксама пастаяннага напаміну з боку старэйшых аб тым, што трэба быць добрым, без падачы правільнай матывацыі – чаму варта быць добрым - мы ўтрацілі ў сабе гэтае істотнае жаданне свядомага перажывання асабістай сустрэчы з Богам, з Хрыстом у Касцёле. Кантакты з Творцам могуць насіць спарадычны і нудны характар.
Без свядомай духоўнай лучнасці з Крыніцай нашага жыцця, цяжка будзе наладзіць кантакты з іншымі людзьмі, якія таксама, як і мы, шукаюць шчаслівага жыцця. У эпоху індывідуалізму моднымі з'яўляюцца лозунгі: кожны павінен сам даваць сабе рады, каму сёння ў жыцці лёгка?, няхай кожны паклапоціцца пра самога сябе і г.д. Хрыстус праз навучанне Касцёла прапануе іншыя дэвізы: “Выплыві на глыбіню, прымі сваё жыццё як Божы Дар, распазнай Мяне і палюбі ў іншым чалавеку, будзь адказны за свае ўчынкі”.
Ілюзорным з’яўляецца шчасце тых, якія сцвярджаюць аб сваім жыцці: “Хрыстус – так, Касцёл – не”. Мы не навучымся быць з Хрыстом, не будучы ў Яго Касцёле,які з’яўляецца Боскім і адначасова людскім, устаноўленым для нас, братоў і сёстраў Хрыста. Асабліва Вы, дарагая моладзь, адчуваеце неабходнасць быць разам у супольнасці, дзе ёсць месца для сустрэчы з Хрыстом і сваімі равеснікамі. Такія сустрэчы аб’ядноўваюць і пераконваюць, што ні адзін чалавек не можа быць “самотным востравам”, але павінен шукаць людзей адной веры, надзеі і любові.
Варта сустракацца, разам маліцца, размаўляць аб Хрысце і аб пазнанні самога сябе, каб лепш пазнаць Касцёл, у які мы былі ўключаны св. Хростам. Падчас сусветнай сустрэчы з моладдзю ў Кёльне ў 2005 г., у якой я ўпершыню прымаў удзел, мне запомніліся словы Бэнэдыкта XVI, звернутыя да моладзі: “Вы, моладзь, правакуеце сваіх душпастыраў на актыўнасць”. Як быць актыўным у Касцёле, каб знайсці ў ім нашыя адпаведныя месцы? Мы павінны гэтага шукаць з дапамогай сваіх духоўных кіраўнікоў. Адзін старэйшы святар прызнаўся: “Я ніколі не сустрэў старэйшага чалавека, які шкадаваў, што верыў у Бога, хадзіў у касцёл, маліўся, не шкадаваў часу, каб зрабіць добрыя ўчынкі, але наадварот, я сустракаў людзей, якія шкадавалі аб змарнаваным жыцці, якім не было часу для Бога і для любові да бліжняга”. Дарагая моладзь! Вы ніколі не пашкадуеце ў будучым, што ў Вас быў час для Хрыста і адзін для аднаго, а ў пілігрымцы веры Вы знойдзеце сваё месца ў Касцёле!
Супольнасць Касцёла перастане быць ананімнай, калі мы свядома ўключымся ў жыццё свайго Касцёла, сваёй парафіяльнай супольнасці, душпастырства моладзі, сваёй невялікай апостальскай групы. Прыгадвайце сабе словы Яна Паўла II:“Вы з'яўляецеся надзеяй Касцёла”. Часцей задумвайцеся і рабіце адпаведныя крокі, каб быць надзеяй Касцёла ў нашай дыяцэзіі, у сваёй парафіі і душпастырскай супольнасці. Хрыстус разлічвае на добры і высакародны ўдзел кожнага!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 56 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.